Паніклівасьць: розьніца паміж вэрсіямі
+накід |
д →Чыньнікі: . |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
== Чыньнікі == |
== Чыньнікі == |
||
Разьвіцьцю хваробы спрыяюць [[стрэс]], загрузка зрокавай працай на блізкай адлегласьці, [[алергія]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сьвятлана Барысенка]].|загаловак=Вундэркінды — блізарукія|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=66184|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=17 верасьня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-09-17 182 (26790)]|старонкі=[]|issn=1990-763x}}</ref>. |
Разьвіцьцю хваробы спрыяюць [[стрэс]], загрузка зрокавай працай на блізкай адлегласьці, [[алергія]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сьвятлана Барысенка]].|загаловак=Вундэркінды — блізарукія|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=66184|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=17 верасьня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-09-17 182 (26790)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/66191/17ver-6.indd.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>. |
||
== Праявы == |
== Праявы == |
Вэрсія ад 18:31, 17 лістапада 2013
Блізарукасьць (міяпія; стар.-грэц. μύω + ὄψις — заплюшчваць + вока) — невыразнае бачаньне аддаленых рэчаў праз сыходжаньне паралельных прамянёў ад іх перад сятчаткай вока. Найчасьцей узьнікае ў школьным узросьце. Паводле ступені цяжкасьці адрозьніваюць слабую (да 3 дыёптрыяў), сярэднюю (да 6 дптр) і высокую (звыш 6 дптр). У Беларусі ад немачы пакутуе да 30% школьнікаў. Вядзе да разрыва і адслаеньня сятчаткі, страты працаздольнасьці па зроку.
Папярэджаньне
Прадухіленьню хваробы спрыяюць заняткі бадмінтонам, лыжным спортам, плаваньнем і тэнісам. Харчаваньне мусіць мець устойлівы расклад і мае ўлучаць абрыкосы, брусьніцы, журавіны, кефір, масла, мяса індыка і труса, печань, пятрушку, сыр, таматы, тварог, чарніцы, шпінат і ялавічыну. Падчас зрокавай працы адлегласьць ад кнігі да вачэй мае складаць 35 см. Чытаць і пісаць варта толькі седзячы з роўнай паставай сьпіны і асьвятленьнем. Таксама варта ўнікаць чытаньня лежачы на жываце і ў паездцы. На кожныя паўгадзіны зрокавай працы мае прыпадаць 10 хвілінаў адпачынку без прагляду тэлевізара і сядзеньня за кампутарам. Прагляд тэлеперадачаў дашкольнікамі варта абмяжоўваць 30 хвілінамі, малодшымі школьнікамі — 1 гадзінай, 5-9-клясьнікамі — 1,5 гадзіны, старшаклясьнікамі — 2 гадзіны.
Чыньнікі
Разьвіцьцю хваробы спрыяюць стрэс, загрузка зрокавай працай на блізкай адлегласьці, алергія[1].
Праявы
Хвароба выяўляецца ў неабходнасьці разгляданьня на блізкай адлегласьці, што стамляе вочы, разьвівае цяглічную і дастасавальную слабасьць зрока, разыходную касавокасьць і спазмы дастасаваньня вачэй. У наступным узьнікаюць расьцяжэньні, дыстрафія, кровазьліцьцё, разрывы і адслаеньне сятчаткі[2].
Крыніцы
- ^ Сьвятлана Барысенка. Вундэркінды — блізарукія // Зьвязда : газэта. — 17 верасьня 2010. — № 182 (26790). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Людміла Марчанка. Блізарукасць // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 3. — С. 191. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
Вонкавыя спасылкі
Паніклівасьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |