Аўстралія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
→‎Эканоміка: артаграфія
Радок 91: Радок 91:
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. [[ВУП]] складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень [[інфляцыя|інфляцыі]] — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. [[Уліковая стаўка]] — каля 6%.
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. [[ВУП]] складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень [[інфляцыя|інфляцыі]] — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. [[Уліковая стаўка]] — каля 6%.


Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: [[вугаль]], [[прыродны газ]], [[уранавыя руды|уранавыя]], [[жалезныя руды|жалезныя]], полімэталічныя руды, [[баксіты]], [[сьвінец]], [[медзь]], [[каштоўныя мэталы]], [[дыямэнт]]ы і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўлю. Аўстралія — найбуйны ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: [[вугаль]], [[прыродны газ]], [[уранавыя руды|уранавыя]], [[жалезныя руды|жалезныя]], полімэталічныя руды, [[баксыты]], [[сьвінец]], [[медзь]], [[каштоўныя мэталы]], [[дыямэнт]]ы і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўлю. Аўстралія — найбуйейшны ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.


Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.
Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.

Вэрсія ад 22:20, 23 верасьня 2013

Аўстралія
Commonwealth of Australia
Сьцяг Аўстраліі Герб Аўстраліі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Advance Australia Fair»
Месцазнаходжаньне Аўстраліі
Афіцыйная мова няма, ангельская (дэ-факта)
Сталіца Канбэра
Найбуйнейшы горад Сыднэй
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Куэнтын Брайс
Джулія Гілард
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
6-е месца ў сьвеце
7 617 930 км²
1
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
52-е месца ў сьвеце
22 695 348
2,833/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
18 месца ў сьвеце
$914,482 млрд
$40 234
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+8 да UTC+10,5 (UTC+8 да +10,5)
+8 да +11,5 (UTC+8 да +11,5)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

1 студзеня 1901
Аўтамабільны знак AUS
Дамэн верхняга ўзроўню .au
Тэлефонны код +61
Мапа Аўстраліі
Мапа Аўстраліі

Аўстралійскі Саюз (па-ангельску: Commonwealth of Australia), Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац. austrālis — «паўднёвы») — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Шостая паводле плошчы дзяржава сьвету, адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа — Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа — Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа — новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.

Назва

Назва «Аўстралія» паходзіць ад назвы «Terra Australis», якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэты лацінскі выраз азначае: terra — «зямля», australis — «паўднёвая».

Гісторыя

Сучасныя дасьледаваньні даказалі, што Аўстралія была заселеная ўжо 60 тыс. гадоў таму перасяленцамі з Азіі.

Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Таксама і галяндцы, якія дасьледавалі ў XVII стагодзьдзі заходняе і паўночнае ўзьбярэжжа кантынэнта, далі яму толькі назву — Новая Галяндыя.

У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Англіі, Шатляндыі і Валіі. Большасьць былых арыштантаў заставалася ў Аўстраліі і была заснаваная брытанская калёнія Новы Паўднёвы Ўэйлз.

Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.

Палітыка

Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацыяў, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна зьяўляецца фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, з дзьвюхпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца каралева Аўстраліі (цяпер Элізабэта ІІ), якая ажыцьцяўляе сваю ўладу праз губэрнатара. Тытул каралевы Аўстраліі быў дадзены брытанскай каралеве ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.

Практычна кіраўніком Аўстраліі зьяўляецца губэрнатар Майкл Джэфры і прэм’ер-міністар Аўстраліі Кевін Рад. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.

Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністар назначаецца ад імя каралевы губэрнатарам.

Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за ня ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.

Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскі Нацыянальны Суд.

Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, дзьвюхпалатны парлямэнт (за выключэньнем Куінслэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнту назначаецца брытанскай каралевай. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.

Геаграфія

Аўстралія гэта шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з астатніх, зь сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.

Плошча Аўстралійскага мацерыка складае 7 617 930 км². Паўночнае і ўсходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць у Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф — Вялікі бар’ерны рыф.

Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4000 км, а з поўначы на поўдзень на 3128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.

Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. Іншыя пустыні — Пустыня Сымпсана, Тырары. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Вадападзельны хрыбет, з самым высокім пунткам — гара Касьцюшка (2228 м). Найніжэйшы пункт Аўстраліі — возера Эйр (15 мэтраў ніжэй за ўзровень мора).

Адміністрацыйны падзел

Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторыяў:

  1. Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)
  2. Новы Паўднёвы Ўэйлз
  3. Вікторыя
  4. Кўінзлэнд
  5. Паўднёвая Аўстралія
  6. Заходняя Аўстралія
  7. Тасманія
  8. Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)

Эканоміка

Грашовая адзінка — аўстралійскі даляр (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)

Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. ВУП складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень інфляцыі — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. Уліковая стаўка — каля 6%.

Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, полімэталічныя руды, баксыты, сьвінец, медзь, каштоўныя мэталы, дыямэнты і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўлю. Аўстралія — найбуйейшны ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.

Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.

Культура

Рэлігія — больш 70% насельніцтва вызнаюць хрысьціянства.

Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае эўрапейскае паселішча.

У краіне існуе абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытута. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).

Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно з вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае каля 21,1 млн чалавек.

Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:

Прыкладна 63,8% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі, 2,1% — будысты, 1,7% — мусульмане, 0,7 — індусы, 0,4 — юдзеі, 1,2% — мясцовыя веравызнаньні, 30,6% — атэісты. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (25,8%) і англікане (18,7%).

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Аўстраліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA