Максім Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Няма апісаньня зьменаў
Радок 109: Радок 109:
* [[Ганаровы грамадзянін Менску|Ганаровы грамадзянін гораду Менску]] ([[1987]])
* [[Ганаровы грамадзянін Менску|Ганаровы грамадзянін гораду Менску]] ([[1987]])
Узнагароджаны чатырма [[Ордэн Леніна|ордэнамі Леніна]], [[Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі|ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі]], [[Ордэн Чырвонага Сьцяга|Чырвонага Сьцяга]], двума [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР|ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга]], [[Ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]] II ступені, [[Ордэн Дружбы народаў|Дружбы народаў]] і мэдалямі, а таксама [[Ордэн Адраджэньня Польшчы|афіцэрскім крыжам Адраджэньня Польшчы]], ордэнамі Заслугі [[Польшча|ПНР]].
Узнагароджаны чатырма [[Ордэн Леніна|ордэнамі Леніна]], [[Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі|ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі]], [[Ордэн Чырвонага Сьцяга|Чырвонага Сьцяга]], двума [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР|ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга]], [[Ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]] II ступені, [[Ордэн Дружбы народаў|Дружбы народаў]] і мэдалямі, а таксама [[Ордэн Адраджэньня Польшчы|афіцэрскім крыжам Адраджэньня Польшчы]], ордэнамі Заслугі [[Польшча|ПНР]].

== Ушанаваньне памяці ==
* Імем Максіма Танка названыя [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка|Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт]] і вуліца ў [[Менск]]у.

* Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэньне памятныя манеты - «Максім Танк. 100 гадоў».

* У [[Мядзел]]е плануецца ўзьвядзенне помніка Танку. Конкурснае журы ўхваліла праект скульптараў Аляксандра Фінскага і [[Іван Міско|Івана Міско]], архітэктара Армэна Сардарава<ref name="Pomnik">[http://village.omniton.net/by/210/10/6001/ Так выглядае праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле] // «[[Рэгіянальная газета]]»</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 21:58, 5 сьнежня 2013

Максім Танк
Партрэт Максіма Танка Г. Гарэлава
Партрэт Максіма Танка Г. Гарэлава
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Яўген Іванавіч Скурко
Псэўданімы А. Граніт, А. Сівер, Максім Танк
Нарадзіўся 4 (17) верасьня 1912
Памёр 7 жніўня 1995(1995-08-07)[1] (82 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык
Жанр верш
Мова беларуская
Дэбют часопіс «Пралом», (1932)
Прэміі Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1959)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com

Максім Танк (сапр. — Яўген Іванавіч Скурко; 17 верасьня 1912, в. Пількаўшчына, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 7 жніўня 1995, Менск, Беларусь) — беларускі паэт і перакладчык; Народны паэт БССР (1968), акадэмік АН Беларусі (1972). Ляўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Менску (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і праваслаўнага веравызнаньня. Яго бацька Іван Фёдаравіч у часе Першай сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў войска і служыў салдатам у чыгуначным батальёне, потым — у вайсковай шавецкай майстэрні. У 1916 г. з набліжэньнем фронту М. Танк разам з маці Домнай Іванаўнай (да замужжа — Хвалько) пераязджае ў Маскву, дзе яны туляцца на ўскрайку гораду зь яшчэ чатырма сем’ямі бежанцаў. Дзякуючы шчасьлівай выпадковасьці на адной з маскоўскіх яны сустрэліся з Іванам Фёдаравічам[2], які пасьля дэмабілізацыі працаваў на заводзе. У Маскве М. Танк пайшоў у школу, дзе пасьпеў захапіцца паэзіяй.

Увосень 1922 г. з-за вялікага голаду ў Расеі сям’я Скурко вярнулася ў Пількаўшчыну (родную хату ў вайну пільнаваў дзед Фёдар Маркавіч). Увосень 1933 М. Танк паступіў у першую клясу польскай пачатковай школы, якую скончыў праз тры гады; вучыўся ў суседніх вёсках Шкленікова і Сваткі. У 1926 г. паступіў у трэцюю клясу Вілейскай рускай прыватнай гімназіі. Праз два гады яе зачынілі польскія ўлады і М. Танк быў вымушаны перавесьціся ў больш аддаленую Радашкавіцкую беларускую гімназію, дзе неўзабаве ўступіў у камсамольскую падпольную арганізацыю. За ўдзел у забастоўцы, арганізаванай гімназістамі ў пачатку 1929 г., яго адтуль адлічылі. Нейкі час вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, зь якой таксама быў выключаны за вальнадумства і непаслушэнства[2]. Адзін час наведваў мэліярацыйныя курсы.

Урэшце М. Танку ўдалося ўладкавацца ў Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна. Тут разам з аднакашнікам Я. Гарохам выдаў у 1931 г. рукапісны часопіс «Пралом» і зьмясьціў у ім пад псэўданімам свае першыя вершы. З 1932 г. пачаў актыўна супрацоўнічаць зь нелегальнымі выданьнямі: «Праломам», «Маладым камуністам», рознымі газэтамі. У сакавіку 1932 г. за ўдзел у падпольнай камсамольскай працы быў арыштаваны і першы раз трапіў у віленскую турму Лукішкі. Празь месяц выйшаў на волю. Увосень таго ж году пад уплывам савецкай прапаганды нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і трапіў у Менск, але быў арыштаваны і пасьля двух тыдняў турэмнага зьняволеньня быў накіраваны назад у Польшчу для ажыцьцяўленьня нелегальнай падрыўной дзейнасьці на карысьць СССР.

Максім Танк пачаў займацца падпольнай дзейнасьцю. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі, вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі органамі. Зь перапынкамі Максім Танк прасядзеў у турмах каля двух гадоў. У Лукішках у канцы 1933 г. пры падтрымцы іншых палітвязьняў выдаваў рукапісны часопіс «Краты», у якім зьмяшчаў свае вершы і творы іншых зьняволеных. З другой паловы 1930-х на загад Кампартыі Заходняй Беларусі вёў беларускую калёнку ў польскім часопісе «Poprostu», а са сьнежня 1935 г. літаратурны аддзел у газэце «Наша Воля», затым у часопісе «Беларускі летапіс», які выдаваў Рыгор Шырма, супрацоўнічае з часопісам «Калосьсе».

У 19391940 працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.

У 19451948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 19481966 гадох — галоўным рэдактарам часопісу «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, а ў 19711990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.

Творчасьць

Друкавацца пачаў у 1932 годзе ў часопісе «Пралом» (які выдаваў разам з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газэтах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыцьцё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй зьмешчаны першы, падпісаны псэўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»).

Кнігі паэзіі

«На этапах» Вільня, 1936
  • «На этапах» (1936, факсымільнае ў 1983, Менск)
  • «Журавінавы цвет» (1937)
  • «Пад мачтай» (1938)
  • «Выбраныя вершы» (1940)
  • «Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945)
  • «Праз вогненны небасхіл» (1945)
  • «Выбраныя вершы» (1947)
  • «Вершы» (1947, 1948)
  • «Каб ведалі» (1948)
  • «На камні, жалезе і золаце» (1951)
  • «Выбраныя творы» (1952, 1954)
  • «У дарозе» (1954)
  • «След бліскавіцы» (1957)
  • «Мой хлеб надзённы» (1962)
  • «Лірыка» (1963)
  • «Глыток вады» (1964)
  • «Вершы» (1967)
  • «Ключ жураўліны» (1972)
  • «Хай будзе святло» (1972)
  • «Дарога, закалыханая жытам» (1976)
  • «Вершы» (1979)
  • «Прайсці праз вернасць» (1979)
  • «Лірыка» (1982)
  • «За маім сталом» (1984)
  • «Лірыка» (1987)
  • «Дарога і хлеб» (1988)
  • «Збор калосся: Вершы 1983—1988» (1989)
  • «Паслухайце, вясна ідзе» (1990)
  • «Мой каўчэг» (1994)

Кнігі для дзяцей

Кнігі вершаў:

  • «Галінка і верабей» (1946)
  • «Кніжка пра мядзведзя» (1947)
  • «Вершы» (1948)
  • «Урачыстае абяцанне» (1949)
  • «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987)

Кнігі казак:

  • «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984)
  • «Конь і леў» (1955)
  • «Казкі. Легенды» (1960)
  • «Светлячок» (1970)
  • «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979)

Зборнік гумару «Селядцы з вершамі» (1966).

Паэма «Нарач» (1937).

Напісаў кнігу-дзёньнік «Лісткі календара» (1970).

Зборы твораў у 2-х (1958), у 4-х (19661967), у 6 тамах (19781981).

Пераклады

На беларускую — асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Паўло Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага, Юльяна Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых.

Узнагароды і званьні

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сьцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў і мэдалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэньня Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.

Ушанаваньне памяці

  • Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэньне памятныя манеты - «Максім Танк. 100 гадоў».
  • У Мядзеле плануецца ўзьвядзенне помніка Танку. Конкурснае журы ўхваліла праект скульптараў Аляксандра Фінскага і Івана Міско, архітэктара Армэна Сардарава[3].

Крыніцы

  1. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ а б Рагойша В. Максім Танк: Па новых падручніках // Роднае слова. — 2001. — № 11. — С. 38—42.
  3. ^ Так выглядае праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле // «Рэгіянальная газета»

Літаратура

  • Мікуліч, Мікола Уладзіміравіч. Максім Танк : На скразняках стагоддзя. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1999. — 255 с — ISBN 985-02-0361-7
  • Мікуліч, Мікалай Уладзіміравіч. Паэзія рэчаіснасці : У свеце Максіма Танка / Мікола Мікуліч;Уклад. Г. В. Роліч. — Мн. : Маст. літ., 2001. — 126 с — ISBN 985-02-0537-7
  • Рагойша, В. П. Паэтыка Максіма Танка / В. Рагойша; [пад рэд. М. Р. Ларчанкі]. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1968. — 227 с.

Вонкавыя спасылкі

Максім Танксховішча мультымэдыйных матэрыялаў