Дзед Мароз: розьніца паміж вэрсіямі
z be: |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
'''Дзед Мароз''' — пэрсанаж славянскай міталёгіі, увасабленьне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду. |
'''Дзед Мароз''' — пэрсанаж славянскай міталёгіі, увасабленьне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду. |
||
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім |
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім божышчам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад [[Новы год]] і прыносіць падарункі. |
||
На [[Беларусь|Беларусі]] |
На [[Беларусь|Беларусі]] фальклёрным зімовым пэрсанажам блізкім да Дзеда Мароза зьяўляецца [[Зюзя]]. |
||
== Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі == |
== Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі == |
||
[[Выява:Ded_moroz_belarus_1.jpg|thumb|left| Дзед Мароз i Сьнягурка]] |
[[Выява:Ded_moroz_belarus_1.jpg|thumb|left| Дзед Мароз i Сьнягурка]] |
||
З 25 сьнежня [[2003]] на тэрыторыі Нацыянальнага парку [[Нацыянальны парк |
З 25 сьнежня [[2003]] на тэрыторыі Нацыянальнага парку [[Нацыянальны парк Белавеская пушча|«Белавеская пушча»]] пачала працаваць рэзыдэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтку Дзеда Мароза, доміка [[Сьнягурка|Сьнягуркі]], музэю Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазыцыяў з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «[[Беласьнежка]] і сем [[гном]]аў». На тэрыторыі рэзыдэнцыі расьце вялікая 120-гадовая [[яліна]] (вышыня 40 мэтраў). На першым паверсе ёсьць заля з разным драўляным [[трон]]ам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня зь печкай і шырокім драўляным ложкам зь сямю падушкамі. На стварэньне ўсіх атрыбутаў маёнтку пайшло больш за 200 кубічных мэтраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак. |
||
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасьцей разам зь Дзедам Марозам сустракае Лясная [[Фея]]. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, |
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасьцей разам зь Дзедам Марозам сустракае Лясная [[Фея]]. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Берасьцейская вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі. |
||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
||
* [[Дзед-Барадзед]] |
* [[Дзед-Барадзед]] |
||
* [[Зюзя]] |
* [[Зюзя]] |
Вэрсія ад 20:12, 1 студзеня 2014
Дзед Мароз — пэрсанаж славянскай міталёгіі, увасабленьне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім божышчам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.
На Беларусі фальклёрным зімовым пэрсанажам блізкім да Дзеда Мароза зьяўляецца Зюзя.
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі
З 25 сьнежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» пачала працаваць рэзыдэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтку Дзеда Мароза, доміка Сьнягуркі, музэю Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазыцыяў з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласьнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзыдэнцыі расьце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 мэтраў). На першым паверсе ёсьць заля з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня зь печкай і шырокім драўляным ложкам зь сямю падушкамі. На стварэньне ўсіх атрыбутаў маёнтку пайшло больш за 200 кубічных мэтраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасьцей разам зь Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Берасьцейская вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.
Гл. таксама
Крыніцы
Дзед Мароз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў