Ігнат Дварчанін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 11: Радок 11:
|прэм'ер-міністар =
|прэм'ер-міністар =
|папярэднік =
|папярэднік =
|наступнік =
|наступнік =


|пасада2 =
|пасада2 =
Радок 19: Радок 19:
|наступнік2 =
|наступнік2 =
|прэм'ер-міністар2 =
|прэм'ер-міністар2 =
|прэзыдэнт2 =
|прэзыдэнт2 =


|пасада3 =
|пасада3 =
Радок 27: Радок 27:
|наступнік3 =
|наступнік3 =
|прэм'ер-міністар3 =
|прэм'ер-міністар3 =
|прэзыдэнт3 =
|прэзыдэнт3 =


|пасада4 =
|пасада4 =
Радок 35: Радок 35:
|наступнік4 =
|наступнік4 =
|прэм'ер-міністар4 =
|прэм'ер-міністар4 =
|прэзыдэнт4 =
|прэзыдэнт4 =


|пасада5 =
|пасада5 =
Радок 43: Радок 43:
|наступнік5 =
|наступнік5 =
|прэм'ер-міністар5 =
|прэм'ер-міністар5 =
|прэзыдэнт5 =
|прэзыдэнт5 =


|пасада6 =
|пасада6 =
Радок 51: Радок 51:
|наступнік6 =
|наступнік6 =
|прэм'ер-міністар6 =
|прэм'ер-міністар6 =
|прэзыдэнт6 =
|прэзыдэнт6 =


|дата_нараджэньня = {{Дата ў старым стылі|[[8 чэрвеня]]|[[1895]]|[[27 траўня]]}}
|дата_нараджэньня = {{Дата ў старым стылі|[[8 чэрвеня]]|[[1895]]|[[27 траўня]]}}
Радок 60: Радок 60:
|назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
|назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
|партыя = 1) [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]] (1917—1918)<br />2) [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|БПСР]] (1918—1924)<br />3) [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|БСРГ]] (ад 1926)
|партыя = 1) [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]] (1917—1918)<br />2) [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|БПСР]] (1918—1924)<br />3) [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|БСРГ]] (ад 1926)
|сужэнец =
|жонка =
|сужэнец =
|сужэнец =
|дзеці =
|дзеці =
Радок 105: Радок 105:
У [[1930]] годзе арыштаваны польскімі ўладамі. [[12 студзеня]] [[1930]] асуджаны на працэсе па справе беларускага клюбу «Змаганьне». Атрымаў агулам 8 год турмы. Таго самага году беспасьпяхова ізноў вылучаўся на выбарах у сэйм ад Беларускага сялянска-работніцкага блёку. Сядзеў у вязьніцы ў Равічу<ref>[http://harodnia.com/sl021.php Дварчанін Ігнат Сымонавіч — Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць — harodnia.com]</ref>, дзе ўступіў у турэмную ячэйку [[КПП]].
У [[1930]] годзе арыштаваны польскімі ўладамі. [[12 студзеня]] [[1930]] асуджаны на працэсе па справе беларускага клюбу «Змаганьне». Атрымаў агулам 8 год турмы. Таго самага году беспасьпяхова ізноў вылучаўся на выбарах у сэйм ад Беларускага сялянска-работніцкага блёку. Сядзеў у вязьніцы ў Равічу<ref>[http://harodnia.com/sl021.php Дварчанін Ігнат Сымонавіч — Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць — harodnia.com]</ref>, дзе ўступіў у турэмную ячэйку [[КПП]].


Вызвалены [[15 верасьня]] [[1932]] у выніку абмену палітвязьнямі паміж [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і [[Польшча]]й. З [[лістапад]]а [[1932]] працаваў у [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]] у камісіі па вывучэньню Заходняй Беларусі і КП(б)Б. Выконваў абавязкі дырэктара Інстытута мовазнаўства.
Вызвалены [[15 верасьня]] [[1932]] у выніку абмену палітвязьнямі паміж [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і [[Польшча]]й. З [[лістапад]]а [[1932]] працаваў у [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]] у камісіі па вывучэньню Заходняй Беларусі і КП(б)Б. Выконваў абавязкі дырэктара Інстытуту мовазнаўства.
Арыштаваны [[16 жніўня]] [[1933]] па справе [[Беларускі нацыянальны цэнтар|Беларускага нацыянальнага цэнтру]]. Судовая калегія [[АДПУ БССР]] ад [[9 студзеня]] [[1934]] году прысудзіла да вышэйшай меры пакараньня, якая была зьменена на 10 год пазбаўленьня волі. Высланы на [[Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня|Салаўкі]], пасьля на будаўніцтве [[Беламорска-Балтыйскі канал|Беламорска-Балтыйскага каналу]].
Арыштаваны [[16 жніўня]] [[1933]] па справе [[Беларускі нацыянальны цэнтар|Беларускага нацыянальнага цэнтру]]. Судовая калегія [[АДПУ БССР]] ад [[9 студзеня]] [[1934]] году прысудзіла да вышэйшай меры пакараньня, якая была зьменена на 10 год пазбаўленьня волі. Высланы на [[Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня|Салаўкі]], пасьля на будаўніцтве [[Беламорска-Балтыйскі канал|Беламорска-Балтыйскага каналу]].
Радок 122: Радок 122:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дварчанін, Ігнат}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дварчанін, Ігнат}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 8 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 8 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе]]

Вэрсія ад 17:18, 24 лютага 2014

Ігнат Дварчанін
дэпутат Сойму Польскай рэспублікі
1928 — 1930
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 чэрвеня [ст. ст. 27 траўня] 1895
в. Погіры, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён
Памёр: 8 сьнежня 1937
Ленінград?
Партыя: 1) БСГ (1917—1918)
2) БПСР (1918—1924)
3) БСРГ (ад 1926)
Адукацыя:

Ігнат Сымонавіч Дварчанін (пс. І. Гудок, І. Ладанчук, І. Д-н, І. Д.; 8 чэрвеня [ст. ст. 27 траўня] 1895, в. Погіры, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён — 8 сьнежня 1937, Ленінград?) — грамадзкі дзяяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэньня, навуковец, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец. Доктар філязофіі (1925).

Біяграфія

Зь сям’і малазямельнага арандатара. У 1912 годзе скончыў Дзятлаўскую школу, атрымаў атэстат народнага настаўніка. У 19121915 настаўнічаў у в. Хмяльніца на Слонімшчыне.

З траўня 1915 году служыў у расейскім войску, з восені 1916 — ваяваў на Заходнім фронце. Падпаручнік.

З чэрвеня 1917 у Менску. Сябра БСГ, Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Напрыканцы сьнежня 1917 езьдзіў да бацькоў-бежанцаў ў Новачаркаск.

З сакавіка 1918 году сакратар культурна-асьветніцкага аддзелу Белнацкаму ў Маскве. Сябра БПСР.

Браў актыўны ўдзел у нарадзе настаўнікаў беларускіх школ 21-23 ліпеня 1918. Са жніўня 1918 году вярнуўся на Бацькаўшчыну. Ператварыў пачатковую школу ў вёсцы Пецюкі ў беларускую.

У 1919 годзе на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах арыштаваны польскімі ўладамі як эсэраўскі актывіст, накіраваны ў лягер для інтарнаваных у Беласток. Уцёк зь лягеру і перабраўся ў Менск, дзе стаў студэнтам беларускага пэдінстытута.

Са сьнежня 1920 году да ліпеня 1921 году ў Вільні. Працуе вартаўніком, пісарам у канцылярыі беларускага аддзелу ў Дэпартамэнце асьветы, настаўнікам у мястэчку Сьвір Сьвянцянскага павету. У 1921 годзе экстэрнам здаў іспыты за курс Віленскай беларускай гімназіі.

Выконваў даручэньні Віленскага БНК, Цэнтральнай беларускай школьнай рады. У летку 1921 году накіраваны БНК у Латвію. Там чытае лекцыі па беларусазнаўстве на настаўніцкіх курсах у Дзьвінску. Адзін з заснавальнікаў культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына», уваходзіў у яго кіраўніцтва.

У верасьні 1921 удзельнічаў у беларускай канфэрэнцыі ў Празе. Накіраваны ТБШ на вучобу ў Праскі Карлаў унівэрсытэт на гісторыка-філялягічны факультэт, які скончыў у 1925 годзе. У 1926 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Францішак Скарына як культурны дзяяч і гуманіст на беларускай ніве».

У 1924 годзе стварыў у Празе арганізацыю Незалежных сацыялістаў. Быў старшынём Аб’яднаньня прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, сябрам Беларускай рады, рэдактарам «Бюлетэня Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацый» і часопісу «Перавіасло».

У 1926 вярнуўся ў Вільню. Актыўна далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, асабліва да леварадыкальнага крыла. Сябра БСРГ. Сакратар Беларускага выдавецкага таварыства. У 1927 — настаўнік літаратуры Віленскай беларускай гімназіі.

Пераклаў на беларускую мову паэму Аляксандра Блока «Дванаццаць» (Вільня, 1926).

«Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры», Вільня, 1927, Беларускае выдавецкае таварыства

Склаў і выдаў у 1927 годзе «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры». З 1927 супрацоўнічаў з часопісамі «Родныя гоні», «Маланка». Быў рэдактарам газэты «Narodny zwon».

У 1928 годзе абраны ў польскі сойм ад сьпісу № 39 «Змаганьне за інтарэсы работнікаў і сялян» па выбарчаму акругу № 61: Наваградак. Сябра Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу «Змаганьне». Сябра Галоўнай управы ТБШ.

У 1930 годзе арыштаваны польскімі ўладамі. 12 студзеня 1930 асуджаны на працэсе па справе беларускага клюбу «Змаганьне». Атрымаў агулам 8 год турмы. Таго самага году беспасьпяхова ізноў вылучаўся на выбарах у сэйм ад Беларускага сялянска-работніцкага блёку. Сядзеў у вязьніцы ў Равічу[1], дзе ўступіў у турэмную ячэйку КПП.

Вызвалены 15 верасьня 1932 у выніку абмену палітвязьнямі паміж СССР і Польшчай. З лістапада 1932 працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэньню Заходняй Беларусі і КП(б)Б. Выконваў абавязкі дырэктара Інстытуту мовазнаўства.

Арыштаваны 16 жніўня 1933 па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. Судовая калегія АДПУ БССР ад 9 студзеня 1934 году прысудзіла да вышэйшай меры пакараньня, якая была зьменена на 10 год пазбаўленьня волі. Высланы на Салаўкі, пасьля на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага каналу.

Пастановаю «тройкі» НКУС па Ленінградзкай акрузе ад 25 лістапада 1937 атрымаў новы вырак да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 8 сьнежня 1937.

Рэабілітаваны 16 жніўня 1956.

Яго родны брат Іларыён Дварчанін, беларускі грамадзкі дзяяч, загінуў у савецкіх лягерах.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі