Пінская шляхта (п’еса): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 28: Радок 28:


== Тэатральныя пастановы ==
== Тэатральныя пастановы ==
П’еса ставіцца ў [[Менск]]ім [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Купалаўскім тэатры]]<ref name="Куп" />.
П’еса ставіцца ў [[Мiнск]]ім [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Купалаўскім тэатры]]<ref name="Куп" />.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 15:55, 15 сьнежня 2013

«Пінская шляхта»
Кніга «Пінская шляхта»
выд. ««Мастацкая літаратура», 2010 г.
Жанр: п'еса
камэдыя
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1866
Публікацыя: 1918
Электронная вэрсія

«Пінская шляхта» — п’еса клясыка беларускай літаратуры, майстра камічнага жанру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча[1] (фарс-вадэвіль у адной дзеі[2]). Напісана ў 1866 годзе, першая публікацыя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (№№ 30-31)[3].

Сюжэт

Пінская шляхта — гэта гарэзьлівая, сьмешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцьця мясцовай беларускай шляхты. Ў ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу ды ладу жыцьця, не на шмат адрозьніваюцца ад сялянаў. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанабэрыстасьці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.

У сваёй п’есе Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, ды выносяць абсурдныя прыгаворы[2][3][4].

Гісторыя стварэньня

П’еса «Пінская шляхта» Дуніным-Марцінкевічам была напісаная ў 1866 годзе. Першая яе публікацыя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (№№ 30-31). Другое выданьне «Пінскай шляхты» было зьдзейсьнена ў 1923 годзе.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музэе літаратуры і мастацтва захоўваецца выданьне п’есы, выпушчанае ў Польшчы (Беласток, 1958)[3].

Мова п’есы

П’еса была напісаная на беларускай мове. Але ў дасьледчыкаў выклікае цікавасьць, што яна была напісана на пінскім дыялекце, часам выкарыстоўваецца беларуска-украінская песенна-інтымная лірыка XVIII стагодзьдзя[4].

Тэатральныя пастановы

П’еса ставіцца ў Мiнскім Купалаўскім тэатры[2].

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^ Пінская шляхта. Живая библиотека. Праверана 26 лютага 2013 г.
  2. ^ а б в Пінская шляхта Праверана 26 лютага 2013 г.
  3. ^ а б в «Пінская шляхта» Драматургічныя творы. Нацыянальны гістарычны архіў БеларусіПраверана 26 лютага 2013 г.
  4. ^ а б М. Хаўстовіч (26 лютага 2013) Загадка «Пінскае шляхты» Літаразнаўства. Mowaznaustwa.ru. — Працы катэдры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржунівэрсытэта. – Вып.2. – Мінск, 2002. Праверана 26 лютага 2013 г.