Акіянія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 9: Радок 9:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек ([[1993]]), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² ([[Тонга]] (500 чал/км²), [[Науру]] (476), [[Маршалавы выспы]] (287), [[Гуам]] (257), [[Амэрыканскае Самоа]] (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: [[Папуа-Новая Гвінэя]] (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. [[Карэнныя жыхары]]: [[папуасы]] (каля 3,1 млн чал.), [[меланэзійцы]] (каля 1 млн чал.), [[палінэзійцы]] (каля 870 тысяч чал.), [[мікранэзійцы]] (каля 180 тыс. чал.)
Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек ([[1993]]), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² ([[Тонга]] (500 чал/км²), [[Науру]] (476), [[Маршалавы выспы]] (287), [[Гуам]] (257), [[Амэрыканскае Самоа]] (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: [[Папуа-Новая Гвінэя]] (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. [[Карэнныя жыхары]]: [[папуасы]] (каля 3,1 млн чал.), [[меланэзійцы]] (каля 1 млн чал.), [[палінэзійцы]] (каля 870 тысячаў чал.), [[мікранэзійцы]] (каля 180 тыс. чал.)


== Гаспадарка ==
== Гаспадарка ==
Радок 33: Радок 33:


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==
Большасьць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана з некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацтваў, оддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.
Большасьць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана зь некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацтваў, оддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.


Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, злебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і не маючы буйнога рабалавецкага флёта, урады крінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылава рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горнадабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — новай Гвінэі, Наўру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.
Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, зьлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і ня маючы буйнога рабалавецкага флёта, урады крінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылава рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горнадабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — новай Гвінэі, Наўру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.


Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.
Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.


== Літаратура ==
== Літаратура ==
Радок 64: Радок 64:
[[Катэгорыя:Акіянія| ]]
[[Катэгорыя:Акіянія| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

{{Link FA|krc}}
{{Link FA|krc}}

Вэрсія ад 15:25, 21 лютага 2014

Знаходжаньне Акіяніі ў сьвеце

Акія́нія — агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку сьвету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.

Знаходжаньне

Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн км². У заходняй частцы знаходзяцца кантынэнтальныя выспы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя выспы. Актыўныя вульканы Руапэху, Раторуа і іншыя, таксама шмат гейзэраў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпэлягах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасьць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя выспы зарасьцямі какосавых пальмаў.

Найбуйнейшыя выспы Акіяніі: Новая Гвінэя, Паўднёвая выспа (Новая Зэляндыя), Паўночная выспа (Новая Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г. д.

Насельніцтва

Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы выспы (287), Гуам (257), Амэрыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінэя (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланэзійцы (каля 1 млн чал.), палінэзійцы (каля 870 тысячаў чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс. чал.)

Гаспадарка

На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасьці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Науру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Оклэнд, Вэлінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсьбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Оклэнд, Вэлінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш разьвіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.

Гісторыя

У XVI стагодзьдзі большая частка выспаў Акеаніі належыла Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагодзьдзі ў рэгіён праніклі галяндцы, французы і англічане, а ў XIX стагодзьдзі немцы і амэрыканцы. У канцы XIX стагодзьдзя ўсе выспы Акіяніі былі калянізаваныя эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасьць першая краіна Акіяніі — Новая Зэляндыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусьветнай вайны нямецкія выспы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зэляндыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі кіраванымі Лігай Нацыяў. Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Акіяніі зьяўлялася арэнай баявых дзеяньняў паміж амэрыканскім і японскім войскамі. Пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраўніцтва ЗША. У пасьляваенны час большасьць залежных тэрыторыяў атрымала незалежнасьць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінэя (1975), Саламонавы выспы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Фэдэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы выспы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.

Падзел на рэгіёны

Акіянія дзеліцца на чатыры часткі:

Палітычны падзел Акіяніі (без Гаваеў — ЗША і заходняй часткі выспы Новая Гвінэя — Інданэзія):

Эканоміка

Большасьць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана зь некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацтваў, оддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.

Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, зьлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і ня маючы буйнога рабалавецкага флёта, урады крінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылава рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горнадабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — новай Гвінэі, Наўру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.

Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.

Літаратура

На расейскай мове
  • Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. М.: Лесная промышленность, 1983. // Редкие растения. Океания. [1]
  • Вольневич, Януш. Черный архипелаг. М.: Наука, 1981. [2]
  • Малаховский К. В.. Остров райских птиц. История Папуа Новой Гвинеи. М.: Наука, 1976. [3]
  • Путилов Б.Н. Песни Южных морей. М.: Наука, 1978. [4]
  • Стингл М. Последний рай. — Москва: Правда, 1985. [5]
  • Стингл М. По незнакомой Микронезии. — Москва: Правда, 1985. [6]
  • Стингл М. Чёрные острова. — Москва: Правда, 1985. [7]
  • Стингл М. Очарованные Гавайи. — Москва: Правда, 1985. [8]
  • Те Ранги Хироа. Мореплаватели солнечного восхода. [9] англ. версия (оригинал)
  • Всемирная история. Энциклопедия. Том 5. Глава XIV. Народы Австралии и Океании к началу европейской колонизации / Издательство социально-экономической литературы, М.: 1958. [10]
  • Образ Н. Н. Миклухо-Маклая в мифологии папуасов Новой Гвинеи // Сборник «Смыслы мифа: мифология в истории и культуре» (в соавторстве с Бутиновым Н. А.). — Серия «Мыслители». Выпуск № 8 — СПб.: Издательство Санкт-Петербургское философское общество, 2001. — C. 300. [11]
  • Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. М., «Мысль», 1979. 270 с.

Вонкавыя спасылкі

Акіяніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA