Прымэйра-Ліга: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:15, 19 лютага 2014

Прымэйра-Ліга
Краіна Партугалія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1934
Колькасьць камандаў 16
Вылет у Сэгунда ліга
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі кубак Партугаліі
кубак партугальскай лігі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён Порту (сэзон 2012—2013)
Найбольш пасьпяховы клюб Бэнфіка — 32
ТБ-партнэры Sport TV, Benfica TV, Спорт 1 (Украіна)
Сэзон 2013—2014 гадоў

Прымэйра-Ліга (па-партугальску: Primeira Liga) — вышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Партугаліі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 16 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі два апошнія месцы, пераводзяцца ў Сэгунда лігу, а іхнае месца займаюць дзьве наймацнейшыя каманды з гэтага дывізіёну. Ліга была заснавана ў 1934 годзе, і з гэтым часоў па сёньня ў ёй дамінуюць тры каманды, якто «Бэнфіка», «Порту» й «Спортынг», якія маюць на сваім рахунку 77 тытулаў. Яшчэ аднойчы ў сваёй гісторыі чэмпіёнамі станавіліся клюбу «Бэленэнсіш» і «Баавішта». Сіла ліга прыкметна падрасла за апошнія гады, дабраўшыся да 5-га месца ў эўрапейскім рэйтынгу УЭФА ў 2012 годзе, пакінуўшы за сабой Францускую Лігу 1.

Пачынаючы з сэзону 2006—2007 гадоў колькасьць клюбаў, якія бяруць удзел у спаборніцтве, была скарочана з 18 да 16. Падчас турніру кожны клюб гуляе два матча з кожным супернікам, адзін зь якіх праводзіць на сваім полі, а другі на пляцоўкі суперніка.

Вонкавыя спасылкі