Чарнагорская мова: розьніца паміж вэрсіямі
→Лексыка: дапаўненьне |
|||
Радок 221: | Радок 221: | ||
=== Лексыка === |
=== Лексыка === |
||
Чарнагорская лексыка ня мае істотных адрозьненьняў ад |
Чарнагорская лексыка ня мае істотных адрозьненьняў ад сэрбскахарвацкай, але карыстаецца большай колькасьцю запазычыньняў з італьянскай мовы, а таксама мае некаторыя свае асаблівасьці. Ніжэй прыведзеныя словы агульнай этымалёгіі, якія пры гэтым утварылі розныя формы<ref>{{Спасылка | аўтар = Sreten Zekovic| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.montenegrina.net/pages/pages1/jezik/razur_crnogorskoga_jezika_i_njegova_revitalizacija.htm| копія = | дата копіі = | загаловак = RAZUR CRNOGORSKOGA JEZIKA I NJEGOVA REVITALIZACIJA| фармат = | назва праекту = MONTENEGRINA - digitalna biblioteka crnogorske kulture i nasljedja| выдавец = | дата = 28 кастрычніка 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>: |
||
{| class="wikitable" style="margin: 1em auto 1em auto" |
{| class="wikitable" style="margin: 1em auto 1em auto" |
Вэрсія ад 22:37, 23 лістапада 2013
Чарнагорская мова | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Crnogorski jezik, Црногорски језик | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мова большасьці па муніцыпалітэтах Чарнагорыі
Чарнагорская мова (саманазва: Crnogorski jezik, Црногорски језик) — паўднёваславянская мова заходняе падгрупы, у вузейшым сэнсе — літаратурны варыянт сэрбскахарвацкае мовы, на якім размаўляюць чарнагорцы і які выкарыстоўваецца ў якасьці афіцыйнае мовы Чарнагорыі. Мова заснаваная на базе выкарыстоўванага ў Чарнагорыі іекаўска-штакаўскага дыялекту сэрбскахарвацкае моўнае сыстэмы, зьяўляючыся з пункту гледзішча параўнальнае лінгвістыкі адным зь яе стандартызаваных узаемазразумелых варыянтаў побач з сэрбскай, харвацкай і басьнійскай мовамі. Дыялект, які палёг у аснову літаратурнай чарнагорскай мовы, зьяўляецца таксама асновай для харвацкай, сэрбскай ды басьнійскай моваў[3]. Як адзначаюць некаторыя дасьледчыкі, чарнагорская мова гістарычна мела найменьне сэрбскай[4]. Ідэя незалежнай, асобнай ад сэрбскай, чарнагорскай мовы ўзьнікла ў пэрыяд 1990-х гадоў і стала актыўнай праз дапамогу прыхільнікаў незалежнасьці Чарнагорыі, у выніку чаго чарнагорская мова была абвешчаная афіцыйнай мовай краіны па ратыфікацыі новае Канстытуцыі краіны 22 кастрычніка 2007 году. Стварэньне літаратурнага стандарту чарнагорскай мовы яшчэ працягваецца ў сучаснай пэрспэктыве. Так, яе артаграфія была зацьверджаная 10 ліпеня 2009 году, паводле якой у мове ўстанаўліваліся два варыянты альфабэту. Граматыка і навучальныя праграмы, аднак, пакуль застаюцца незацьверджанымі[5]. Моўная стандартызацыяУ студзені 2008 году Ўрадам Чарнагорыі была сфармаваная рада па кадыфікацыі мовы, дзейнасьць якой мела накіроўвацца на стандартызацыю мовы ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. Дакумэнты, што паўсталі ў выніку працы рады, сталі ў наступным часткай мясцовых адукацыйных праграмаў. Першая артаграфія чарнагорскае мовы была афіцыйна прадстаўленая ў ліпені 2009 року. У гэтай сыстэме была выказаная прапанова аб замене сэрбскахарвацкіх дыграфаў sj, zj на асобныя літары, ś ды ź[5]. Міністэрства адукацыі, аднак, не аддала перавагі ніводнаму з праектаў і прыянал рашэньне аб прыняцьці ўласнага варыянту артаграфіі. Рада падвергнула крытыцы гэты варыянт, адзначыўшы, на думку чальцоў рады, вялікую колькасьць «мэтадалягічных, канцэптуальных і лінгвістычных хібаў»[6]. 21 чэрвеня 2010 году рада па агульнай адукацыі Чарнагорыі прыняла першую чарнагорскую граматыку. СтатусНа думку шэрагу дасьледчыкаў, моўная сытуацыя зьяўляецца адным з вострых пытаньняў у Чарнагорыі[7]. Паводле вынікаў перапісу насельніцтва ў 1991 годзе, большасьць жыхароў Чарнагорыі — 510 320 чал., а менавіта 82,97% ад насельніцтва, пазначыла сябе як носьбітаў тагачаснай афіцыйнай мовы — сэрбскахарвацкай; падобныя зьвесткі былі атрыманыя таксама і па перапісе 1981 року. Між тым, паводле вынікаў перапісу 1909 большасьць насельніцтва (95%) тагачаснага Княства Чарнагорыя ўказала ў якасьці сваёй роднай мовы сэрбскую. Паводле Канстытуцыі Чарнагорыі 1992 году, афіцыйнай мовай рэспублікі, якая на той момант уваходзіла ў склад Дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі, устанаўлівала сэрбскую мову іекаўскай формы. Апошні перапіс насельніцтва ў Чарнагорыі, праведзены ў 2011 годзе, паказаў, што 36,97% адсоткаў ад насельніцтва краіны ўважае сваёй роднай мовай чарнагорскую, тады як 42,88% у якасьці роднай мовы ўказала сэрсбкую[8]. Яшчэ да абвяшчэньня вынікаў некаторыя палітыкі, напрыклад, лідэр апазыцыйнай партыі SNP Срджан Міліч, выказалі меркаваньне, што вельмі невялікая частка жыхароў Чарнагорыі назвала сваёй роднай мовай чарнагорскую, а сам праект патрывае фіяска[9]. Між тым, гэты перапіс засьведчыў падвышэньне адсоткавай дзелі асобаў, якія лічаць роднай мовай чарнагорскую, на 5% Асобы, якія ўказваюць у якасьці сваёй роднай мовы чарнагорскую, пражываюць у асноўным у старой гістарычнай вобласьці з цэнтрам у Падгорыцы. На поўначы краіны, які быў далучаны ў 1912 годзе, большая частка ад насельніцтва ў якасьці сваёй роднай мовы ўказвае сэрбскую. Чарнагорскі адвакат Міят Шукавіч пры складаньні свайго чарнавога варыянту Канстытуцыі краіны прапанаваў палажэньне аб чарнагорскай мове як афіцыйнай мовы краіны. Вэнэцыянская камісія, кансультатыўны орган пры Радзе Эўропы, у цэлым станоўча паставіўся да праекту Канстытуцыі, не закрануўшы пры гэтым пытаньні мовы і царквы, палічыўшы іх сымбалічнымі. Сваё адмоўнае стаўленьне да моўнага палажэньня выказалі Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі, Народная партыя, Дэмакратычная сэрбская партыя, Басьнійская партыя, Рух за зьмены, а таксама кааліцыя «Сэрбскі сьпіс» на чале з Сэрбскай народнай партыяй. Новая Канстытуцыя, якая рэгулявала б становішча чарнагорскае мовы, была прынятая дзьвюма трацінамі парлямэнту, у тым ліку Кааліцыя за эўрапейскую Чарнагорыю, Рух за зьмены, Басьнійская партыя і Лібэральная партыя Чарнагорыя (пра-сэрбскія партыі выказаліся супраць, партыі альбанскае меншасьці ўстрымаліся). Канстытуцыя краіны, прынятая 22 кастрычніка 2007 году, прызнае чарнагорскую мову як афіцыйную мову Чарнагорыі[10], а таксама прызнае разам зь ёю альбанскую, басьнійскую, харвацкую і сэрбскую. Цяперашні прэм'ер-міністар Чарнагорыі Міла Джуканавіч выказваў сваю падтрымку стандартызацыі чарнагорскае мовы, заявіўшы пра сябе як носьбіта чарнагорскай мовы ў інтэрвію сэрбскаму штодзёньніку Politika у кастрычніку 2004 року. Афіцыйны сайт Ураду Чарнагорыі зьмяшчае дзьве вэрсіі — па-чарнагорску і ангельску[11], на афіцыйнай web-старонцы Прэзыдэнта краіны заяўляецца пра напісаньне сайту на чарнагорска-сэрбскай вэрсіі (Crnogorsko-srpska verzija). У 2004 годзе Ўрад Чарнагорыі зацьвердзіў зьмены, згодна зь якімі назва школьнага прадмэту «Сэрбская мова» зьмянялася на «Родная мова (сэрбская, чарнагорская, басьнійская, харвацкая)», што было зроблена з мэтай падтрымкі моўнае разнастайнасьці краіны і грамадзянаў, якія лічаць сябе носьбітамі іншых моваў апрача сэрбскай[12]. Гэта, аднак, прывяло да забастовак настаўнікаў і адмоваў бацькоў пасылаць сваіх дзяцей у школы[13] ў местах Нікшыч, Падгорыца, Бэранэ, Плеўля і Херцэг-Нові. ДыскусіяЧарнагорыя, на думку некаторых дасьледчыкаў, зьяўляецца адным з прыкладаў драбненьня нацыянальнай ідэнтычнасьці ва Ўсходняй Эўропе на мяжы ХХ-ХХІ стст. Самавызначэньне для легітымацыі незалежнасьці грунтуецца на двух прынцыпах:
Гэтыя прынцыпы аткыўна абмяркоўваюцца ў навуцы з мэтаю падмацаваць палітычныя заявы фактамі лінгвістычных ды гістарычных дасьледаваньняў. Прыкладам, прыхільнікі існаваньня асобнай чарнагорскай мовы выступалі і за палітычную незалежнасьць Чарнагорыі. Сябры чарнагорскага ПЭН-цэнтру пратэставалі супраць Канстытуцыі 1992 году, паводле якой у якасьці дзяржаўнай мовы ўсталёўвалася сэрбская, аргумэнтуючы сваю адмоўную пазыцыю правам кожнай нацыі на ўласную мову, прыводзячы на ўзор харвацкую, басьнійскую, македонскую і малдаўскую мовы. Яны не адмаўлялі ўваходжаньня чарнагорскай мовы ў склад сэрбскахарвацкай моўнай сыстэмы. але патрабавалі каб мова мела афіцыйнае найменьне чарнагорскай[14], падобныя прапановы былі падтрыманыя і арганізацыяй Matica crnogorska. Лінгвістычныя рысыЧарнагорцы размаўляюць перадусім на штакаўскіх гаворках, якія аб'ядноўваюць іх з носьбітамі іншых суседніх славянскіх краінаў, а менавіта на ўсходнегерцагавінскім (распаўсюджаны на захадзе й паўночным захадзе Чарнагорыі) і зэцка-паўднёвасанджацкім (астатняя частка краіны) дыялектах. З пункту гледзішча марфалёгіі чарнагорская мова адрозьніваецца дзякуючы захаваньню ўжываньня ў размоўным маўленьні імпэрфэкту разам з формамі аорысту, пэрфэкту, плюсквампэрфэкту, тады як у іншых рэгіянальных сэрбскахарвацкіх варыянтах гэтая дзеяслоўная форма носіць кніжны, а за цяперашнім часам нават архаічны характар. Прыхільнікі асобнасьці чарнагорскае мовы карыстаюцца лацінскім альфабэтам і прапаноўваюць дапоўніць альфабэт літарамі С́ [ç], З́ [ʝ] и Ѕ [ʣ][15]. Гэты праект рэфармаваньня, у прыватнасьці, падтрымлівае прафэсар катэдры мовы і літаратуры ў Чарнагорскім кнівэрсытэце і кіраўнік Інстытуту чарнагорскай мовы Ваіслаў Нікчэвіч[16]. Аднак на думку апанэнтаў гэтага праекту гукі, для якіх прапаноўваюцца новыя літары, не ўтвараюць моўнае сыстэмы, з гэтае прычыны яны ня могуць быць прызнаныя фанэмамі і зьяўляюцца толькі аляфонамі[17]. Разам з гэтым, гэтыя гукі ўжываюцца не ва ўсіх чарнагорскіх рэгіёнах, пры гэтым могуць ужывацца ў некаторых нечарнагорскіх (Герцагавіна, Басьнійская Краіна). АльфабэтУ цяперашні момант выкарыстоўваны чарнагорскі альфабэт, які мае кірылічную вэрсію (црногорска ћирилица / crnogorska ćirilica або азбука) і лацінcкую абэцэду (црногорска латиница / crnogorska latinica або abeceda), абедзьве графічныя сыстэмы афіцыйна маюць роўныя правы ў сваім выкарыстаньні[18]. Новая графіка была зацьверджана Міністэрствам адукацыі Чарнагорыі 9 чэрвеня 2009 году[5], раней выкарыстоўваліся сэрбскахарвацкая кірыліца і лацінка[19]. У адрозьненьне ад сэрбскахарвацкага альфабэту, замест дыграфаў SJ, ZJ (у кірыліцы ЗJ і СJ) ужываюцца асобныя літары Ś і Ź (адпаведна З́ і С́)[20], але у лацініцы захаваліся спалучэньні Dž, Nj, і Lj для пазначэньня асобных гукаў.
Графіка і фанэтыкаЯк і ў сэрбскай мове, запазычаныя ўласныя імёны запісваюцца фанэтычна. У чарнагорскай, як і беларускай мове, у цэлым выконваецца правіла, як чуецца — так і пішацца. Чарнагорская мова характарызуецца іекавізмам — ije вымаўляецца як два склады, тады як у іншых рэгіёнах сэрбскахарвацкай моўнай сыстэмы зьяўляецца дыфтонгам. Гістарычна ije ёсьць вынікам зьмяненьня асаблівага праславянскага гуку, пазначанага як «ѣ».
Памякчэньне [д], [т], [с], [з] перад [e] у чарнагорскай мае свае асаблівасьці:
ЛексыкаЧарнагорская лексыка ня мае істотных адрозьненьняў ад сэрбскахарвацкай, але карыстаецца большай колькасьцю запазычыньняў з італьянскай мовы, а таксама мае некаторыя свае асаблівасьці. Ніжэй прыведзеныя словы агульнай этымалёгіі, якія пры гэтым утварылі розныя формы[21]:
Прыклады словаў, што маюць аднолькавае значэньне з чарнагорскай, сэрбскай і харвацкай:
Формы інтэрнацыяналізмаў у чарнагорскай таксама маюць свае асаблівасьці:
У літаратурыШматлікія чарнагорскія аўтары абапіраліся пры складаньні сваёй творчасьці на народную аснову. Літаратура Сярэднявечча збольшага прадстаўляла сабою літаратуру на стараславянскай мове ды ейных ізводах, але ў ХІХ ст. дыялекты Чарнагорыі сталі дамінаваць у мясцовай літаратуры. Яна ўключае ў сябе народны фальклёр, сабраны Вукам Стэфановічам Караджычам ды інш., асобныя кнігі чарнагорскіх пісьменьнікаў («Горны вянок» Пэтара Пэтравіча Негаша, «Прыклады чалавецтва й адвагі» Марка Мілянава) і г.д. Уад другой паловы ХІХ ст. у літаратуры больш выкарыстоўваўся ўсходнегерцагавінскі дыялект, які зьяўляецца асновай сэрбскахарвацкай мовы, замест мясцовага зэцка-санджацкага дыялекту. Да прыкладу, большая частка формаў вінавальнага склону, якія ўласьцівыя для зэцка-санджацкага дыялекту, Негашам былі замененыя на формы мясцовага, характэрныя для сэрбскай мовы. Напрыклад, у друкаванай вэрсіі радок U dobru je lako dobar biti, / na muci se poznaju junaci быў заменены на U dobro je lako dobar biti, / na muku se poznaju junaci. У іншых творах чарнагорскіх пісьменьнікаў таксама адсочваецца тэндэнцыя да прытрымліваньня нормаў усходнегерцагавінскага дыялекту. Тым ня менш, у літаратуры таксама трапляліся і рысы, уласьцівыя для зэцка-санджацкага дыялекту: напрыклад, вершы Нікола І Пэтравіча Onamo namo, za brda ona, Onamo namo, da viđu і г.д. Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Заўвагі
Крыніцы
|