Язэп Фарботка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 45: Радок 45:
Напрыканцы [[1945]] пасяліўся ў Лодзі.
Напрыканцы [[1945]] пасяліўся ў Лодзі.


Быў жанаты на Уладзі (Уладзіславай) — дачцэ [[Альберт Паўловіч|Альберта Паўловіча]].
Быў жанаты на Уладзі (Уладзіславай) — дачцэ [[Альбэрт Паўловіч|Альбэрта Паўловіча]].


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 22:51, 24 лістапада 2013

Язэп Фарботка
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Юзюк Фарботка
Нарадзіўся 5 верасьня 1893
м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр 8 чэрвеня 1956
Лодзь, Польская Народная Рэспубліка
Пахаваны
Сужэнец Уладзіслава Паўловіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, паэт
Кірунак паэзія
Мова беларуская
Творы ў Вікікрыніцах

Язэ́п Аўгусьці́навіч Фарбо́тка (5 верасьня 1893 м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 8 чэрвеня 1956, Лодзь) — беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, навуковец.

Першыя вершы надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Пераклаў ўрывак Пана Тадэвуша на беларускую мову.

У 1914 скончыў клясычную гімназію ў Менску, навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце да 1918. У 1916 удзельнічаў у працы клюбу «Беларуская хатка». Далучыўся да беларускага палітычнага і культурнага руху на Украіне і ў Менску у пэрыяд 19181920. У 1919 працаваў акторам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асьветніцкага аддзелу Наркампроса Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатру ў Менску.

З 1920 па 1924 студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалёгіі. У 1932 абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

У 1922 пра Фарботку згадвае Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».

Займаўся мастацкай фатаграфіяй, быў чальцом «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленьні. Пасьля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. Напрыканцы 1945 пасяліўся ў Лодзі.

Быў жанаты на Уладзі (Уладзіславай) — дачцэ Альбэрта Паўловіча.

Вонкавыя спасылкі