Мікалай Лапіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дробнае рэдагаваньне
Радок 39: Радок 39:
* [http://www.svaboda.org/content/transcript/776677.html Імёны Свабоды: Мікалай Лапіцкі]
* [http://www.svaboda.org/content/transcript/776677.html Імёны Свабоды: Мікалай Лапіцкі]
* [http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=420 ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)], Юры Гарбінскі
* [http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=420 ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)], Юры Гарбінскі



{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лапіцкі, Мікалай}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лапіцкі, Мікалай}}

Вэрсія ад 19:29, 8 лютага 2014

Мікалай Лапіцкі
Род дзейнасьці сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 30 лістапада 1907
Месца нараджэньня в. Грэлікі, Вілейскі павет
Дата сьмерці 8 жніўня 1976
Месца сьмерці Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Месца працы
Бацька Сцяпан Грышкевіч[d]

Мікалай Лапіцкі (30 лістапада 1907, в. Грэлікі, Вілейскі павет — 8 жніўня 1976, Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі царкоўны дзеяч.

Пад час першай сусьветнай вайны — з бацькамі ў бежанстве. Па вяртаньні ў 1918 годзе распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў Вялейцы. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю Зьмітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць[1].

У травені 1930 году скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэту. У ліпені 1934-га, атрымаўшы дыплём, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на прыход у павятовыя Ашмяны. Бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы»[2].

12 ліпеня 1932 году ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны.

За беларускую мову і патрыятычныя казаньні быў пераведзены ў глухую вёску Сьцяфанпольле на Дзісеншчыне.

У гады Другой сусьветнай вайны займаецца пошукам і вызваленьнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі нямецкай Службы Бясьпекі, а вярнуўшыся на волю, пераязджае ў Менск.

Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 годзе на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. Прызначаны настаяцелем менскай Чыгуначнай царквы.

З 1944 г. у эміграцыі. У 1946-м разам зь Беларускім царкоўным камітэтам склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства і вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскай зарубежнай царквы.

Пасьля пераезду ў ЗША — настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Стварае пры царкве школу беларусазнаўства, выдае часопіс «Царкоўны Сьветач»..

Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.

Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасьці Глен Спэй у штаце Нью-Ёрк. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі