Марк (эвангеліст): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Семдзесят апосталаў з дапамогай HotCat
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 1: Радок 1:
{{Сьвяты
{{Сьвяты
| тып (колер) = хрысьціянскі
|тып (колер) = хрысьціянскі
| выява = Nuremberg chronicles f 104r 1.png|Апостал Марк са львом
|выява = Nuremberg chronicles f 104r 1.png|Апостал Марк са львом
| памер выявы =
|памер выявы =
| імя сьвятога = Марк
|імя сьвятога = Марк
| арыгінальнае імя = Μάρκος
|арыгінальнае імя = Μάρκος
| сьвецкае імя = Ян
|сьвецкае імя = Ян
| манаскае імя =
|манаскае імя =
| жанчына =
|жанчына =
| нарадзіўся = [[I стагодзьдзе]]
|нарадзіўся = [[I стагодзьдзе]]
| памёр = {{Памёр|25|4|68}}
|памёр = {{Памёр|25|4|68}}
| шануецца =
|шануецца =
| услаўлены =
|услаўлены =
| бэатыфікаваны =
|бэатыфікаваны =
| кананізаваны =
|кананізаваны =
| у ліку =
|у ліку =
| галоўная сьвятыня =
|галоўная сьвятыня =
| дзень памяці = [[25 красавіка]]
|дзень памяці = [[25 красавіка]]
| дзень памяці ў 2014 =
|дзень памяці ў 2014 =
| патрон =
|патрон =
| атрыбуты = крылаты леў
|атрыбуты = крылаты леў
| дэкананізаваны =
|дэкананізаваны =
| працы =
|працы =
| падзьвіжніцтва =
|падзьвіжніцтва =
}}
}}
'''Марк''' ({{Мова-he|מרקוס}}, {{Мова-grc|Μάρκος}}; ? — [[25 красавіка]] [[68]], [[Александрыя]], [[Эгіпет]]) — адзін з [[Эвангелісты|чатырох эвангелістаў]], першы [[япіскап]] [[Александрыя|александрыйскі]] і заснавальнік [[Копцкая праваслаўная царква|Копцкай царквы]].
'''Марк''' ({{Мова-he|מרקוס}}, {{Мова-grc|Μάρκος}}; ? — [[25 красавіка]] [[68]], [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыя]], [[Эгіпет]]) — адзін з [[Эвангелісты|чатырох эвангелістаў]], першы [[япіскап]] [[Александрыя (Эгіпет)|александрыйскі]] і заснавальнік [[Копцкая праваслаўная царква|Копцкай царквы]].


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==
Радок 38: Радок 38:


[[Файл:Saint Mark (Nea Moni).jpg|значак|зьлева|[[Мазаіка]] ў [[Нэа-Моні]]]]
[[Файл:Saint Mark (Nea Moni).jpg|значак|зьлева|[[Мазаіка]] ў [[Нэа-Моні]]]]
Пасьля пакутніцкай сьмерці Пятра і Паўла ў [[Рым]]е Марк пасяліўся ў [[Эгіпет|эгіпецкай]] [[Александрыя|Александрыі]], дзе заснаваў хрысьціянскую царкву і быў яе першым япіскапам. Прапаведуючы Дабравесьце, падарожнічаў па [[Лібія|Лібіі]], наведаў унутраныя вобласьці [[Афрыка|Афрыкі]].
Пасьля пакутніцкай сьмерці Пятра і Паўла ў [[Рым]]е Марк пасяліўся ў [[Эгіпет|эгіпецкай]] [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыі]], дзе заснаваў хрысьціянскую царкву і быў яе першым япіскапам. Прапаведуючы Дабравесьце, падарожнічаў па [[Лібія|Лібіі]], наведаў унутраныя вобласьці [[Афрыка|Афрыкі]].


Вярнуўшыся ў Александрыю, Марк умацоўваў вернікаў, што абудзіла нянавісьць паганцаў. Прадбачачы хуткую сьмерць, апостал прызначыў сабе пераемнікаў — япіскапа [[Ананія|Ананію]] і трох [[прэсьбітар]]аў. Падчас аднаго з набажэнстваў язычнікі схапілі, зьбілі яго і кінулі ў вязьніцу. Ранкам 25 красавіка 68 натоўп пацягнуў Марка на суд, аднак па дарозе эвангеліст памёр са словамі «У рукі твае, Госпадзе, аддаю дух мой».
Вярнуўшыся ў Александрыю, Марк умацоўваў вернікаў, што абудзіла нянавісьць паганцаў. Прадбачачы хуткую сьмерць, апостал прызначыў сабе пераемнікаў — япіскапа [[Ананія|Ананію]] і трох [[прэсьбітар]]аў. Падчас аднаго з набажэнстваў язычнікі схапілі, зьбілі яго і кінулі ў вязьніцу. Ранкам 25 красавіка 68 натоўп пацягнуў Марка на суд, аднак па дарозе эвангеліст памёр са словамі «У рукі твае, Госпадзе, аддаю дух мой».

Вэрсія ад 23:40, 17 кастрычніка 2013

Марк
Μάρκος
Марк
Марк
Сьвяты
Сьвецкае імя Ян
Нарадзіўся I стагодзьдзе
Памёр 25 красавіка 68
Дзень памяці 25 красавіка
Атрыбуты крылаты леў

Марк (па-габрэйску: מרקוס, па-старажытнагрэцку: Μάρκος; ? — 25 красавіка 68, Александрыя, Эгіпет) — адзін з чатырох эвангелістаў, першы япіскап александрыйскі і заснавальнік Копцкай царквы.

Жыцьцяпіс

Паводле паходжаньня юдэй. Месца нараджэньня дакладна невядомае; паводле біблейскага паданьня нарадзіўся ў Ерусаліме падчас валадарства Актавіяна Аўгуста; паводле копцкай традыцыі — у Кірэне[1].

У другім Эвангельлі сустракаецца эпізод зь юнаком, які падчас арышту Ісуса бег за ім увасьлед у адной коўдры ды быў затрыманы рымскімі жаўнерамі, аднак здолеў уцячы голы, пакінуўшы покрыў у рукох жаўнера (Мк. 14:51—52). Паводле меркаваньня большасьці дасьледнікаў, гэтым юнаком быў сам аўтар Эвангельля Марк.

Ягоная маці Марыя была гарачай пасьлядоўніцай Ісуса Хрыста, і ейны дом служыў месцам сходак для ягоных прыхільнкаў. Тут Марк далучыўся да хрысьціянскай суполкі і першапачатковае імя Ян замяніў на Марк (у некаторых месцах пісаньня менаваны Ян Марк[2]). Тутсама хаваўся й апостал Пётар пасьля цудоўнага вызваленьня зь вязьніцы (Дзеі, 12:12).

Яшчэ ў юнацтве браў удзел у мэсіянскай дзейнасьці апосталаў Паўла і Барнабы. Належаў да сямідзесяці апосталаў — вучняў Хрыста — і быў відавочцам некаторых падзей з эвангельскай гісторыі. Зьяўляючыся спадарожнікам апосталаў Паўла і Барнабы, вёў прапаведніцкую дзейнасьць у Антыёхіі (Сырыя), а потым з Барнабам наведаў востраў Кіпр.

Пасьля стаў неадлучным спадарожнікам апостала Пятра, які ў сваім першым пасланьні называе яго сваім духоўным сынам. Калі апостал Пётар знаходзіўся ў рымскім зьняволеньні (6061), Марк служыў яму як адданы і шчыры вучань. Паводле паданьня, тут апостал Марк напісаў для навернутых у хрысьціянства паганцаў сваё Эвангельле. Пра яго ўхвальна адзываецца і апостал Павал у сваіх пасланьнях.

Мазаіка ў Нэа-Моні

Пасьля пакутніцкай сьмерці Пятра і Паўла ў Рыме Марк пасяліўся ў эгіпецкай Александрыі, дзе заснаваў хрысьціянскую царкву і быў яе першым япіскапам. Прапаведуючы Дабравесьце, падарожнічаў па Лібіі, наведаў унутраныя вобласьці Афрыкі.

Вярнуўшыся ў Александрыю, Марк умацоўваў вернікаў, што абудзіла нянавісьць паганцаў. Прадбачачы хуткую сьмерць, апостал прызначыў сабе пераемнікаў — япіскапа Ананію і трох прэсьбітараў. Падчас аднаго з набажэнстваў язычнікі схапілі, зьбілі яго і кінулі ў вязьніцу. Ранкам 25 красавіка 68 натоўп пацягнуў Марка на суд, аднак па дарозе эвангеліст памёр са словамі «У рукі твае, Госпадзе, аддаю дух мой».

Памяць

Хрысьціянская царква прылічыла яго да сьвятых і лічыць яго аўтарам аднаго з чатырох кананічных Дабравесьцяў.

31 студзеня 829 року мошчы апостала Марка былі перавезеныя з Александрыі ў адмыслова пабудаваны сабор сьвятога Марка ў Вэнэцыі. Пасьля пераносу апостал Марк замяніў сьвятога Тэадора ў ролі нябеснага заступніка Вэнэцыі, а сымбалем места стаў знак эвангеліста — крылаты леў.

Дзень памяці адзначаецца ў дзень ягонае сьмерці 25 красавіка, а ў Вэнэцыі яшчэ й 31 студзеня (дзень перанясеньня мошчаў).

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ St. Mark The Apostle, Evangelist (анг.) Coptic Orthodox Chucrh Network Праверана 6 красавіка 2013 г. Архіўная копія ад 2012-11-29 г.
  2. ^ Дзеі 12:12; Дзеі, 12:25; Дзеі, 15:37

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Марк (эвангеліст)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў