Вялейка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Раздзел "Культура"
Радок 132: Радок 132:


=== Культура ===
=== Культура ===
Дзейнічае дом культуры, 3 бібліятэкі, народны тэатар.
* Дом культуры, 3 бібліятэкі, народны тэатар.
* Народны ансамбаль гітарыстаў «Адэліта»<ref>[http://www.rh.by/by/255/20/7955/ На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў "Адэліта" не было свабодных месц] // «[[Рэгіянальная газета]]»</ref>.


=== [[Мас-мэдыя]] ===
=== [[Мас-мэдыя]] ===

Вэрсія ад 10:41, 5 сьнежня 2013

Вялейка
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Вялейкі Сьцяг Вялейкі
Першыя згадкі: 1460
Горад з: 1795
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Плошча:
  • 12,8 км²
Насельніцтва: 26 836 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовыя індэксы: 222412, 222416, 222417
СААТА: 6213501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′0″ пн. ш. 26°55′0″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 26.91667° у. д. / 54.48333; 26.91667Каардынаты: 54°29′0″ пн. ш. 26°55′0″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 26.91667° у. д. / 54.48333; 26.91667
Вялейка на мапе Беларусі ±
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://vileyka.minsk-region.by/

Вяле́йка — места ў Беларусі, на рацэ Вяльля каля Вялейскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 26 836[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 103 км на паўночны захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Полацак. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы.

Назва

Тапонім «Вялейка»[2] ўтварыўся ад назвы ракі Вяльлі (на думку беларускага географа В. Жучкевіча ад назвы невялікай рэчкі, прытока Вяльлі[3]), якая ў гістарычных крыніцах завецца Веля, Велья або Велея, то бок «вялікая». Індаэўрапейскі корань назвы адсылае да значэньня «заходні кірунак» і культу продкаў, а значыць зьвязвае і з культам бога Вялеса[4].

Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай і павелічэньні ўплыву польскай мовы назвы ракі і мястэчка пачалі пісацца па-польску: Вілія, або Вілья, і Вілейка, што захавалася ў афіцыйным ужытку да нашага часу, як і ў выпадку зь Менскам (Мінскам). Такім чынам мястэчка і рака страцілі свой першасны сэнс, але набылі новы (Вілія — нібыта таму, што віляе). Тым часам мясцовыя жыхары дагэтуль ужываць традыцыйную гістарычную назву места Вялейка[4].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Вялейку як вялікакняскі маёнтак Каралеўскі Куранец датуецца 16 лістапада[5] 1460[6]. Пад 1464 згадваецца дзяржаўца куранецкі Івашка (Ян) Кучук, маршалак гаспадарскі. У кан. XV ст. маёнтак перайшоў у вотчыну П. Я. Мантыгірдавічу, а па ягонай сьмерці — да ўдавы Г. А. Гальшанскай. Зь сяр. XVI ст. Куранец знаходзіўся ў валоданьні Мікалая Радзівіла «Чорнага», у 15581566 — ува ўтрыманьні М. Я. Нарушэвіча, з 1567 — у М. З. Сноўскага. У гэты час на тэрыторыі маёнтку ўтварылася аднайменнае мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Куранец увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З 1567 у мястэчку існавала царква (пазьней вуніяцкая). У 1588 маёнтак перайшоў да Льва Сапегі. На 1599 мястэчка было цэнтрам староства[7].

Герб Вялейскага павету

У 1617 паселішча ўпершыню згадваецца пад дзьвюма назвамі — Куранец і Вялейка. У 1635 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў Вялейку ў валоданьне ваяводу смаленскаму А. Гасеўскаму. Цягам 16671676 мястэчкам валодаў скарбовы пісар Я. Эйдзятовіч. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі перадаў яго Пацам.

У 1702 староста вялейскі М. А. Пац зрабіў фундуш на карысьць Праабражэнсай царквы. У 1727 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі ў нядзелі і на 3 рэгулярныя кірмашы. Станам на 1765 тут было 30 будынкаў[6]. У 1773 мястэчка перайшло ў валоданьне Ігната Куранецкага, да таго часу ў ім яшчэ не было ніводнай камяніцы[8]. На 1789 налічвалася 32 гаспадары-домаўладальнікі, 9 кутнікаў, 3 габрэйскія радзіны[6].

Выгляд мястэчка ў сяр. XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе 3 траўня 1795 атрымала статус места і зрабілася цэнтрам павету Менскай, з 1842 Віленскай губэрні. 22 студзеня 1796 расейскія ўлады зацьвердзілі мескі герб: «у чырвоным полі срэбная рака, па ёй плыве судна зь цюком тавараў і залатым коласам пасярэдзіне»[9]. У 1810 адбыўся вялізны пажар.

За часамі вызвольнага паўстаньня 14 красавіка 1831 Вялейку на пэўны час вызвалілі з-пад расейскай улады[10]. У наступнае нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў ваколіцах места дзейнічаў аддзел В. І. Козела. Станам на сяр. XIX ст. у Вялейцы было 272 жылыя будынкі і шляхецкі палац, дзейнічалі царква (з 1860), 3 малітоўныя дамы і 3 капліцы, працавалі 14 крамаў, шпіталь і бровар. У 1904 празь места праклалі чыгунку. У Першую сусьветную вайну зь лютага да 16 сьнежня 1918 Вялейку займалі нямецкія войскі. У ліпені 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі, пазьней — бальшавікі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Вялейка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. 13 траўня 1928 у месьце прайшоў зьезд Таварыства беларускай школы.

У 1939 Вялейка ўвайшла ў БССР, дзе 4 сьнежня 1939 зрабілася цэнтрам вобласьці. У Другую Сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З чэрвеня 1946 Вялейка зрабілася цэнтрам раёну (са студзеня 1960 у Менскай вобласьці). 13 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу[11].

Насельніцтва

Адукацыя

У Вялейцы працуюць 4 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, школа-інтэрнат, 10 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надае больнічны комплекс.

Культура

  • Дом культуры, 3 бібліятэкі, народны тэатар.
  • Народны ансамбаль гітарыстаў «Адэліта»[19].

Мас-мэдыя

  • «Рэгіянальная газета» (масавае выданьне, якое зьмястоўнасцю значна пераўзыходзіць раённую газэту)
  • «Шлях перамогі» («раёнка»)

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

У Вялейцы разьмяшчаецца 43-ці вузел сувязі ВМФ Расеі (54°27′50″ пн. ш. 26°46′40″ у. д. / 54.46389° пн. ш. 26.77778° у. д. / 54.46389; 26.77778), які забясьпечвае сувязь на звышдоўгіх частасьцях Галоўнага штабу ВМФ з атамнымі падводнымі лодкамі, што знаходзяцца на баявым дзяжурстве ў водах Атлянтычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў.

Турыстычная інфармацыя

На беразе Вялейскага вадасховішча знаходзіцца зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Вялейка». У месьце — гасьцініца «Вілія».

  • Вялейскі краязнаўчы музэй
  • Выстаўная заля беларускага мастака Н. Сілівановіча

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа. Помнік архітэктуры нэаготыкі. Час будвы: 19061913. Архітэктар: Аўгуст Клейн
  • Могілкі габрэйскія
  • Царква Прападобнай Марыі Эгіпэцкай (1865)
  • Чыгуначная станцыя (1-я пал. ХХ ст.)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл кармэлітак (XVIII ст.)

Галерэя

Месты-сябры

  1. Сьцяг Расеі Мажайск, Расея
  2. Сьцяг ЗША Вілмар, ЗША
  3. Сьцяг Украіны Пераяслаў-Хмяльніцкі, Украіна
  4. Сьцяг Азэрбайджану Астара, Азэрбайджан
  5. Сьцяг Польшчы Уязд, Польшча
  6. Сьцяг Расеі Валдай, Расея
  7. Сьцяг Нямеччыны Абэрхаўзэн, Нямеччына

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 23.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 51.
  4. ^ а б Эліза Волат-Лужынская. Гісторыя мястэчка Вялейка // «Вілейскі краязнаўчы зборнік» (Ефимова Н. А., научный сотрудник Вилейского историко-краеведческого музея. История Вилейки 15—18 веков. С. 28—45)
  5. ^ Знойдзеная новая дата заснавання Вялейкі на Vialejka.org
  6. ^ а б в г Валерый Пазднякоў. Вілейка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 408
  7. ^ Вилейка // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  8. ^ Гісторыя ўзнікнення і развіцця Вілейкі на Vialejka.org
  9. ^ Вілейка // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  10. ^ Edmund Callier. Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831. — Poznań: Drukarnia Dziennika Ponzańskiego, 1887. S. 74. (.djvu)  (пол.)
  11. ^ Геральдика на Вилейский районный исполнительный комитет
  12. ^ а б в Wilejka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 464.
  13. ^ Вилейка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  14. ^ Вілейка // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  15. ^ Генадзь Каханоўскі. Вілейка // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 268.
  16. ^ Вилейка // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  17. ^ Вилейка // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  18. ^ Генадзь Каханоўскі. Вілейка // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 267.
  19. ^ На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў "Адэліта" не было свабодных месц // «Рэгіянальная газета»

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Вялейкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў