Анжы Махачкала: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д новы трэнэр
Радок 10: Радок 10:
|Умяшчальнасьць = 15 200
|Умяшчальнасьць = 15 200
|Прэзыдэнт =
|Прэзыдэнт =
|Трэнэр = [[Гуўс Гідынк]]
|Трэнэр = [[Гаджы Гаджыеў]]
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга]]
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2012—2013 гадоў|2012—2013]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2012—2013 гадоў|2012—2013]]

Вэрсія ад 22:14, 28 студзеня 2014

Сьцяг Расеі Анжы
Поўная назва Футбольный клуб «Анжи»
Заснаваны 1991
Горад Махачкала, Расея
Стадыён Дынама
Умяшчальнасьць: 15 200
Прэзыдэнт Сулейман Керымаў[d]
Кіраўнік Сулейман Керымаў[d]
Галоўны трэнэр Гаджы Гаджыеў
Чэмпіянат Расейская Прэм’ер-ліга
 · 2012—2013 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Анжы (па-расейску: Анжи) — расейскі футбольны клюб з гораду Махачкала. Заснаваны ў 1991 годзе. Фіналіст Кубка Расеі 2001 году. Назва клюбу ёсьць старажытная назва гораду. Хатнія матчы «Анжы» праводзіць у Махачкале на стадыёне «Дынама».

Гісторыя

Стварэньне й станаўленьне клюба

Футбольны клюб «Анжы» быў утвораны ў 1991 годзе дырэктарам аб’яднаньня «Дагнафтапрадукт» Магамедсултанам Магамедавым й дырэктарам футбольнай школы Махачкалы Аляксандрам Маркаравым. Слова «Анжы» (на кумыкскай мове Анжы азначае «жамчужына») ёсьць старажытная кумыская назва мясьцовасьці, дзе зараз разьмешчаны горад Махачкала[1].

У першы ж год каманда «Анжы» перамагла чэмпіянат Дагестану й атрымала права ўдзельнічаць у прафэсійнай футбольнай лізе. У першым сэзоне на прафэсійным узроўні, клюб заняў 5-е месца ў сваім дывізіёне, а на наступны год і зусім упэўнена перамог у турніры. Але ў сувязі з рэарганізацыяй ўсяго расейскага першынства, махачкалінцам давялося застацца ў другім дывізіёне. Яшчэ тры сэзоны спатрэбілася «Анжы», каб перайсьці на адзін узровень вышэй, у сыстэме расейскага футбола. Адбылося гэта пад кіраўніцтвам славутага гульца й трэнера, чэмпіёна СССР 1982 году, Эдуарда Малафеева, які пачаў трэніраваць клюб у 1996 годзе, і адразу ж вывеў яго ў першую лігу расейскага першынства.

Годам раней, імя «Анжы» прабразгала на ўсю Расею, калі на стадыі 1/16 Кубка Расеі махачкалінцы сустрэўшыся зь дзеючым чэмпіёнам Расеі «Аланіяй», не стушаваліся й выбілі лідэра з турніру, абыграўшы іх у дадатковы часе зь лікам 2:1. Прайшоўшы яшчэ адзін раўнд, «Анжы» ў 1/4 прайграла маскоўскаму «Дынама» й завяршыла свой удзел у кубку таго сэзону.

Першы дывізіён

Творца посьпехаў «Анжы» Гаджы Гаджыеў

Сэзоны 1996 і 1997 гадоў, сышлі ў каманды на замацаваньне ў дывізіёне, і махачкалінцы завяршалі іх у сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 і 12 месцы адпаведна. У 1999 годзе прэзыдэнтам клюба абралі Хізры Шіхсаідава, старшыні ўрада рэспублікі Дагестан. У клюб быў запрошаны вядомы дагестанскі трэнэр Гаджы Гаджыеў, перад якім была пастаўлена задача выхаду ў вышэйшы дывізіён. Гаджыеў цалкам абнавіў склад каманды, паклікаўшы ў яе малавядомых і ўжо сьпісаных гульцоў. І адразу ж, у сэзоне 1999 году, заняўшы першае месца ў першым расейскім дывізіёне, «Анжы» заваявала права на павышэньне ў клясе. Але гэты посьпех быў з прысмакам гаркаты, з-за трагедыі якая здарылася ў сярэдзіне сэзону. 3 ліпеня 1999 года ў аўтамабільнай аварыі ў Махачкале, загінуў лепшы бамбардзір у гісторыі клюба Ібрагім Гасанбекаў[2]. Тую перамогу ў сэзоне гульцы прысьвяцілі яму, а клюб у сваю чаргу навечна замацаваў за гульцом яго 11-ы нумар[3].

Склад

Па стане на 31 жніўня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Яўген Памазан 1989
2 Сьцяг Расеі Аб Андрэй Ешчанка 1984
3 Сьцяг Расеі Аб Алі Гаджыбекаў 1989
4 Сьцяг Камэруну Аб Бэнуа Ангбва 1982
5 Сьцяг Грузіі Аб Гія Грыгалава 1989
6 Сьцяг Малдовы Аб Аляксандар Епурану 1986
7 Сьцяг Расеі Аб Каміль Агалараў 1988
8 Сьцяг Бразыліі ПА Жусылей 1988
10 Сьцяг Расеі ПА Алан Гагатаў 1991
13 Сьцяг Расеі Аб Расім Тагірбекаў 1984
14 Сьцяг Расеі Нап Павал Саламацін 1993
16 Сьцяг Армэніі ПА Карлен Мкртчан 1988
17 Сьцяг Расеі ПА Шарыф Мухамад 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Лясына Траарэ 1990
20 Сьцяг Расеі ПА Уладзімер Собалеў 1991
22 Сьцяг Расеі Бр Міхаіл Кержакоў 1987
24 Сьцяг Нігерыі Аб Аядэле Адэлэе 1988
25 Сьцяг Узбэкістана ПА Адыль Агмэдаў 1987
27 Сьцяг Расеі Бр Мэхці Джанэтаў 1991
28 Сьцяг Расеі Нап Сэрдэр Сэрдэраў 1994
33 Сьцяг Марока Нап Мэгдзі Карсэля-Гансалес 1989
37 Сьцяг Бразыліі Аб Эвэртан Алмэйда 1989
81 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Бурмістраў 1989
87 Сьцяг Расеі ПА Ільля Максімаў 1987
94 Сьцяг Расеі Нап Ісламнур Абдулаваў 1994
Сьцяг Нарвэгіі Аб Вадзім Дзямідаў 1986

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Анжы Махачкаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў