Міхаіл Парэчанкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1968005 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4: Радок 4:
| Імя = Міхаіл Парэчанкаў
| Імя = Міхаіл Парэчанкаў
| Арыгінал імя =
| Арыгінал імя =
| Фота =No male portrait be.svg
| Фота =Михаил Пореченков.jpg
| Шырыня =
| Шырыня =
| Подпіс =
| Подпіс = Міхаіл Парэчанкаў, 2006
| Імя пры нараджэньні =
| Імя пры нараджэньні =
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|2|3|1969|1|1}}
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|2|3|1969|1|1}}

Вэрсія ад 14:47, 17 студзеня 2014

Міхаіл Парэчанкаў
Міхаіл Парэчанкаў, 2006
Дата нараджэньня 2 сакавіка 1969 (55 гадоў)
Месца нараджэньня Ленінград, СССР
Грамадзянства Расея
Месца вучобы
Занятак Актор, тэлевядучы
Навуковая сфэра акторства[d][1], кінарэжысура[d][1], кінасцэнарыстыка[d][1] і кінавытворчасьць[d][1]
Узнагароды
IMDb ID nm0691717
Сайт xn--80aeiambqffqiehp3ewb.xn--p1ai

Міхаі́л Яўге́навіч Парэ́чанкаў (нарадзіўся 2 сакавіка 1969) — расейскі актор кіно і тэлевядучы. Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі. Вядучы папулярнага тэле-шоў «Бітва экстрасэнсаў»

Біяграфія

Нарадзіўся у сям'і ваеннага марака. Да пяці год жыў з бабуляй у Пскоўскай вобласьці, потым — з бацькамі ў Польшчы, дзе вучыўся ў школе-інтэрнаце. Вучыўся ў Талінскай ваенна-палітычнай вучэльні, але ня скончыў яе, бо за парушэньне дысцыпліны быў выключаны за 10 дзён да заканчэньня. Служыў у будаўнічым батальёне ў Савецкім войску. Пасьля службы працаваў у багетнай майстэрні. Паступіў ва Ўсерасейскі Дзяржаўны Інстытут Кінэматаграфіі на курс А. Джыгарханяна, але да канца не давучыўся. У 1991 годзе паступіў у Дзяржаўную акадэмію тэатральнага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу на курс Венеяміна Фільштынскага, якую скончыў у 1996 годзе.

Пасьля заканчэньня акадэміі працаваў у тэатры «На Крукавым канале». Потым перайшоў у трупу Акадэмічнага тэатра імя Ленсавета. Выступаў у галоўнай ролі ў сьпектаклі «Сірана. Сцэны з Растана» Незалежнага тэатральнага праекта. На сцэне Маскоўскага Мастацкага Тэатра імя Чэхова дэбютаваў у 2002 годзе ў спэктаклі «Паляваньне на качак» у ролі афіцыянта. У 2003 годзе увайшоў у трупу гэтага тэатра. У 2008 годзе балятаваўся на пост старшыні Саюза кінэматаграфістаў Расеі. Зьяўляецца генэральным прадусарам кінакампаніі «ВВП Альянс».

Праца ў кіно

Зьняўся ў фільмах «9 рота», «1612», тэлесэрыялах «Вуліцы разьбітых ліхтароў», «Агент нацыянальнай бясьпекі».

Асабістае жыцьцё

Міхаіл Парэчанкаў жанаты на мастачцы Вользе Парэчанкавай. У яго ёсьць дочкі Варвара і Марыя, а таксама сын Міхась.

Узнагароды

Ляўрэат прэмій:

  • «Залатая маска» (1996)
  • «Залаты сафіт»
  • «Сузор'е»
  • преміі імя В. Стржэльчыка

Кампутарныя гульні

Тэлебачаньне

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі