Сампдорыя Генуя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д новы трэнэр
Радок 10: Радок 10:
|Умяшчальнасьць = 36 536
|Умяшчальнасьць = 36 536
|Прэзыдэнт =
|Прэзыдэнт =
|Трэнэр = [[Дэліё Росі]]
|Трэнэр = [[Сініша Міхайлавіч]]
|Чэмпіянат = [[Сэрыя A]]
|Чэмпіянат = [[Сэрыя A]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Італіі па футболе 2012—2013 гадоў|2012—2013]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Італіі па футболе 2012—2013 гадоў|2012—2013]]

Вэрсія ад 22:06, 28 студзеня 2014

Сьцяг Італіі Сампдорыя
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Прэзыдэнт Марка Лана[d]
Галоўны трэнэр Сініша Міхайлавіч
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2012—2013 16 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Сампдорыя (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.

І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе з яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.

«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.

Гісторыя

Раньнія гады

Гімнастычны клюб «Самп’ердарэнэзэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную сэкцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клюб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клюб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваныя італьянскай фэдэрацыі футболу, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтва, якія былі арганізаваныя італьянскай гімнастычнай фэдэрацыяй. Клюб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак гульцы не маглі перамагчы ў ніводнай гульне да 1907 году, калі яны нанесьлі паразу сваім мясцовым канкурэнтам клюбу «Джэноа» зь лікам 3:1.

Клюб не паказваў значных посьпехаў, толькі ў сэзоне 1910—1911 гадоў ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клюбы, як то «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» й «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёну.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, «Самп’ердарэнэзэ», нарэшце, пачалі выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасьля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клюб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу й згулялі ўнічыю (4-1 і 1-1), а таксама занялі другое месца пасьля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Склад

Па стане на 2 верасьня 2013 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Жуніёр да Коста 1983
3 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Коста 1986
4 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Салямон 1991
5 Сьцяг Бразыліі ПА Рэнан Гарсія 1986
6 Сьцяг Аргентыны Аб Матыяс Радрыгес 1986
7 Сьцяг Італіі Аб Паолё Кастэльліні 1979
8 Сьцяг Нямеччыны Аб Шкодран Мустафі 1992
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Ненад Крсьцічыч 1990
11 Сьцяг Італіі Нап Манолё Габыядыні 1991
12 Сьцяг Італіі Нап Джанлюка Санзонэ 1987
13 Сьцяг Швайцарыі Аб Гаэтана Бэрардзі 1988
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Абіянг 1992
15 Сьцяг Польшчы ПА Павал Вшолэк 1992
17 Сьцяг Італіі ПА Анджэлё Палёмба (капітан) 1981
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Італіі Аб Васка Рэджыні 1990
20 Сьцяг Італіі ПА Алясандра Мартынэльлі 1993
21 Сьцяг Італіі ПА Рабэрта Сарыяна 1991
22 Сьцяг Ісьляндыі ПА Біркір Б’ярнасан 1988
23 Сьцяг Бразыліі Нап Эдэр 1986
27 Сьцяг Італіі ПА Мірка Эрама 1989
28 Сьцяг Італіі Аб Даніеле Гастальдэльлё 1983
29 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Дэ Сыльвэстры (ар. «Фіярэнтына») 1988
30 Сьцяг Італіі Бр Вінчэнца Фіёрыльлё 1990
33 Сьцяг Грэцыі ПА Сабас Гентсаглю 1990
37 Сьцяг Італіі Нап Андрэа Пэтаньня (ар. «Мілян») 1995
44 Сьцяг Італіі Аб Мікеле Фарнасьер
79 Сьцяг Італіі ПА Давідэ Гавацьці 1986
92 Сьцяг Італіі Бр Андрэа Тоцца 1992

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі