Пастаўскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 105: Радок 105:
'''Выбітныя жыхары'''
'''Выбітныя жыхары'''
* [[Альфрэд Ізідар Ромэр]] (1832—1897) — жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф.
* [[Альфрэд Ізідар Ромэр]] (1832—1897) — жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф.
* [[Іосіф Фаміч Сушко|Іосіф Сушко]]. Заслужаны артыст БССР. Працаваў у [[Варапаева|Варапаеве]]<ref>[http://www.rh.by/by/255/10/7935/ Іосіф Сушко — заслужаны артыст з Маладзечна, які прайшоў праз ГУЛАГ] // «[[Рэгіянальная газета]]»</ref>.



== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 10:26, 5 сьнежня 2013

Пастаўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Паставы
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Сяргей Чэпік[d][1]
Насельніцтва (2009) 39 487[2]
Шчыльнасьць 19,59 чал./км²
Плошча 2096,44[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 166 м[4]
Месцазнаходжаньне Пастаўскага раёну
Пастаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-55
Паштовыя індэксы 211 8хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паста́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2096,44[3] км². Насельніцтва — 39 487[2] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Паставы.

Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркоўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці, Астравецкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, а таксама зь Летувой.

Цэнтар раёну, места Паставы, разьмешчаны на рацэ Мядзёлка, за 250 км ад Віцебску. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Варапаева, Лынтупы, 507 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна раён падзелены на 12 сельсаветаў: Белькаўскі, Ваўкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Мягунскі, Навасёлкаўскі, Палескі, Шыркаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі, а таксама Варапаеўскі і Лынтупскі пасялковыя саветы.

Праз раён праходзіць аўтатраса Полацак — Вільня, чыгункі Полацак — Вільня, Варапаева — Друя.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Вялейскай вобласьці. 20 верасьня 1944 году перададзены Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ўваходзіць у Віцебскую вобласьць. У сучасных межах з 1965 году.

Паселішчы

Адукацыя

У сыстэме адукацыі раёну 57 установаў: 12 сярэдніх, 19 базавых, 8 пачатковых школ, раённая гімназія, 16 дзіцячых дашкольных установаў, Варапаеўская дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы дзяржаўны сацыяльны прытулак. Дзейнічаюць аб’яднаньне пазашкольных установаў і Цэнтар карэкцыйнага разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі.

У агульнаадукацыйных школах арганізавана дыфэрэнцыраванае навучаньне (6 ліцэйскіх, 25 профільных клясаў і 13 груп, 44 клясы і групы з паглыбленым вывучэньнем прадметаў, 24 клясы і групы з вывучэньнем розных прадметаў на павышаным узроўні). Праводзіцца аздараўленьне дзяцей. У час летніх канікул у раёне працуе 26 аздараўленчых лягераў дзённага знаходжаньня, у якіх адпачывае каля 1100 дзяцей, тры лягеры кругласутачнага знаходжаньня на 75 месцаў, а таксама валантэрскі і спартовы лягеры.

Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны прафэсіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасьці» рыхтуе спэцыялістаў сярэдняга зьвяна і кадры масавых рабочых прафэсіяў.

Выбітныя асобы

Выбітныя ўраджэнцы

  • Аўген Жыхар — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Сябра «СБМ», «БНП» і «Чорнага Ката». Камандаваў партызанскім атрадам на Пастаўшчыне.
  • Дзяніс Малец — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.
  • Уладзімер Дубоўка (1900—1976) — беларускі паэт, празаік, мовазнавец, перакладнік, літаратурны крытык.
  • Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
  • Міхаіл Хвастоў — беларускі палітык і дыплямат.

Выбітныя жыхары


Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Пастаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў