ПрайдзіСвет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
12 нумароў - Халімон
Радок 20: Радок 20:
'''«ПрайдзіСвет»''' — беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры. Дзень народзінаў выданьня 27 траўня 2009 году.
'''«ПрайдзіСвет»''' — беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры. Дзень народзінаў выданьня 27 траўня 2009 году.


У траўні 2013 зьявіўся выпуск №11. Агулам на сайце прадстаўленыя творы 293 замежных і беларускіх аўтараў, а таксама ананімныя і народныя творы ў перакладах 143 перакладчыкаў з 34 моваў.
У траўні 2013 зьявіўся выпуск №12. Агулам на сайце прадстаўленыя творы 293 замежных і беларускіх аўтараў, а таксама ананімныя і народныя творы ў перакладах 143 перакладчыкаў з 34 моваў.


== Нумары часопісу ==
== Нумары часопісу ==

Вэрсія ад 20:52, 26 кастрычніка 2013

ПрайдзіСвет
Тэматыка часопіс перакладной літаратуры
Пэрыядычнасьць непэрыядычнае
Краіна Беларусь
Адрас rada@prajdzisvet.org
220005,
г.Менск, п/с 2
Выдавец перакладчыкі
Дата заснаваньня 2009
Мова беларуская
Наклад On-line
Афіцыйны сайт Сайт часопісу

«ПрайдзіСвет» — беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры. Дзень народзінаў выданьня 27 траўня 2009 году.

У траўні 2013 зьявіўся выпуск №12. Агулам на сайце прадстаўленыя творы 293 замежных і беларускіх аўтараў, а таксама ананімныя і народныя творы ў перакладах 143 перакладчыкаў з 34 моваў.

Нумары часопісу

  • Першы нумар, 27 траўня 2009
  • Другі нумар: Кухня мадэрнізму, 27 верасьня 2009
  • Трэці нумар: Ад хэлаўіна да калядаў, 31 сьнежня 2009
  • Чацьверты нумар: JUVENES DUM SUMUS, 17 красавіка 2010
  • Пяты й шосты нумары: Выкраданьне Эўропы, 24 верасьня 2010
  • Сёмы нумар: Finis Africae, 12 траўня 2011
  • Восьмы нумар: Аўтапартрэт зь люстэркамі, 15 лістапада 2011
  • Дзявяты нумар: Art Detected, 27 сакавіка 2012
  • Дзясяты нумар: Дарослым уваход забаронены, 8 жніўня 2012
  • Адзінаццаты нумар: Бітнікі шыбаў, 27 траўня 2013
  • Дванаццаты нумар: Deutsche Vita, 12 жніўня 2013

Штогадовая ўзнагарода

У 2010 годзе «ПрайдзіCвет» супольна зь беларускім ПЭН-цэнтрам заснаваў перакладчыцкую прэмію, якая мае стацца штогадовай узнагародай па трох намінацыях:

Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры й падвышэньне ўзроўню перакладу на беларускую мову.

Ляўрэаты прэміі

Год Перакладчык Назва Аўтар Мова перакладу Дзе надрукавана
2009 Проза: Вера Бурлак «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса» Льюіс Кэрал Сьцяг Ангельшчыны ангельская ARCHE №10
Паэзія: Антон Францішак Брыль «Бэўвульф». Першыя раздзелы паэмы Сьцяг Ангельшчыны ангельская Дзеяслоў №38
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Ганна Янкута «Калядны харал». Ч.1. Чарлз Дыкенз;
Паэзія: Ф. Пэсоа,
Ян Якаб Слаўэрхоф,
Алфрэд Эдвард Хаўсмэн
Сьцяг Ангельшчыны ангельская ПрайдзіСвет №3
2010 Проза: Вольга Калацкая «Мужчына і хлопчык» Тоні Парсанз Сьцяг Ангельшчыны ангельская Дзеяслоў №44-46
Паэзія: Андрэй Хадановіч Вершы Арцюр Рэмбо,
Марьяна Саўка,
Андрэй Бондар,
Зьміцер Лазуткін
Сьцяг Францыі француская,
Сьцяг Украіны украінская
ПрайдзіСвет №4,
Дзеяслоў №46
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Сяргей Сматрычэнка «Блюз для блазнаватай дзяўчыны» Вацлаў Граб’е Сьцяг Чэхіі чэская ПрайдзіСвет №4

Узнагарода за 2009 год

28 траўня 2010 году падчас урачыстай цырымоніі ў музэі Максіма Багдановіча былі аб’яўленыя імёны трох пераможцаў першай перакладчыцкай прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за 2009 год, а таксама было названае імя Майстра перакладу. За важкі ўнёсак у развіцьцё школы беларускага перакладу Пячатка Майстра перакладу адышла да Васіля Сёмухі.

Узнагарода за 2010 год

Ганараваньне пераможцаў адбылося 15 чэрвеня 2011 году ў кнігарні «ЛогвінаЎ» і было прымеркаванае да другой гадавіны часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».

Шорт-ліст[1]

Проза:

  • Антон Францішак Брыль: «Каваль зь Вялікага Вутану» Дж. Р. Р. Толкіна, казка (пераклад з ангельскай)
  • Вольга Калацкая: «Мужчына і хлопчык» Тоні Парсанза, раман (пераклад з ангельскай), «Дзеяслоў», № 44-46
  • Павал Касцюкевіч: «Бойня № 5» Курта Вонэгута, раман (пераклад з ангельскай)
  • Вольга Цвірка: «Папулярная музыка з Вітулы» Мікаэля Ніэмі, раман (пераклад са швэдзкай)
  • Марына Шода: «Правек ды іншыя часы» Вольгі Такарчук, раман (пераклад з польскай)

Паэзія:

  • Вольга Гапеева: вершы Сільвіі Плат (пераклад з ангельскай), «Дзеяслоў», № 49.
  • Марыя Мартысевіч: вершы Марыяны Кіяноўскай, Астапа Слівінскага, Алега Коцарава (пераклад з украінскай), «Дзеяслоў», № 46
  • Віталь Рыжкоў: пераклады са зборніка «Дзверы, замкнёныя на ключы» (пераклады з ангельскай, польскай, грузінскай, украінскай моваў)
  • Андрэй Хадановіч: вершы Арцюра Рэмбо (пераклад з французскай), часопіс «ПрайдзіСвет», вершы Марьяны Саўкі, Андрыя Бондара, Дзмітра Лазуткіна (пераклад з украінскай), «Дзеяслоў» № 46
  • Макс Шчур: «Май» Карэла Гінэка Махі, паэма (пераклад з чэскай), «Дзеяслоў» № 48

Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»:

  • Наста Гвоздзева: «Марак» Фэрнанду Пэсоа, п’еса (пераклад з партугальскай)
  • Вераніка Мазуркевіч: «Дачка Ліліт» Анатоля Франса (пераклад з францускай)
  • Алена Пятровіч: «Каб падняць ружу» Анджэя Тшэбіньскага (пераклад з польскай), «Элегія пра персцень песні» Багдана-Ігара Антоныча (пераклад з украінскай)
  • Сяргей Сматрычэнка: «Блюз для блазнаватай дзяўчыны» Вацлава Граб’е (пераклад з чэскай)
  • Юля Цімафеева: «Я быў адзіным паэтам прыроды» Албэрту Каэйру, вершы (пераклад з партугальскай)

Крыніцы