Маргарэт Тэтчэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
няма подпісу, +Катэгорыя:Памерлі ад інсульту, дапаўненьне
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 35: Радок 35:
Ачолеўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, [[Прыватызацыя|прыватызацыі]] дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў ейнага кіраваньня паменшылася з-за [[Рэцэсія|рэцэсіі]] й высокага ўзроўню [[беспрацоўе|беспрацоўя]], але зноў павялічылася падчас [[Фолклэндзкі канфлікт|Фалклэндзкага канфлікту]] [[1982]] году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў [[1983]] годзе.
Ачолеўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, [[Прыватызацыя|прыватызацыі]] дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў ейнага кіраваньня паменшылася з-за [[Рэцэсія|рэцэсіі]] й высокага ўзроўню [[беспрацоўе|беспрацоўя]], але зноў павялічылася падчас [[Фолклэндзкі канфлікт|Фалклэндзкага канфлікту]] [[1982]] году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў [[1983]] годзе.


Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у [[1987]] годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку ({{мова-en|poll tax}}) і погляды на ролю Брытаніі ў [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]] былі непапулярныя сярод чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як Майкл Гэзэлтайн аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра. Тэтчэр была пажыцьцёвым чальцом [[Палата Лордаў|Палаты Лордаў]]. Пасьля сыходу з пасады прэм’ера Тэтчэр адышла ад палітыкі. Напісала кнігу успамінаў. Памерла 8 красавіка 2013 году пасьля інсульту<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24951128.html Памерла Маргарэт Тэтчэр] Радыё Свабода 08.04.2013</ref>. Ёй было 87 гадоў. 17 красавіка яна была крэмаваная, прах пахаваны на тэрыторыі шпіталя каля магілы яе мужа. Разьвітальную цырымонію наведалі каля 200 знакамітых асобаў з усяго сьвету, у тым ліку Каралева Вялікабрытаніі [[Лізавета II]]<ref>[http://www.bbc.co.uk/russian/uk/2013/04/130416_thatcher_funeral_wednesday.shtml У Лёндане прайшло ўрачыстые пахаваньне Маргарэт Тэтчэр.= В Лондоне прошли торжественные похороны Маргарет Тэтчер] [[BBC]] 17 апреля 2013{{ref-ru}}</ref>.
Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у [[1987]] годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку ({{мова-en|poll tax}}) і погляды на ролю Брытаніі ў [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]] былі непапулярныя сярод чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як Майкл Гэзэлтайн аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра. Тэтчэр была пажыцьцёвым чальцом [[Палата Лордаў|Палаты Лордаў]]. Пасьля сыходу з пасады прэм’ера Тэтчэр адышла ад палітыкі. Напісала кнігу ўспамінаў. Памерла 8 красавіка 2013 году пасьля інсульту<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24951128.html Памерла Маргарэт Тэтчэр] Радыё Свабода 08.04.2013</ref>. Ёй было 87 гадоў. 17 красавіка яна была крэмаваная, прах пахаваны на тэрыторыі шпіталя каля магілы яе мужа. Разьвітальную цырымонію наведалі каля 200 знакамітых асобаў з усяго сьвету, у тым ліку Каралева Вялікабрытаніі [[Лізавета II]]<ref>[http://www.bbc.co.uk/russian/uk/2013/04/130416_thatcher_funeral_wednesday.shtml У Лёндане прайшло ўрачыстые пахаваньне Маргарэт Тэтчэр.= В Лондоне прошли торжественные похороны Маргарет Тэтчер] [[BBC]] 17 апреля 2013{{ref-ru}}</ref>.


== Крыніцы й заўвагі ==
== Крыніцы й заўвагі ==

Вэрсія ад 18:01, 24 лютага 2014

Маргарэт Тэтчэр
71-ы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
4 траўня 1979 — 28 лістапада 1990[1]
Папярэднік: Джэймз Калаган
Наступнік: Джон Мэйджар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 18 кастрычніка 1925
Грэнтэм, Лінкальншыр, Ангельшчына, Брытанская імпэрыя
Памерла: 8 красавіка 2013
Лёндан, Вялікабрытанія
Партыя: Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі
Сужэнец: Дэніс Тэтчэр[d][2][4]
Дзеці: сын: Марк
дачка: Кэрал
Бацька: Альфрэд Робэртс
Маці: Бэатрыс Стэфэрсан
Адукацыя: Оксфардзкі ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Ма́ргарэт Хі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр (па-ангельску: Margaret Thatcher, 18 кастрычніка 1925 — 8 красавіка 2013) — 71-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі) у 19791990 гадах, баранэса з 1992 году. Першая й пакуль адзіная жанчына, якая пабыла на гэтым пасту, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у XX стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі гэтак званага «тэтчэрызму».

Атрымаўшы адукацыю хіміка, стала юрыстам, у 1959 годзе была абраная чальцом Парлямэнту ад Фінчлі. У 1970 годзе была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара Эдўарда Гіта. У 1975 годзе Тэтчэр перамагла Гіта на выбарах новага главы Кансэрватыўнай партыі й стала главой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Ачолеўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, прыватызацыі дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў ейнага кіраваньня паменшылася з-за рэцэсіі й высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас Фалклэндзкага канфлікту 1982 году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў 1983 годзе.

Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у 1987 годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (па-ангельску: poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Эўрапейскім Зьвязе былі непапулярныя сярод чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як Майкл Гэзэлтайн аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра. Тэтчэр была пажыцьцёвым чальцом Палаты Лордаў. Пасьля сыходу з пасады прэм’ера Тэтчэр адышла ад палітыкі. Напісала кнігу ўспамінаў. Памерла 8 красавіка 2013 году пасьля інсульту[6]. Ёй было 87 гадоў. 17 красавіка яна была крэмаваная, прах пахаваны на тэрыторыі шпіталя каля магілы яе мужа. Разьвітальную цырымонію наведалі каля 200 знакамітых асобаў з усяго сьвету, у тым ліку Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II[7].

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Маргарэт Тэтчэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў