Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +шаблён, спасылка
W (гутаркі | унёсак)
Радок 81: Радок 81:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сваяк, Казімер}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сваяк, Казімер}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 19 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1890 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменьнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменьнікі]]
Радок 95: Радок 93:
[[Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Памерлі 16 траўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1926 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Росы]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Росы]]

Вэрсія ад 18:18, 23 сьнежня 2013

Казімер Сваяк
Кастусь Стаповіч
Да 1916 г.
Да 1916 г.
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Казімер Сваяк
Нарадзіўся 19 лютага 1890
вёска Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр 16 траўня 1926
Вільня, Польская рэспубліка
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Сьвятар
Гады творчасьці 1912—1924
Жанр Паэзія
Мова Беларуская
Дэбют верш «На імяніны майго пробашча» (1912)
Творы на сайце Knihi.com

Казіме́р Свая́к (сапраўднае імя: Кастусь Стаповіч; 19 лютага 1890, вёска Барані, цяпер Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 16 траўня 1926, Вільня) — беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт. Брат Альбіна Стаповіча.

Бiяграфiя

Раньнія гады

У 1905 годзе скончыў пачатковую і Сьвянцянскую павятовую школы. У 19061907 жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з «Нашай Нівай». У 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную сэмінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў Закапанэ. У 1913 у газэце «Bielarus» друкуюцца яго творы. З прычыны хваробы толькі ўвесну 1915 быў высьвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэньне вікарыем у Камайскі касьцёл. Неўзабаве, на вялікую радасьць К. Стаповіча, яго пераводзяць у Клюшчаны, што побач Баранёў, 19 чэрвеня 1915 газэта «Беларус» зьмясьціла віншаваньне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.

Пасьля высьвячэньня на сьвятара

Ксяндзы-літаратары (зьлева направа): Янка Быліна (1883—1956), Адам Станкевіч (1892—1949), Казімер Сваяк (Канстанцін Стаповіч, 1890—1926)

У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле зьвестак Я. Драўніцкага, сьпявалі хлопцы і дзяўчаты зь Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песьні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казаньне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касьцёле 21 лістапада 1915 году.

У Клюшчанах узьнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога зьяўлялася самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Тут рыхтавалі й чыталі рэфэраты, ладзілі канцэртна-дэклямацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленьні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасьцей п’есы самаго Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганьнямі К. Стаповіча было адкрыта сем школ. Адна зь іх — бараньская — разьмяшчалася ў бацькоўскай хаце — займала яе палову, потым, калі стала цесна, перайшла да суседа — Вітаўта Буйкі. Не хапала настаўнікаў — К. Стаповіч адкрыў курсы па іх падрыхтоўцы. Падручнікі, школьныя прылады ён таксама прывозіў зь Вільні, часта — набытыя за ўласныя грошы. У канцы 1916 за беларусізацыю касьцёла К. Стаповіча пераводзяць на Беласточчыну (Карыціна). Дзе ён таксама спрабаваў увесьці беларускую мову ў касьцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.

«Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў»(2-е выданне)

У 19171919 хварэў, зноў паехаў у Закапанэ, дзе адначасова працаваў капэлянам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза Я. Германовіча (Вінцук Адважны) у Лапеніцу, што пад Ваўкавыскам. Там К. Стаповіч выступаў з казаньнямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку зьявіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ужываньня беларускай мовы ў касьцёле.

Узімку 19191920 — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданьні, эсэ, філязофскія этуды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зьместу, у тым ліку нарыс пра Ф. Багушэвіча, нататку пра аповесьць «Дзьве душы» М. Гарэцкага, пачынаюць друкаваць ў віленскіх беларускіх пэрыядычных выданьнях. З Закапанэ прыехаў у Пабродзе, дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася польска-савецкая вайна, К. Стаповіч пераяжджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.

У канцы 1920 К. Стаповіч атрымлівае разьмеркаваньне ў Засьвір, дзе служыў ў напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасьля паўстаньня 1863 году ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасьля аднаўленьня касьцёла, тоўстыя і вільготныя сьцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недобразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены ператрус з мэтаю знайсьці беларускамоўную літаратуру.

У Засьвір К. Стаповіча прыяжджаў мастак Ракіцкі, сябра «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз сьвятога Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар сьвятога Язафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фэст. Таксама прыяжджаў кс. В. Гадлеўскі з Жодзішак, які рабіў казаньні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменьнік Язэп Драздовіч, яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэньня, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заяжджаў Людовік Хамінскі.

Увосень 1922 стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 — вясну 1924 зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засьвір, але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казімера Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 19241925 — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой 1926 К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават зьявілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.

Сьмерць

Памёр у Вільні 6 траўня, у шпіталі, пры сьмерці быў пры ім ксёндз Адам Станкевіч. 7 траўня цела перавезьлі ў касьцёл сьвятога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадзтва. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.

К. Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах — ён даўно выбраў сабе месца, але пахавалі яго ў Вільні на могілках Росы, непадалёк ад магілы Чурлёніса. Хор Віленскай беларускай гімназіі сьпяваў беларускія рэлігійныя песьні. Згодна з жаданьнем, выказаным у тастамэнце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі — па-беларуску, кс. Рэпаць — па-польску, кс. Чыбірас — па-летувіску. На адкрыцьцё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан.

Памяць

У 1990 А. Мальдзіс падчас візыту ў Ватыкан пры размове з папам унёс прапанову прылічыць Кастуся Стаповіча да ліку блаславёных. У 2010 г. збор яго твораў выйшаў 54-ым томам сэрыі «Беларускі кнігазбор»[1].

Творчасьць

Друкаваўся з 1913 («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), вершаванага апавяданьня «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданьнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купальле» (Вільня, 1930). Напісаў філязофскі дзёньнік «Дзея маёй мысьлі, сэрца й волі» й «Аўтабіяграфію».

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Казімер Сваяксховішча мультымэдыйных матэрыялаў