Свабода слова ў Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4503886 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 35: Радок 35:


[[28 кастрычніка]] [[2003]] г. Вярхоўны суд пастанавіў закрыць «Вясну-96». «[[Міжнародная амністыя]]» асудзіла гэтую пастанову. [[24 сьнежня]] 2003 г. Вярхоўны суд пацьвердзіў сваё рашэньне аб зачыненьні арганізацыі.
[[28 кастрычніка]] [[2003]] г. Вярхоўны суд пастанавіў закрыць «Вясну-96». «[[Міжнародная амністыя]]» асудзіла гэтую пастанову. [[24 сьнежня]] 2003 г. Вярхоўны суд пацьвердзіў сваё рашэньне аб зачыненьні арганізацыі.

[[24 верасьня]] [[2004]] году тыднёвік «[[Рэгіянальная газета]]», які выдаецца ў [[Маладэчна|Маладэчне]], вымушаны быў прыпыніць свой выхад ў выніку загаду Міністра інфармацыі [[Уладзімер Русакевіч|Уладзімера Русакевіча]]<ref name="Ост">[http://spring96.org/be/news/1692/ Прыпынена недзяржаўная «Рэгіянальная газета»] </ref>. Газэта неаднарозова падвяргалася ціску з боку ўладаў і пазьней.


[[20 кастрычніка]] [[2004]] у Менску была забітая супрацоўніца апазыцыйнай газэты «Салідарнасьць» [[Вераніка Чаркасава]].
[[20 кастрычніка]] [[2004]] у Менску была забітая супрацоўніца апазыцыйнай газэты «Салідарнасьць» [[Вераніка Чаркасава]].

Вэрсія ад 22:03, 17 сьнежня 2013

Па меркаваньні беларускіх і замежных крытыкаў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, яго прыход да ўлады ў 1994 годзе суправаджаўся пагаршэньнем волі прэсы і СМІ. Асноўныя крыніцы інфармацыі для насельніцтва — тэлевізійныя каналы БТ, АНТ і ЛАД — знаходзяцца пад кантролем дзяржавы.

Афіцыйны пункт гледжаньня

9 верасьня 2010 году А. Лукашэнка, сустракаючыся зь дзеячамі культуры па пытаньні разьвіцьця кінэматаграфіі, заявіў:

« Мы — открытая страна, и поэтому никакой цензуры и диктатуры здесь нет. Чтобы быть во всех вопросах цензором, надо обладать необходимыми ресурсами. В Беларуси такого ресурса нет, и это объективная причина того, что здесь никогда не будет той цензуры, о которой, к сожалению, сегодня говорят в нашей России. »

—А. Лукашэнка, агенцтва «Інтэрфакс»

Храналёгія падзеяў

1 верасьня 1996 г. беларускі ўрад зачыніў «Радыё-101,2», адзіную незалежную радыёстанцыю на беларускай мове. Аргумэнтацыя была наступнай: «З мэтай выключэньня перашкод у прыёмных каналах ЦС РТС «Алтай» эксплюатацыя перадатчыка на частаце 101,2 МГц з выкарыстаньнем АФС на апоры па адрасе: вул. Камуністычная, 6 спыніць з 1 верасьня 1996 г. Нач. БЕЛГИЭ В.А.Ніканаў». Надуманасьць дадзеных прэтэнзій відавочная, бо радыёстанцыі тыпу «Алтай» працуюць у дыяпазоне 300-344 МГц. Пасьля частата 101,2 МГц была перададзеная створанай прэзыдэнтам моладзевай арганізацыі.[1]

У лістападзе 1997 году Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі забараніў газэту «Свабода».[2]

У 1999 годзе закрытая газэта «Навiны». У гэтым жа годзе закрытая газэта «Імя». Галоўным чыньнікам зачыненьня прэзыдэнт ЗАТ «БДГ» Пётар Марцаў назваў «немагчымасьць больш забясьпечыць бясьпеку і нармальныя ўмовы працы для журналістаў «Імя»[3].

7 ліпеня 2000 у Менску бясьсьледна зьнік тэлеапэратар канала ОРТ Зьміцер Завадзкі.

12 лістапада 2001 гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці ліквідаваў газэту «Пагоня».[4]

У 2002 годзе закрытая газэта «Наша Свабода».

24 чэрвеня 2002 году суд Ленінскага раёну Горадні прысудзіў галоўнага рэдактара газэты «Пагоня» Мікалая Маркевіча да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі, а журналіста гэтай газэты Паўла Мажэйку — да двух гадоў па артыкуле 367(2) Крымінальнага Кодэксу.

У жніўні 2002 году была прынята Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб дзейнасьці, зьвязанай з правядзеньнем дасьледаваньняў і апублікаваньнем вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі, якія адносяцца да грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэфэрэндумаў і выбараў». У адпаведнасьці з гэтым дакумэнтам была створаная камісія па апытаньнях грамадзкай думкі, якая праводзіць акрэдытацыю юрыдычных асоб, прэтэндуючых на правядзеньне апытаньняў і публікацыю вынікаў, якія адносяцца да «рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне». Абмежаваньні, па словах дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ігара Котлярава, дакранаюцца не саміх апытаньняў як такіх, а публікацыі вынікаў. Па меркаваньні камэнтатараў, гэта зьвязана зь істотным разыходжаньнем публікуемых вынікаў дасьледаваньняў і афіцыйнымі дадзенымі, якія апавяшчаюцца ўладамі па выніках выбараў і рэфэрэндумаў[5].

У траўні 2003 Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выхад «Беларускай дзелавой газэты» і «БДГ «Для службовага карыстаньня».[6]

19 чэрвеня 2003 першы намесьнік міністра інфармацыі С. Нічыпаровіч падпісаў загад аб прыпыненьні выхаду «Прадпрымальніцкай газэты» на тры месяца.[7]

У жніўні 2003 адкліканая рэгістрацыя ў незалежнай газэты «Дзень».[8]

16 верасьня 2002 суд у Менску прысудзіў рэдактара незалежнай газэты «Рабочий» Віктара Івашкевіча да двух гадоў абмежаваньня волі па абвінавачваньні ў паклёпе на прэзыдэнта.

28 кастрычніка 2003 г. Вярхоўны суд пастанавіў закрыць «Вясну-96». «Міжнародная амністыя» асудзіла гэтую пастанову. 24 сьнежня 2003 г. Вярхоўны суд пацьвердзіў сваё рашэньне аб зачыненьні арганізацыі.

24 верасьня 2004 году тыднёвік «Рэгіянальная газета», які выдаецца ў Маладэчне, вымушаны быў прыпыніць свой выхад ў выніку загаду Міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча[9]. Газэта неаднарозова падвяргалася ціску з боку ўладаў і пазьней.

20 кастрычніка 2004 у Менску была забітая супрацоўніца апазыцыйнай газэты «Салідарнасьць» Вераніка Чаркасава.

18 студзеня 2008 журналіст, экс-рэдактар газэты «Згода» Аляксандар Сдзьвіжкоў, які перадрукаваў у лютым 2006 году карыкатуры на прарока Магамэда з дацкай газэты «Jyllаnds-Posten», быў прысуджаны да трох гадоў калёніі за «распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці, якое зьдзейсьнена службовай асобай з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў»[10].

22 лютага 2008 Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь зьмяніў пакараньне Аляксандру Сдзьвіжкову з трох гадоў калёніі на тры месяца арышту. У выніку, журналіст быў вызвалены[11].

У канцы лістапада 2008 году зьявілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газэты «Народная Воля» і «Наша Ніва» вернуцца ў дзяржаўную сетку распаўсюджваньня і падпісныя каталёгі «Белпошты», а таксама змогуць друкавацца на тэрыторыі Беларусі.[12] Празь некалькі дзён газэты зьявіліся ў шапіках.

Міжнародны маніторынг

1 траўня 2009 міжнародная праваабарончая арганізацыя «Freedom House» у сваім дакладзе пра стан свабоды прэсы зьмясьціла Рэспубліку Беларусь на 188 месца з 195 са статусам «Адсутнасьць свабоды прэсы» («Not Free»)[13].

Прэса пад забаронай

На сёньняшні дзень пазбаўленыя магчымасьці распаўсюджвацца праз гандлёвую сетку «Белсаюздруку» наступныя выданьні: «Товарищ», «Новы час», «Бабруйскі кур’ер», «Барысаўскія навіны», «Віцебскі кур’ер М», «Вольнае Глыбокае», «Газэта для Вас» (Івацэвічы), «Газэта Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press» (Баранавічы), «Нясьвіскі час». Ня могуць патрапіць да чытачоў пасродкам паштовай падпіскі «Товарищ», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Новы час», «Барысаўскія навіны», «Віцебскі кур’ер М», «Вольнае Глыбокае», «Газэта Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press». Некаторыя газэты з-за гэтых праблем спынілі існаваньне або падаліся ў інтэрнэт — напрыклад, «БДГ» і «Салідарнасьць».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі