Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Беларускія атлеты і атлеткі у Катэгорыя:Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі; больш дакладна... |
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году у [[:Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гул... |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году]] |
||
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году]] |
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году]] |
Вэрсія ад 23:16, 17 студзеня 2014
Іван Ціхан | |
Іван Ціхан у 2007 годзе | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 ліпеня 1976 (47 гадоў) |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | кідальньне молата |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка (мужчыны) | ||
Срэбра | 2004 | Кіданьне молата |
Бронза | 2008 | Кіданьне молата |
Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004), брознавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне (2008).
Біяграфія
Іван Ціхан нарадзіўся ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.
Кар’ера
Спартовыя дасягненьні
- Трохразовы чэмпіён сьвету (Парыж-2003, Хэльсынкі-2005, Асака-2007)
- Срэбны прызэр Алімпіяды ў Атэнах 2004 году — 79 м 81 см
- Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Пэкіне 2008 году — 81 м 51 см
- Заняў 4-е месца на Алімпіядзе ў Сыднэі 2000 году
- Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004—2005 і 2007
- Чэмпіён Эўропы 2006 году
- Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году
Хроніка
Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.
У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.
Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтру, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.
На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.
У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.
Дыскваліфікацыя
11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].
Асабістыя зьвесткі
- Рост — 185 см
- Вага — 105 кг
- Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.
Крыніцы
- ^ Олимпиада. Тихон и Девятовский одержали победу в Лозанне (рас.) «Прессбол», 10 чэрвеня 2010
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя майстры спорту Беларусі
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
- Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году