Валожынскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Турыстычная інфармацыя: выпраўленьне спасылкі
Радок 92: Радок 92:
* [[Міхал Грушвіцкі]] ([[1828]]—[[1904]]) — беларускі кампазытар.
* [[Міхал Грушвіцкі]] ([[1828]]—[[1904]]) — беларускі кампазытар.
* [[Фэрдынанд Рушчыц]] ([[1870]]—[[1936]]) — жывапісец і графік.
* [[Фэрдынанд Рушчыц]] ([[1870]]—[[1936]]) — жывапісец і графік.
* [[Міхал Сапоцька]] ([[1888]]—[[1975]]) — блаславёны каталіцкі святар.
* [[Адольф Шніп]] ([[1906]]—[[1985]])— беларускі каталіцкі сьвятар лацінскага і бізантыйскага абрадаў з Таварыства Ісуса, адзін з выдаўцоў беларускага рэлігійнага часопісу «Злучэньне», актыўны дзяяч дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».
* [[Адольф Шніп]] ([[1906]]—[[1985]])— беларускі каталіцкі сьвятар лацінскага і бізантыйскага абрадаў з Таварыства Ісуса, адзін з выдаўцоў беларускага рэлігійнага часопісу «Злучэньне», актыўны дзяяч дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».



Вэрсія ад 13:32, 4 студзеня 2014

Валожынскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Валожын
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Яўген Круковіч[d]
Насельніцтва (2009) 37 543[1]
Шчыльнасьць 21,58 чал./км²
Плошча 1919,16[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 167 м[3]
Месцазнаходжаньне Валожынскага раёну
Валожынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-72
Паштовыя індэксы 222 3хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вало́жынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва — 37 543[1] чалавекі (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Валожын.

Гісторыя

Ад 01.01.1919 тэрыторыя раёна знаходзіцца ў новастворанае Беларускае ССР.
Паводле пастановы СМ Польшчы ад 04.02.1921 года і Рыскае мірнае дамовы 18.03.1921 — утвораная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у Валожыне, Валожынскі павет у складзе Наваградзкага ваяводзтва Польскае Рэспублікі.
На пачатку 2-е Сусьветнае вайны Валожынскі павет ад верасьня 1939 занятый войскамі Чырвонае арміі, і ў лістападу 1939 улучаный ў склад Беларускае ССР.
Ад 04.12.1939 па 15.01.1940 — Валожынскі павет у складзе Баранавіцкае вобл. Беларускае ССР.
15.01.1940 — Валожынскі павет скасаваный, і на ягонае тэрыторыі ўтвораный Валожынскі раён ў складзе Баранавіцкае вобл. Беларускае ССР.
Напрыканцы чэрвеня 1941 раён занятый нямецкімі войскамі (25.06.1941 Валожын).
Напачатку ліпеня 1944 раён наноў занятый савецкімі войскамі (05.07.1944 Валожын), і 20.09.1944 Валожынскі раён узноўленый, гэтым разам у складзе Маладэчанскае вобл..
Ад 20.01.1960 — раён перадалучаный да Менскае вобл.
25.12.1962 — Валожынскі раён ліквідаваный (ягоныя тэрыторыі перададзеныя ў Маладэчанскі і Стаўпецкі раёны), але праз два гады адноўленый, 06.01.1965.

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Маладэчанскім, Менскім, Койданаўскім і Стаўпецкім раёнамі Менскай вобласьці, на захадзе і паўночным захадзе зь Іўеўскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Паверхня хвалістая. На ўсходзе раёну разьмяшчаецца Менскае ўзвышша, на поўначы — адгор’і Ашмянскага ўзвышша, на паўднёвым захадзе — Нёманская нізіна. Пераважаюць вышыні 150—250 м, максымальная адзнака — 335 м (гара Маяк каля в. Шапавалы).

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,7 °С, ліпеня 17,5 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 659 мм. Вэгетацыйны пэрыяд доўжыцца 187 дзён.

Лясы (хваёвыя, яловыя, дробна- і шырокалістыя) займаюць 38% плошчы раёну. Пад балотамі 3,9 % тэрыторыі. Ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Налібоцкі (частка).

Гідраграфія

Па тэрыторыі раёну цячэ 36 рэчак, якія належаць да басэйну ракі Нёман. Найбуйнейшая рака — Заходняя Бярэзіна, шырыня якой дасягае 20—25 м, з прытокамі Альшанка, Волка, Іслач (з прытокамі Волма і Валожынка). Вадасховішча Сакаўшчынскае.

Гаспадарчая дзейнасьць

Мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, гародніны.

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Чыгунка МаладэчнаЛіда, аўтамабільныя дарогі МенскЛіда, ВаложынМаладэчна, ВаложынІвянецСтоўбцы. Транзітны газаправод МенскГорадня з адгалінаваньнямі на Валожын і Пяршаі.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Міхала (1690) у в. Багданаў, касьцёл Сьвятога Язэпа (пач. ХІХ ст.) і палац Тышкевічаў (кан. XVIII — пач. XIX ст) у м. Валожын, Сьвята-Касма-Даміянаўская царква (1865) у в. Вялікія Крывічы, касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVII ст.) і Сьвята-Касма-Даміянаўская царква (кан. XIX ст.) ў в. Вішнеў, Сьвята-Пакроўская царква (1866) у в. Гародзькі, капліца (пачатак ХХ ст.) у в. Дзясятнікі, Спаса-Праабражэнская царква (1869) у в. Даўбені, Сьвята-Георгіеўская царква (1868) у в. Дубіна Баярская, Сьвята-Дабравешчанская царква (1867) у в. Забрэзьзе, сядзіба Яніцкіх (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Залесьсе, касьцёл Сьвятога Аляксея (пач. XX ст.) й касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла з кляштарам францішканцаў (XVIII ст.) у мяст. Івянец, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1919) у в. Кіявец, Сьвята-Георгіеўская царква (1856) і касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1930) у в. Глянец, каталіцкая капліца (ХІХ ст.) ў в. Падневічы, касьцёл Сьвятога Юрыя і Маці Божай (пач. ХХ ст.) у в. Пяршаі, капліца-пахавальня (2-я палова ХІХ ст.) у в. Пральнікі, былы касьцёл дамініканцаў (Спаса-Праабражэнская царква) (XVIII ст.), каталіцкая капліца сьвятой Ганны (1830) і Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. XX ст.) у в. Ракаў, рэшткі палаца (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Рудня, Сьвята-Ільлінская царква (1878) у в. Сакаўшчына, капліца (пачатак ХХ ст.) у в. Цьвіраўшчына, Спаса-Праабражэнская царква (кан. ХІХ ст.) у в. Яршэвічы.

Вядомыя асобы

  • Міхал Грушвіцкі (18281904) — беларускі кампазытар.
  • Фэрдынанд Рушчыц (18701936) — жывапісец і графік.
  • Міхал Сапоцька (18881975) — блаславёны каталіцкі святар.
  • Адольф Шніп (19061985)— беларускі каталіцкі сьвятар лацінскага і бізантыйскага абрадаў з Таварыства Ісуса, адзін з выдаўцоў беларускага рэлігійнага часопісу «Злучэньне», актыўны дзяяч дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Валожынскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў