Піліп (апостал): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
Радок 8: Радок 8:
| сьвецкае імя =
| сьвецкае імя =
| манаскае імя =
| манаскае імя =
| нарадзіўся = [[6 да н. э.|6 год да Н.Х.]]; г. [[Бітсаіда]], [[Галілея]], [[Рымская імпэрыя]]
| жанчына =
| памёр = каля [[81]]<ref name="heiligen">[http://www.heiligenlexikon.de/BiographienP/Philippus_Apostel.htm Philippus der Apostel] - ''Ökumenisches Heiligenlexikon'' {{ref-de}}</ref>; [[Гераполіс]], [[Анатолія]], Рымская імпэрыя
| нарадзіўся = [[Бітсаіда]]
| памёр = каля [[81]]<ref name="heiligen">[http://www.heiligenlexikon.de/BiographienP/Philippus_Apostel.htm Philippus der Apostel] - ''Ökumenisches Heiligenlexikon'' {{ref-de}}</ref>, [[Гераполіс]]
| шануецца = хрысьціянскімі цэрквамі
| шануецца = хрысьціянскімі цэрквамі
| услаўлены =
| услаўлены =
Радок 37: Радок 36:


=== Сьмерць і пахаваньне ===
=== Сьмерць і пахаваньне ===
Паводле паданьня, Піліпа абезгаловілі (па іншай вэрсіі ўкрыжавалі ўніз галавой) па загадзе праконсула Рымскай імпэрыі. На месцы пакараньня сьмерцю пасьлядоўнікі сьвятога пабудавалі грабніцу васьмікутнай формы і супакоілі там астанкі сьвятога.
Паводле паданьня, Піліпа абезгаловілі (па іншай вэрсіі ўкрыжавалі ўніз галавой) па загадзе праконсула Рымскай імпэрыі ў 87-гадовым узросьце<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Янка Крук]], [[Аксана Катовіч]].|загаловак=Піліпаўскія запусты|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=69963|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=27 лістапада 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-11-27 229 (26837)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/69980/27lis-16.indd.pdf 16]|issn=1990-763x}}</ref>. На месцы пакараньня сьмерцю пасьлядоўнікі сьвятога пабудавалі грабніцу васьмікутнай формы і супакоілі там астанкі сьвятога.
У [[2011]] годзе пры правядзеньні раскопак у [[Гераполіс]]е ([[Турцыя]], вобласьць [[Дэнізьлі]]) сярод руінаў старажытнага храма, італьянскімі археолягамі пад кіраўніцтвам Франчэска Андрыа было выяўленае пахаваньне Сьвятога апостала Піліпа. Пра тое, што дадзеная грабніца сапраўды належыць сьвятому Піліпу, кажа й яе ўладкаваньне, і пісьмёны, знойдзеныя на ёй.<ref>{{спасылка|url=http://archeonews.ru/grobnica-svyatogo-apostola-filippa-obnaruzhena-denizli/|загаловак=Гробница святого апостола Филиппа обнаружена Денизли|accessdate=2013-01-25|archiveurl=http://www.webcitation.org/6E6nmxrJB|archivedate=2013-02-01}}</ref>.
У [[2011]] годзе пры правядзеньні раскопак у [[Гераполіс]]е ([[Турцыя]], вобласьць [[Дэнізьлі]]) сярод руінаў старажытнага храма, італьянскімі археолягамі пад кіраўніцтвам Франчэска Андрыа было выяўленае пахаваньне Сьвятога апостала Піліпа. Пра тое, што дадзеная грабніца сапраўды належыць сьвятому Піліпу, кажа й яе ўладкаваньне, і пісьмёны, знойдзеныя на ёй.<ref>{{спасылка|url=http://archeonews.ru/grobnica-svyatogo-apostola-filippa-obnaruzhena-denizli/|загаловак=Гробница святого апостола Филиппа обнаружена Денизли|accessdate=2013-01-25|archiveurl=http://www.webcitation.org/6E6nmxrJB|archivedate=2013-02-01}}</ref>.


Радок 50: Радок 49:


[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянскія сьвятыя]]
[[Катэгорыя:Раньнехрысьціянскія мучанікі]]
[[Катэгорыя:Апосталы]]
[[Катэгорыя:Раскрыжаваныя]]
[[Катэгорыя:Жыды ў Рымскай імпэрыі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 81 годзе]]
[[Катэгорыя:Сьвятыя Залатой легенды]]

Вэрсія ад 17:47, 8 сакавіка 2014

Апостал Піліп
Апостал Піліп, Рубэнс
Апостал Піліп
Сьвяты
Нарадзіўся 6 год да Н.Х.; г. Бітсаіда, Галілея, Рымская імпэрыя
Памёр каля 81[1]; Гераполіс, Анатолія, Рымская імпэрыя
Шануецца хрысьціянскімі цэрквамі
У ліку апосталаў
Дзень памяці 3 траўня (заходнія цэрквы)
27 лістапада (усходнія цэрквы)
Атрыбуты лацінскі Т-абразны крыж
Падзьвіжніцтва апостальская пропаведзь

Апостал Піліп, таксама Філіп (па-грэцку: Φίλιππος, Philippos) — адзін з дванаццаці апосталаў, вучняў Ісуса Хрыста.

Жыцьцяпіс

Згаданы ў сьпісах апосталаў у Эвангельлі паводле Мацьвея (10:3), паводле Марка (03:18), паводле Лукі (06:14), а таксама ў Дзеях Апосталаў (01:13). Эвангельле паводле Яна паведамляе, што Піліп быў родам зь Бітсаіды, з аднаго гораду з Андрэем і Пятром і закліканы за імі трэцім. Піліп прывёў да Ісуса Натанаіла (Барталамея) (Ян.1 :43-46). На старонках Эвангельля паводле Яна Піліп зьяўляецца яшчэ тройчы: ён гутарыць зь Ісусам пра хлеб для мноства народу (Ян.6 :5-7); прыводзіць да Ісуса Элінаў (элінізіраваць юдэяў) (Ян.12 :20-22); просіць Ісуса на Тайнай вячэры паказаць Айца (Ян.14 :8-9). Яўсевій Кесарыйскі прыводзіць паведамленьне Клімэнта Александрыйскага пра тое, што Піліп быў жанаты й меў дачок, зь якімі быў знакам і Папій. Піліп прапаведаваў Эвангельле ў Скіфіі й Фрыгіі. За прапаведніцкую дзейнасьць быў пакараны (укрыжаваны галавой уніз) у 87 годзе (падчас праўленьня рымскага імпэратара Даміцыяна) у горадзе Гераполісе, у Малой Азіі.

Згаданы ў Дзеях апосталаў Піліп Дыякан альбо Піліп Эвангеліст — іншая асоба, цёзка апостала Піліпа. Існуе гнастычны апокрыф — Эвангельле паводле Піліпа (створаны ў III-IV стагодзьдзях), а таксама апакрыфічныя тэкст Дзеі Піліпа. Пасьля Ўшэсьця Госпада апостал Піліп, паводле паданьня, прапаведаваў Слова Божае ў Галілеі, суправаджаючы пропаведзь цудамі. Так, ён уваскрэсіў немаўля, якога несла на руках няўцешная маці. Прапаведуючы Эвангельле ў Грэцыі, ён уваскрэсіў аднаго памерлага. Прапаведуючы Хрыста ў Гераполі Сырыйскім, апостал Піліп выклікаў моцны гнеў у народзе, пагражалі нават пабіць яго камянямі, і па патрабаваньні натоўпу ўваскрэсіў мёртвага, якога несьлі на насілках у пахавальным шэсьці.[2][3].

Сьмерць і пахаваньне

Паводле паданьня, Піліпа абезгаловілі (па іншай вэрсіі ўкрыжавалі ўніз галавой) па загадзе праконсула Рымскай імпэрыі ў 87-гадовым узросьце[4]. На месцы пакараньня сьмерцю пасьлядоўнікі сьвятога пабудавалі грабніцу васьмікутнай формы і супакоілі там астанкі сьвятога. У 2011 годзе пры правядзеньні раскопак у Гераполісе (Турцыя, вобласьць Дэнізьлі) сярод руінаў старажытнага храма, італьянскімі археолягамі пад кіраўніцтвам Франчэска Андрыа было выяўленае пахаваньне Сьвятога апостала Піліпа. Пра тое, што дадзеная грабніца сапраўды належыць сьвятому Піліпу, кажа й яе ўладкаваньне, і пісьмёны, знойдзеныя на ёй.[5].

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Піліп (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў