Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919785 (translate me)
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Statut Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529).jpg|міні|Старонка з I Статуту. Замойскі сьпіс]]
[[Файл:Statut Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. Статут Вялікага Княства Літоўскага (Alšeŭski. Альшэўскі).jpg|міні|Старонка з I Статуту. Альшэўскі сьпіс]]


'''Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году''', '''Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага''' — звод законаў [[Фэўдалізм|фэўдальнага]] [[права]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], помнік [[Беларуская пісьменнасьць|беларускай пісьменнасьці]], [[Беларуская мова|мовы]] і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэньня, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.
'''Стату́т Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага 1529 го́ду''', '''Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага''' — звод законаў [[Фэўдалізм|фэўдальнага]] [[права]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], помнік [[Беларуская пісьменнасьць|беларускай пісьменнасьці]], [[Беларуская мова|мовы]] і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэньня, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.


Набыў сілу [[29 верасьня]] [[1529]]. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 631.</ref>.
Набыў сілу [[29 верасьня]] [[1529]]. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 631.</ref>.

Вэрсія ад 15:56, 27 кастрычніка 2013

Старонка з I Статуту. Альшэўскі сьпіс

Стату́т Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага 1529 го́ду, Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэўдальнага права Вялікага Княства Літоўскага, помнік беларускай пісьменнасьці, мовы і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэньня, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.

Набыў сілу 29 верасьня 1529. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283[1].

Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. XVI ст. Першы праект зьяўвіўся яшчэ ў 1522. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права Францішак Скарына[2]) кіраваў канцлер Альбэрт Гаштольд. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з вялікім князем Жыгімонтам Старым, які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувэрэннасьці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права.

Пагоня, Лаўрэнцьеўскі сьпіс Статуту

Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка Казімера (1468), прывілеяў. Сярод адметнасьцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэньня праўных нормаў у залежнасьці ад іхнага зьместу, улучэньне тыповых і абагульненых нормаў, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзеньне новых праўных нормаў (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), улучэньне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права.

Выданьне Першага Статуту вывела Вялікае Княства Літоўскае на адно зь першых месцаў у сьвеце ў разьвіцьці права і праўнай культуры. Разам з тым, гэты звод зрабіўся праўнай асновай для далейшага разьвіцьця заканадаўства.

Напісаны старабеларускай мовай, перакладаўся на лацінскую і польскую.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 631.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 630.

Літаратура