Ігнат Дварчанін: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2335249 (translate me) |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 127: | Радок 127: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларусісты]] |
|||
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія дзеячы]] |
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія дзеячы]] |
Вэрсія ад 20:07, 9 кастрычніка 2013
Ігнат Дварчанін | |
дэпутат Сойму Польскай рэспублікі | |
---|---|
1928 — 1930 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 чэрвеня [ст. ст. 27 траўня] 1895 в. Погіры, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён |
Памёр: |
8 сьнежня 1937 Ленінград? |
Партыя: |
1) БСГ (1917—1918) 2) БПСР (1918—1924) 3) БСРГ (ад 1926) |
Адукацыя: | |
Ігнат Сымонавіч Дварчанін (пс. І. Гудок, І. Ладанчук, І. Д-н, І. Д.; 8 чэрвеня [ст. ст. 27 траўня] 1895, в. Погіры, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён — 8 сьнежня 1937, Ленінград?) — грамадзкі дзяяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэньня, навуковец, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец. Доктар філязофіі (1925).
Біяграфія
Зь сям’і малазямельнага арандатара. У 1912 годзе скончыў Дзятлаўскую школу, атрымаў атэстат народнага настаўніка. У 1912—1915 настаўнічаў у в. Хмяльніца на Слонімшчыне.
З траўня 1915 году служыў у расейскім войску, з восені 1916 — ваяваў на Заходнім фронце. Падпаручнік.
З чэрвеня 1917 у Менску. Сябра БСГ, Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Напрыканцы сьнежня 1917 езьдзіў да бацькоў-бежанцаў ў Новачаркаск.
З сакавіка 1918 году сакратар культурна-асьветніцкага аддзелу Белнацкаму ў Маскве. Сябра БПСР.
Браў актыўны ўдзел у нарадзе настаўнікаў беларускіх школ 21-23 ліпеня 1918. Са жніўня 1918 году вярнуўся на Бацькаўшчыну. Ператварыў пачатковую школу ў вёсцы Пецюкі ў беларускую.
У 1919 годзе на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах арыштаваны польскімі ўладамі як эсэраўскі актывіст, накіраваны ў лягер для інтарнаваных у Беласток. Уцёк зь лягеру і перабраўся ў Менск, дзе стаў студэнтам беларускага пэдінстытута.
Са сьнежня 1920 году да ліпеня 1921 году ў Вільні. Працуе вартаўніком, пісарам у канцылярыі беларускага аддзелу ў Дэпартамэнце асьветы, настаўнікам у мястэчку Сьвір Сьвянцянскага павету. У 1921 годзе экстэрнам здаў іспыты за курс Віленскай беларускай гімназіі.
Выконваў даручэньні Віленскага БНК, Цэнтральнай беларускай школьнай рады. У летку 1921 году накіраваны БНК у Латвію. Там чытае лекцыі па беларусазнаўстве на настаўніцкіх курсах у Дзьвінску. Адзін з заснавальнікаў культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына», уваходзіў у яго кіраўніцтва.
У верасьні 1921 удзельнічаў у беларускай канфэрэнцыі ў Празе. Накіраваны ТБШ на вучобу ў Праскі Карлаў унівэрсытэт на гісторыка-філялягічны факультэт, які скончыў у 1925 годзе. У 1926 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Францішак Скарына як культурны дзяяч і гуманіст на беларускай ніве».
У 1924 годзе стварыў у Празе арганізацыю Незалежных сацыялістаў. Быў старшынём Аб’яднаньня прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, сябрам Беларускай рады, рэдактарам «Бюлетэня Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацый» і часопісу «Перавіасло».
У 1926 вярнуўся ў Вільню. Актыўна далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, асабліва да леварадыкальнага крыла. Сябра БСРГ. Сакратар Беларускага выдавецкага таварыства. У 1927 — настаўнік літаратуры Віленскай беларускай гімназіі.
Пераклаў на беларускую мову паэму Аляксандра Блока «Дванаццаць» (Вільня, 1926).
Склаў і выдаў у 1927 годзе «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры». З 1927 супрацоўнічаў з часопісамі «Родныя гоні», «Маланка». Быў рэдактарам газэты «Narodny zwon».
У 1928 годзе абраны ў польскі сойм ад сьпісу № 39 «Змаганьне за інтарэсы работнікаў і сялян» па выбарчаму акругу № 61: Наваградак. Сябра Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу «Змаганьне». Сябра Галоўнай управы ТБШ.
У 1930 арыштаваны польскімі ўладамі. 12 студзеня 1930 асуджаны на працэсе па справе беларускага клюбу «Змаганьне». Атрымаў агулам 8 год турмы. Таго самага году беспасьпяхова ізноў вылучаўся на выбарах у сэйм ад Беларускага сялянска-работніцкага блёку. Сядзеў у вязьніцы ў Равічу[1], дзе ўступіў у турэмную ячэйку КПП.
Вызвалены 15 верасьня 1932 у выніку абмену палітвязьнямі паміж СССР і Польшчай. З лістапада 1932 працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэньню Заходняй Беларусі і КП(б)Б. Выконваў абавязкі дырэктара Інстытута мовазнаўства.
Арыштаваны 16 жніўня 1933 па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. Судовая калегія АДПУ БССР ад 9 студзеня 1934 году прысудзіла да вышэйшай меры пакараньня, якая была зьменена на 10 год пазбаўленьня волі. Высланы на Салаўкі, пасьля на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага каналу.
Пастановаю «тройкі» НКУС па Ленінградзкай акрузе ад 25 лістапада 1937 атрымаў новы вырак да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 8 сьнежня 1937.
Яго родны брат Іларыён Дварчанін, беларускі грамадзкі дзяяч, загінуў у савецкіх лягерах.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Памерлі 8 сьнежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Беларусісты
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Беларускія літаратары
- Беларускія навукоўцы
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Сябры ТБШ
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя беларускія літаратары
- Расстраляныя беларускія навукоўцы
- Пакараныя навукоўцы