Дзед Мароз: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kaboone (гутаркі | унёсак)
z be:
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:32, 1 студзеня 2014

Дзед Мароз на паштовай марцы
Сучасны Дзед Мароз

Дзед Мароз — пэрсанаж славянскай міталёгіі, увасабленьне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.

Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.

На Беларусі фальклорным зімовым пэрсанажам блізкім да Дзеда Мароза зьяўляецца Зюзя.

Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі

Дзед Мароз i Сьнягурка

З 25 сьнежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзыдэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Сьнягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазыцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласьнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзыдэнцыі расьце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсьць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэньне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.

Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасьцей разам зь Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.

Гл. таксама

Крыніцы

Дзед Марозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў