Сусьветная спадчына ЮНЭСКО: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 100 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q9259 (translate me)
афармленьне, глядзіце таксама
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Flag of UNESCO.svg|міні|200пкс|справа|Сьцяг [[ЮНЭСКО]]]]
[[Файл:Flag of UNESCO.svg|міні|200пкс|Сьцяг [[ЮНЭСКО]]]]
[[Файл:Hux-Oxon-72.jpg|міні|200пкс|справа|Першы гэнеральны сакратар [[ЮНЭСКО]] [[Джуліян Хукслей]]]]
[[Файл:Hux-Oxon-72.jpg|міні|200пкс|Першы генэральны сакратар [[ЮНЭСКО]] [[Джуліян Гаксьлі]]]]
'''Сусьветная спадчына ЮНЭСКО''' ({{Мова-en|World Heritage}}, {{Мова-fr|Patrimoine Mondial}}, {{Мова-es|Patrimonio Mundial}}) — выбітныя [[культура|культурныя]] і [[прырода|прыродныя]] каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго [[чалавецтва]].
'''Сусьветная спадчына ЮНЭСКО''' ({{Мова-en|World Heritage}}, {{Мова-fr|Patrimoine Mondial}}, {{Мова-es|Patrimonio Mundial}}) — выбітныя [[культура|культурныя]] і [[прырода|прыродныя]] каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго [[чалавецтва]].


У [[1972]] [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] прыняла [[Канвэнцыя аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны|Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны]] (уступіла ў моц у [[1975]]). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку [[1992]] году 123 краіны-ўдзельніцы.
У [[1972]] [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] прыняла [[Канвэнцыя аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны|Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны]] (уступіла ў моц у [[1975]]). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку [[1992]] году 123 краіны-ўдзельніцы.


Статут аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
* Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
* Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
* Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
* Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
Радок 116: Радок 116:
* [[Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Эстоніі|Эстонія]]
* [[Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Эстоніі|Эстонія]]
* [[Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Эўропе|Краіны Эўропы]]
* [[Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Эўропе|Краіны Эўропы]]

== Заўвагі ==
== Глядзіце таксама ==
<references />
* [[Арганізацыя гарадоў Сусьветнай спадчыны]]

== Крыніцы і заўвагі ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 125: Радок 129:
* [http://www.thesalmons.org/lynn/world.heritage.html Сьпіс аб’ектаў са спасылкамі па кожным пункце]{{ref-en}}
* [http://www.thesalmons.org/lynn/world.heritage.html Сьпіс аб’ектаў са спасылкамі па кожным пункце]{{ref-en}}


[[Катэгорыя:Аб’екты Сусьветнай спадчыны|*]]
[[Катэгорыя:Аб’екты Сусьветнай спадчыны| ]]


{{Link FA|ja}}
{{Link FA|ja}}

Вэрсія ад 12:39, 23 верасьня 2013

Сьцяг ЮНЭСКО
Першы генэральны сакратар ЮНЭСКО Джуліян Гаксьлі

Сусьветная спадчына ЮНЭСКО (па-ангельску: World Heritage, па-француску: Patrimoine Mondial, па-гішпанску: Patrimonio Mundial) — выбітныя культурныя і прыродныя каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.

У 1972 ЮНЭСКО прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў моц у 1975). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.

Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:

  • Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
  • Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
  • Спрыяе папулярызацыі ўключаных у Сьпіс аб’ектаў і разьвіцьцю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстаньня (у першую чаргу экалягічнага турызму).
  • Забясьпечвае прыярытэтнасьць у прыцягненьні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб’ектаў сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу з Фонду сусьветнай спадчыны.
  • Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.

Па стане на 2010 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 911 аб’ектаў у 151 краінe (704 — культурныя помнікі, 180 — прыродныя і 27 — аб’екты зьмяшанага тыпу).

Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.

Крытэрыі

Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэрыі. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэрыі для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 годзе ўсе гэтыя крытэрыі былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх[1].

Культурныя крытэрыі

  • I. Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
  • II. Аб’ект сьведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасьцяў у дадзены пэрыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналёгіях, у манумэнтальным мастацтве, пры распляноўцы гарадоў ці стварэньні ляндшафтаў.
  • III. Аб’ект зьяўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо зьнікла.
  • IV. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналягічнага ансамблю або ляндшафту, якія ілюструюць значны пэрыяд чалавечай гісторыі.
  • V. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынку, з традыцыйным выкарыстаньнем зямлі або мора, зьяўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем, асабліва калі яно становіцца ўразьлівым з-за моцнага ўплыву незваротных зьмен.
  • VI. Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).

Прыродныя крытэрыі

  • VII. Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.
  • VIII. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сымбалем геалягічных працэсаў, якія адбываюцца ў разьвіцьці рэльефу або сымбалем геамарфічных або фізыяграфічных асаблівасьцяў.
  • IX. Аб’ект зьяўляецца выдатным узорам экалягічных або біялягічных працэсаў, якія праходзяць у эвалюцыі і развіцьці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасыстэмаў і расьлінных і жывёльных супольнасцяў.
  • X. Аб’ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае натуральнае асяродзьдзе пражываньня для захаваньня ў ёй біялягічнай разнастайнасьці, у тым ліку зьнікаючых відаў выключнай сусьветнай каштоўнасьці з пункту гледжаньня навукі і аховы.

Сьпісы Сусьветнай спадчыны па краінах і рэгіёнах

Сыднэйскі тэатар (Аўстралія)

Аўстралія і Акіянія

Амэрыка

Статуя Свабоды (ЗША).

Азія

Тадж Махал (Індыя).

Афрыка

Піраміда Хеопса (Эгіпет).

Эўропа

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Сусьветная спадчына ЮНЭСКОсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA