Маладэчанскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 9 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2061340 (translate me)
Разьдзелы "СМІ", "Культура"
Радок 70: Радок 70:
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Разьвіта птушкагадоўля, звераводзтва, пчалярства. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Агародніцтва. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, паліўнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Першасная — апрацоўка лёну.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Разьвіта птушкагадоўля, звераводзтва, пчалярства. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Агародніцтва. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, паліўнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Першасная — апрацоўка лёну.

== Культура ==
[[File:Palace of Culture in Maladzechna.JPG|thumb|Палац культуры]]

У раёне знаходзяцца [[Мінскі абласны краязнаўчы музей]], [[Мінскі абласны драматычны тэатр]], [[Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»]]. У штогод праводзяцца рэспубліканскі тэатральны фестываль «[[Маладзечанская сакавіца]]» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У [[1999]], [[2006]] і [[2013]] гадах раён стаў мейсцам правядзеньня фэстывалю «[[Адна зямля]]» <ref name="РГ_1999"> «Адна зямля» сцірае межы//«[[Рэгіянальная_газета_(1995)|Рэгіянальная газета]]», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)</ref>, <ref name="РГ_2006">«Адна зямля» ў Маладзечне //«[[Рэгіянальная газета (1995)|Рэгіянальная газета]]», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)</ref>, <ref name="РГ_2013_02"> [http://www.rh.by/by/228/10/6784/ Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі»]//«[[Рэгіянальная газета]]»</ref>.

== СМІ ==
* «Маладзечанская газета» (орган раённых уладаў)
* «[[Рэгіянальная газета]]» (недзяржаўны тыднёвік)


== Транспарт ==
== Транспарт ==

Вэрсія ад 20:03, 13 лістапада 2013

Маладэчанскі раён

(Маладзечанскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Маладэчна
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Юры Горлаў[d][1]
Насельніцтва (2009) 138 375[2]
Шчыльнасьць 99,4 чал./км²
Плошча 1392,18[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 190 м[4]
Месцазнаходжаньне Маладэчанскага раёну
Маладэчанскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-6
Паштовыя індэксы 222 3хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Маладэ́чанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 138 375[2] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Маладэчна.

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Валожынскім, Менскім і Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці, на захадзе — з Гарадзенскай вобласьцю.

Рэльеф і карысныя выкапні

Паверхня раёну пераважна ўзгорыстая. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход працягнуліся Ашмянскае і Менскае ўзвышшы, падзеленыя далінай р. Бярэзіна. На поўначы — Нарачанска-Вялейская нізіна. Пераважаюць вышыні 170—210 м, максымальная 320 м каля в. Дубрава.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,6 °С, ліпеня 17,6 °С. Ападкаў 656 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 189 дзён.

Пад лесам 33% тэрыторыі (хваёвыя, бярозавыя, яловыя і іншыя).

Гідраграфія

Найбуйнейшыя рэкі — Бярэзіна (басэйн Нёману), Вяльля, яе прыток Вуша; у раёне разьмяшчаецца частка Вялейска–Менскай воднай сыстэмы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Разьвіта птушкагадоўля, звераводзтва, пчалярства. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Агародніцтва. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, паліўнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Першасная — апрацоўка лёну.

Культура

Палац культуры

У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У штогод праводзяцца рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў мейсцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля» [5], [6], [7].

СМІ

Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі МенскВільня і ЛідаПолацак, аўтадарогі МенскВільня, МаладэчнаВялейкаМядзел, МаладэчнаВаложын і іншыя.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, Сьвята-Пакроўская царква (1886) у в. Беніца, Сьвята-Іосіфаўская царква (1866) у в. Гарадзілава, Сьвята-Траецкая царква (1884) і вадзяны млын (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Гарадок, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1871) у в. Груздава, Сьвята-Пакроўская царква і касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае, Сьвята-Траецкая царква (1809) і капліца (пачатак ХХ ст.) у в. Лебедзева, сядзіба (2-я палова XIX ст.) у в. Маліноўшчына, Сьвята-Траецкая царква (1860) у в. Маркава, сядзібны будынак (пачатак XX ст.) у в. Мясата, Сьвята-Багародзіцкая царква (2-я палова XIX ст.) у в. Палачаны, касьцёл у в. Плябань, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвята-Ільінская царква (пачатак XX ст.) у мяст. Радашкавічы, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (2-я палова XVIII у.) і Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1738) і капліца ў в. Хоўхлава, сядзіба (канец XIX ст.) у в. Яхімоўшчына.

Вядомыя асобы

Вёска Мясота — радзіма польскага паэта Тамаша Зана (17961855), былы маёнтак Адамарын — навукоўцаў-прыродазнаўцаў, удзельнікаў паўстаньня 1863—1864 Бэнэдыкта Дыбоўскага (18331930) і Ўладыслава Дыбоўскага (18381910), фальварак Вязынка — клясыка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (18821942), в. Максімаўка — дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі Сымона Рак-Міхайлоўскага (18851937).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Цэнтар — г. Маладэчна. Уключае 277 населеных пунктаў. Адміністрацыйна падзелены на г. п. Радашкавічы і 14 сельсаветаў: Аляхновіцкі, Гарадзілаўскі, Гарадоцкі, Граніцкі, Красьненскі, Лебедзеўскі, Маркаўскі, Мясоцкі, Палачанскі, Радашкавіцкі, Хажоўскі, Хоўхлаўскі, Цюрлёўскі, Чысьцінскі.

Крыніцы

Літаратура

  • Молодечненский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Маладэчанскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў