Аляксандар Галавінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 12: Радок 12:
Удзельнічаў у ліквідацыі [[Урад БНР|ўраду БНР]] на Бэрлінскай канфэрэнцыі ў кастрычніку [[1925]] году. У [[1927]] арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у [[Менск]], працаваў у Акадэміі і адначасова Саўнаргасе БССР, загадчык сэкцыі (аддзела) праектнага бюро Інстытута прамысловасьці.

Атрымаўшы адукацыю за мяжою, ён быў знаёмы з мэтадам перапрацоўкі драўніны ў шоўк. Удасканаліў гэты мэтад, і ў лябараторных умовах распачаў перапрацоўку [[Кастрыца|кастрыцу]] на шоўк. За гэтае вынаходзтва ўхапіліся ў Саўнаркоме БССР‚ але дарэмна — ніякай фабрыкі для вырабу шоўку адчыніць не дазволілі<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/litaratura/emihranty/kipielj/epizody/epizody_02.htm Эпізоды], [[Яўхім Кіпель]]</ref>.
Атрымаўшы адукацыю за мяжою, ён быў знаёмы з мэтадам перапрацоўкі драўніны ў шоўк. Удасканаліў гэты мэтад, і ў лябараторных умовах распачаў перапрацоўку [[Кастрыца|кастрыцы]] на шоўк. За гэтае вынаходзтва ўхапіліся ў Саўнаркоме БССР‚ але дарэмна — ніякай фабрыкі для вырабу шоўку адчыніць не дазволілі<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/litaratura/emihranty/kipielj/epizody/epizody_02.htm Эпізоды], [[Яўхім Кіпель]]</ref>.

Арыштаваны ў [[18 ліпеня]] [[1930]]<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii-dadatak/index_27727.html Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.] Слоўнік Маракова, 3 том</ref> па справе «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюза вызваленьня Беларусі]]». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР [[10 красавіка]] [[1931]] як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.

Вэрсія ад 23:05, 16 верасьня 2013

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Галавінскі.

Аляксандар Кузьміч Галавінскі (кастрычнік 1886, в. Муравільле, Клімавіцкі павет, цяпер Касьцюковіцкі раён — 1937?, Ніжні Ноўгарад, НКУС) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, інжынэр.

У 1912 скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху.

З 1918 член прэзыдыюма Кіеўскай беларускай рады. У лістападзе 1918 — раднік пасольства БНР на Ўкраіне. Быў радным па тэхнічна-эканамічных пытаньнях у Міністэрстве замежных справаў урада БНР.

З канца 1918 у Горадні, дарадца МЗС БНР. У 1919 затрыманы румынскімі ўладамі.

Вясной 1921 году ў якасьці прадстаўніка ўраду БНР быў дэлегаваны ў Маскву. З 1921 году ў Летуве: старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК БПС-Р у Коўне. Выдаваў часопіс «Покліч».

Удзельнічаў у ліквідацыі ўраду БНР на Бэрлінскай канфэрэнцыі ў кастрычніку 1925 году. У 1927 арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у Менск, працаваў у Акадэміі і адначасова Саўнаргасе БССР, загадчык сэкцыі (аддзела) праектнага бюро Інстытута прамысловасьці.

Атрымаўшы адукацыю за мяжою, ён быў знаёмы з мэтадам перапрацоўкі драўніны ў шоўк. Удасканаліў гэты мэтад, і ў лябараторных умовах распачаў перапрацоўку кастрыцы на шоўк. За гэтае вынаходзтва ўхапіліся ў Саўнаркоме БССР‚ але дарэмна — ніякай фабрыкі для вырабу шоўку адчыніць не дазволілі[1].

Арыштаваны ў 18 ліпеня 1930[2] па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10 чэрвеня 1988. Групавая справа № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня. — Менск: І. П. Логвінаў, 2009. — 396 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978—985-6901-22-8.
  • Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000.

Вонкавыя спасылкі