Скірмунты: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:

# Элемэнт нумараванага сьпісу
# Элемэнт нумараванага сьпісу
:Радок з водступам
{{Род
{{Род
|Назва = Скірмунты
|Назва = Скірмунты

Вэрсія ад 23:28, 7 сьнежня 2013

Скірмунты
Герб Скірмунтаў
Радавы герб Скірмунтаў «Дуб»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская Імпэрыя

Скірмунты — шляхецкі род гербу «Дуб» і гербу «Прыяцель». Буйныя беларускія прамыслоўцы XIX стагодзьдзя з пінскага Палесься. Валодалі буйнымі маёнткамі ў Плотніцах, Парэччы і Моладаве.

Прадстаўнікі роду

1355 рок — першая згадка аб Васілю Скірмунце.

У 1551 року каралева Бона Сфорца даруе Богушу Скірмунту зямельны надзел у Плотніцах, за што той абавязаўся «службу ваенную земскую служыці». Пазней у крыніцах згадваецца плотніцкі стараста Крыштаф Скірмунт.

Пад 1777 рокам таксама згадваецца пінскі войт Адам Скірмунт.

Аляксандр Скірмунт (17931845) (Плотніцкая лінія?), маршалак пінскага павету, пахаваны ў вёсцы Радчыцк ля праваслаўнай царквы Нараджэння Божай Маці, на будаўніцтва якой ахвяраваў уласныя грошы.

Сымон Скірмунт (17511817) — маршалак Берасьцейскага ваяводзтва, пасол сойма. Набывае ў Міхала Клеафаса Агінскага моладаўскія й парэцкія землі.

Аляксандр Сымонавіч Скірмунт (17991870) — заснавальнік прамысловасьці на Палесьсі.
Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт (18301911)
Раман Аляксандравіч Скірмунт (18681939) — беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, дэпутат I Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі, прэм’ер-міністар БНР
Генрых Аляксандравіч Скірмунт
Канстантын Генрыхавіч Скірмунт (18661949)
Казімір Аляксандравіч Скірмунт
Алена Скірмунт (18271874)

Літаратура

  • Памяць. Пінскі раён/Рэдакцыйная калегія БелТА, Раённая камісія па стварэньні гісторыка-дакумэнтальнай хронікі — Мінск: БелТА, 2003.

Вонкавыя спасылкі