Яраслаў Гашак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Бібліяграфія: кірылічная «і»
Радок 41: Радок 41:
== Раман пра бравага салдата Швэйка ==
== Раман пра бравага салдата Швэйка ==
[[Файл:Bona_Soldato_SVEJK_en_Humenne.JPG|міні|Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына]]
[[Файл:Bona_Soldato_SVEJK_en_Humenne.JPG|міні|Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына]]
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «[[Прыгоды бравага салдата Швейка ў часе сусьветнай вайны]]» (''Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války'', [[1921]]—[[1923]]) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага [[жаргон]]у і праскага [[арго]], пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «[[Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны]]» (''Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války'', [[1921]]—[[1923]]) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага [[жаргон]]у і праскага [[арго]], пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.


Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швейка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.
Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.


«Першае беларускае выданьне „Швэйка“ адбылося ў [[1931]]—[[1932]] гадох. Перакладчыкі — [[Міхась Зарэцкі|Зарэцкі]], [[Максім Лужанін|Лужанін]], [[Кандрат Крапіва|Крапіва]]. Мовы арыгіналу — нямецкая, расейская й чэская. Бібліяграфічны статус кнігі — рарытэт. Культурны і грамадзкі — амаль ніякі, бо беларусы дагэтуль ўпрысёрб зачытваюцца расейскім варыянтам раману», — зазначае [[Наша Ніва]]{{Няма крыніцы}}.
«Першае беларускае выданьне „Швэйка“ адбылося ў [[1931]]—[[1932]] гадох. Перакладчыкі — [[Міхась Зарэцкі|Зарэцкі]], [[Максім Лужанін|Лужанін]], [[Кандрат Крапіва|Крапіва]]. Мовы арыгіналу — нямецкая, расейская й чэская. Бібліяграфічны статус кнігі — рарытэт. Культурны і грамадзкі — амаль ніякі, бо беларусы дагэтуль ўпрысёрб зачытваюцца расейскім варыянтам раману», — зазначае [[Наша Ніва]]{{Няма крыніцы}}.

Вэрсія ад 12:23, 24 студзеня 2014

Яраслаў Гашак
Jaroslav Hašek
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 красавіка 1883
Прага, Аўстра-Вугоршчына
Памёр 3 студзеня 1923
Ліпніцы-над-Сазаву, Чэхаславаччына
Пахаваны
Бацькі Ёзэф Гашак[d]
Сужэнец Ярміла Гашкава[d][1] і Alexandra Lvova[d]
Дзеці Рыхард Гашак[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці з 1900
Жанр сатыра
Мова чэская мова[2][3][4] і расейская мова
Значныя творы «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка»
Подпіс

Я́раслаў Га́шак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.

Біяграфія

Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 гадоў у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і працуе ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканчэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.

Гашакаў помнік у Празе

Раман пра бравага салдата Швэйка

Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války, 19211923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.

Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.

«Першае беларускае выданьне „Швэйка“ адбылося ў 19311932 гадох. Перакладчыкі — Зарэцкі, Лужанін, Крапіва. Мовы арыгіналу — нямецкая, расейская й чэская. Бібліяграфічны статус кнігі — рарытэт. Культурны і грамадзкі — амаль ніякі, бо беларусы дагэтуль ўпрысёрб зачытваюцца расейскім варыянтам раману», — зазначае Наша Ніва[Крыніца?].

Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.

Бібліяграфія

  • Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкі. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бібліятэка»)

Вонкавыя спасылкі

Яраслаў Гашаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  1. ^ Catalog of the German National Library (ням.)
  2. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Hašek, Jaroslav, 1883-1923 // CONOR.SI
  4. ^ Гашек Ярослав // ПроДетЛит (рас.) — 2019.