Тэрпэноіды: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kaboone (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Тэрпэноіды''' — кісьляродзьмяшчальныя арганічныя злучэньні (як правіл...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:01, 5 лютага 2014

Тэрпэноіды — кісьляродзьмяшчальныя арганічныя злучэньні (як правіла, прыроднага паходжаньня), вугляродны шкілет якіх утвораны зь ізапрэнавых зьвёнаў. Тэрпэноіды зьяўляюцца вытворнымі Шаблён:Нп3, у некаторых выпадках іх вугляродны шкілет можа ўтварыцца з поліізапрэнавых структур шляхам перамяшчэньня або страты вугляроднага фрагмэнта, звычайна мэтыльнай групы[1].

Асаблівасьці будовы малекул тэрпэноідаў прыводзяць да прыкметнага іх адрозненьня ад іншых арганічных злучэньняў падвышанай Шаблён:Нп3, схільнасьцю да ізамерацыі, цыклізацыі і полімерызацыі. Шаблён:Нп3 і трансфармацыя нярэдка праходзіць у мяккіх умовах, пад дзеяньнем сьвятла, кісьляроду паветра, пароў вады і т. п. З-за лёгкай перагрупоўкі вугляроднага шкілета тэрпеноідаў рускі навуковец Шаблён:Нп3 назваў іх «хімічнымі хамэлеонамі».

Тэрпэноіды зьяўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абменных працэсаў, якія праходзяць у расьлінах. Некаторыя тэрпэноіды рэгулююць актыўнасць генаў расьлін, удзельнічаюць у Шаблён:Нп3 рэакцыях. Вугляродныя ланцугі шэрагу тэрпэноідаў зьяўляюцца ключавымі прамежкавымі прадуктамі ў біясынтэзе стэроідных гармонаў, халестэрыну, фэрмэнтаў, вітамінаў Д, Е, К, жоўцевых кіслот.

Расьлінныя тэрпэноіды маюць шырокі спэктар біялягічнага дзеяньня і таму ўяўляюць цікавасьць для пошуку новых лекавых прэпаратаў.