Ігнат Легатовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
Радок 8: Радок 8:
| Імя пры нараджэньні =
| Імя пры нараджэньні =
| Псэўданімы =
| Псэўданімы =
| Дата нараджэньня = [[30 ліпеня]] [[1796]] <br /> маёнтак [[Малая Капліца]], [[Гарадзенскі павет (Расейская імпэрыя)|Гарадзенскі павет]], [[Слонімская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
| Дата нараджэньня = [[30 ліпеня]] [[1796]]
| Месца нараджэньня = маёнтак [[Малая Капліца]], [[Гарадзенскі павет (Расейская імпэрыя)|Гарадзенскі павет]], [[Слонімская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
| Месца нараджэньня = маёнтак [[Малая Капліца]], [[Гарадзенскі павет (Расейская імпэрыя)|Гарадзенскі павет]], [[Слонімская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
| Дата сьмерці = [[28 верасьня]] ([[10 кастрычніка]]) [[1867]]
| Дата сьмерці = [[28 верасьня]] ([[10 кастрычніка]]) [[1867]]
| Грамадзянства =
| Грамадзянства =

Вэрсія ад 21:12, 16 лютага 2014

Ігнат Пётр Легатовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 ліпеня 1796
маёнтак Малая Капліца, Гарадзенскі павет, Слонімская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 28 верасьня (10 кастрычніка) 1867
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пэдагог
Мова беларуская мова і польская мова
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава III ступені

Ігнат Пётар Сымонавіч Легатовіч (па-польску: Ignacy Piotr Legatowicz, 30 ліпеня (10 жніўня) 1796, маёнтак Малая Капліца, Гарадзенскі павет28 верасьня (10 кастрычніка) 1867) — беларускі і польскі паэт, пэдагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і.

Скончыў Гарадзенскую дамініканскую школу і Віленскі ўнівэрсітэт (1817), дзе атрымаў дыплём магістра. Працаваў выкладчыкам лацінскае мовы ў Менскай гімназіі (1817–1839), школьным інспэктарам ў Лепелі і Вількаміры.

У 1846, страціўшы зрок, пераехаў у Менск, дзе заняўся рэпэтытарства і літаратурнаю творчасьцю. Жыў бедна, бо не хапала пэнсіі. Часта наведваў дом Марцінкевічаў.

Творчасьць

Вершы і эпіграмы І. Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасьцю ў тагачасным грамадзтв. Паэт высьмейваў і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны ды учынкі канкрэтных асобаў. Эпіграмы І. Легатовіча скіраваны супраць зладзеяў, п'яніцаў, злосных жонак і графаманаў. Асаблівы рахунак І. Легатовіч выстаўляў дактарам, лячэньне якіх не толькі спустошала кішэню хворага, але і скарачала век, магчыма тут выявіўся горкі жыцьцёвы вопыт паэта, бо страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогаю мэдыцын.

Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на сьмерць жорсткага прыгоньніка маршалка Менскае губэрні Леана Оштарпа. Сацыяльны аспэкт зьяўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгоньніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаўся тою акалічнасьцю, якая зьвязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча «Bojan» (1838) вершам «Скажы, Вяльможны Пане…». Напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч (18111879) у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам.

Літаратура

  • Мархель У. На кампактнай мастацкай плошчы // Мархель У. Прысутнасць былога. С. 71.
  • Янушкевіч Я. Услед за Міцкевічам і Пушкіным — Дунін-Марцінкевіч: Канцэпцыя аднаго супольнага юбілею аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры // Беларусіка — Albaruthenica кн. 20, 2001. С. 178-181
  • Хаўстовіч М. Паэзія 30-40 гг. ХІХ ст. (Ян Чачот, Ігнат Легатовіч, Тадэвуш Лада-Заблоцкі) // Лекцыі па гісторыі беларускае літаратуры. БДУ, 2005.