Печань: розьніца паміж вэрсіямі
артаграфія |
|||
Радок 8: | Радок 8: | ||
;Пухліны печані |
;Пухліны печані |
||
Дабраякасныя пухліны, |
Дабраякасныя пухліны, у асноўным, ня маюць небясьпечных наступстваў. Праявай падобных пухлін зьяўляецца павялічэньне печані ды (ці) боль пры фізычнай нагрузцы. Гэта адбываецца з-за таго, што дадзеная пухліна не прымацаваная непасрэдна да тканіны печані й таму цісьне на яе. |
||
У той час як злаякасныя пухліны, і другасныя |
У той час як злаякасныя пухліны, і другасныя мэтастазы ў печані прыводзяць да перараджэньня тканіны воргану, што вядзе да парушэньня або страты функцыяў печані. Клінічна праяўляецца: болем, парушэньнем функцыі страваваньня, жаўтухай і інш. |
||
;Кісты |
;Кісты |
||
Адной |
Адной з самых распаўсюджаных [[кіста]]ў на печані зьяўляецца інфэкцыйна-паразытная эхінакокава кіста. |
||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
Вэрсія ад 00:46, 18 сьнежня 2013
Пе́чань (па-лацінску: hepar) — жыцьцёванеабходны непарны ўнутраны ворган храбетных жывёлаў, у тым ліку й чалавека, ворган знаходзіцца ў поласьці жывата й выконвае вялікую колькасьць розных фізыялягічных функцыяў. Печань выконвае важную ролю ў працэсе мэтабалізму, гэтак яна ўтрымлівае ў сябе глікаген, расшчапляе вузы крыві, сынтэзуе плязьмены пратэін, удзельнічае ў стварэньні гармонаў і дзейнічае як дэтаксыфікатар. Печань зьяўляецца неабходным ворганам жыцьцядзейнасьці арганізму, у цяперашні час няма магчымасьці кампенсаваць адсутнасьць функцыі печані ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, нягледзячы на тое, што печаневы дыяліз можа быць выкарыстаны на кароткі тэрмін.
Гэты ворган разьмешчаны пад дыяфрагмай у брушной тазавай вобласьці нутра. Печань вырабляе жоўць, лугавы склад, які дапамагае ў страваваньні праз эмульгаваньне ліпідаў. Вузкаспэцыялізаваныя тканіны печані рэгулююць шырокі спэктар вялікіх аб’ёмаў біяхімічных рэакцыяў, у тым ліку сынтэз і распад дробных і складаных малекулаў, многія зь якіх неабходныя для нармальнай жыцьцядзейнасьці[1].
Хваробы
- Пухліны печані
Дабраякасныя пухліны, у асноўным, ня маюць небясьпечных наступстваў. Праявай падобных пухлін зьяўляецца павялічэньне печані ды (ці) боль пры фізычнай нагрузцы. Гэта адбываецца з-за таго, што дадзеная пухліна не прымацаваная непасрэдна да тканіны печані й таму цісьне на яе.
У той час як злаякасныя пухліны, і другасныя мэтастазы ў печані прыводзяць да перараджэньня тканіны воргану, што вядзе да парушэньня або страты функцыяў печані. Клінічна праяўляецца: болем, парушэньнем функцыі страваваньня, жаўтухай і інш.
- Кісты
Адной з самых распаўсюджаных кістаў на печані зьяўляецца інфэкцыйна-паразытная эхінакокава кіста.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337.
Вонкавыя спасылкі
Печань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вольга Шаўко. Удар па печані: каб не было занадта позна // Зьвязда : газэта. — 12 сакавіка 2010. — № 45 (26653). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |