Твэнтэ Энсхэдэ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Радок 40: Радок 40:


== Склад ==
== Склад ==
''Па стане на [[1 ліпеня]] [[2013]] года''
''Па стане на [[2 верасьня]] [[2013]] года''
{{Склад}}
{{Склад}}
{{Гулец|1|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Сандэр Босхкер]]||1970}}
{{Гулец|1|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Сандэр Босхкер]]||1970}}
{{Гулец|2|{{Сьцяг Даніі}}|Аб|[[Андрэас Б’елян]]||1988}}
{{Гулец|2|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Нікі Кёйпэр]]||1989}}
{{Гулец|3|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Нікі Кёйпэр]]||1989}}
{{Гулец|3|{{Сьцяг Даніі}}|Аб|[[Андрэас Б’елян]]||1988}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Пэтэр Вісгергоф]]||1979}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Пэтэр Вісгергоф]]||1979}}
{{Гулец|5|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Робэрт Схільдэр]]||1986}}
{{Гулец|5|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Робэрт Схільдэр]]||1986}}
{{Гулец|6|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Вут Брама]]||1986}}
{{Гулец|6|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Вут Брама]]|капітан|1986}}
{{Гулец|7|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Кайл Эбэсыліё]]||}}
{{Гулец|7|{{Сьцяг Марока}}|Нап|[[Юнэс Махтар]]||1991}}
{{Гулец|8|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Кайл Эбэсыліё]]||1994}}
{{Гулец|9|{{Сьцяг Чарнагорыі}}|Нап|[[Лука Джорджэвіч]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} «[[Зэніт Санкт-Пецярбург|Зэніт]]»|1994}}
{{Гулец|10|{{Сьцяг Сэрбіі}}|Нап|[[Душан Тадзіч]]||1988}}
{{Гулец|10|{{Сьцяг Сэрбіі}}|Нап|[[Душан Тадзіч]]||1988}}
{{Гулец|12|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Соні Стэвэнс]]||1992}}
{{Гулец|11|{{Сьцяг Мэксыкі}}|ПА|[[Хесус Мануэль Карона|Хесус Карона]]||1993}}
{{Гулец|13|{{Сьцяг Баўгарыі}}|Бр|[[Мікалай Міхайлаў]]||1988}}
{{Гулец|12|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Нап|[[Тым Гёльшэр]]||1995}}
{{Гулец|14|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Вілем Янсэн]]||1986}}
{{Гулец|13|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Соні Стэвэнс]]||1992}}
{{Гулец|15|{{Сьцяг Вэнэсуэлы}}|Аб|[[Рабэрта Расалес]]||1988}}
{{Гулец|15|{{Сьцяг Вэнэсуэлы}}|Аб|[[Рабэрта Расалес]]||1988}}
{{Падзел складу}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец|16|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Тым Брокерс]]||1987}}
{{Гулец|16|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Тым Брокерс]]||1987}}
{{Гулец|17|{{Сьцяг Швэцыі}}|Аб|[[Расмус Бэнгтсан]]||1986}}
{{Гулец|17|{{Сьцяг Швэцыі}}|Аб|[[Расмус Бэнгтсан]]||1986}}
{{Гулец|18|{{Сьцяг Нямеччыны}}|ПА|[[Тылё Лёўгерс]]||1991}}
{{Гулец|18|{{Сьцяг Кюрасао}}|Аб|[[Куко Мартына]]||1989}}
{{Гулец|19|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Дыка Копэрс]]||1992}}
{{Гулец|19|{{Сьцяг Ганы}}|ПА|[[Шадрач Эгган]]||1994}}
{{Гулец|20|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Глінар Плет]]||1987}}
{{Гулец|21|{{Сьцяг Чылі}}|ПА|[[Фэліпэ Гут’ерэс]]||1990}}
{{Гулец|21|{{Сьцяг Чылі}}|ПА|[[Фэліпэ Гут’ерэс]]||1990}}
{{Гулец|22|{{Сьцяг Кюрасао}}|Аб|[[Куко Мартына]]||1989}}
{{Гулец|22|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Нік Марсман]]||1990}}
{{Гулец|23|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Джой Пэлюпэсі]]||1993}}
{{Гулец|23|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Джой Пэлюпэсі]]||1993}}
{{Гулец|24|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Нап|[[Тым Гёльшэр]]||1995}}
{{Гулец|24|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Кёнсі Промэс]]||1992}}
{{Гулец|25|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Нік Марсман]]||1990}}
{{Гулец|25|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Нікі Койпэр]]||1989}}
{{Гулец|26|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Кёнсі Промэс]]||1992}}
{{Гулец|26|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Фэлітсыяна Схусхэн]]||1992}}
{{Гулец|27|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Фэлітсыяна Схусхэн]]||1992}}
{{Гулец|30|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Люк Кастайньнёс]]||1992}}
{{Гулец|30|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Люк Кастайньнёс]]||1992}}
{{Гулец|34|{{Сьцяг Славаччыны}}|Нап|[[Андрэй Рэндла]]||1990}}
{{Канец складу}}
{{Канец складу}}



Вэрсія ад 11:20, 15 верасьня 2013

Сьцяг Нідэрляндаў Твэнтэ
Поўная назва F.C. Twente '65
Заснаваны 1 ліпеня 1965
Горад Энсхэдэ, Нідэрлянды
Стадыён Дэ Грольс Вэстэ
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр Міхель Янсэн
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2012—2013 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Твэнтэ (па-нідэрляндзку: Twente) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Энсхэдэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрляндаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твэнтэ» з 1998 году зьяўляецца арэна «Дэ Грольс Вэстэ», якая здольная зьмясьціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца ангельскі спэцыяліст Стыў Макларэн.

Гісторыя

«Твэнтэ» быў створаны ў 1965 годзе пасьля зьліцьця двух футбольных клюбаў — «Энсхэдэ» й «Энсхэдэзэ Бойз». Клюб «Энсхэдэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.

Першыя посьпехі клюба пачаліся адразу ж пасля аб’яднаньня двух клюбаў, галоўным трэнэрам новага клюба стаў аўстрыец Фрыдрых Данэнфэльд, якога праз год зьмяніў Кес Рэйвэрс, зь якім зьвязваюць пачатак удалага часу для клюба. «Твэнтэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацьвёртае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе й зноўку трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі гульцамі каманды на той момант былі такія футбалісты, як то Эпі Дрост, Эдзі Агтэрбэрг, Кік ван дэр Валь і Тэо Пагльплятз.

«Твэнтэ» перад гульнёй у эўракубках

Сэзон 1973—1974 гадоў стаў для «Твэнтэ» сэзонам калі клюб змагаўся за званьне чэмпіёна супраць клюба «Фэеноорд», але ў выніку «Твэнтэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЭФА. У эўракубкавы сэзоне 1974—1975 гадоў «Твэнтэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клюб сустрэўся супраць ангельскага «Іпсўіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твэнтэ» забілі два мячы ў Ангельшчыне гэта дало ім права прайсьці ў наступны раўнд. «Твэнтэ» здолеў дайсьці да фіналу Кубка УЭФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаяньні за Кубак УЭФА «Твэнтэ» сустрэўся зь нямецкай «Барусіяй» з Мёнхэнглядбаха. У Нямеччыне клюбы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрляндах «Твэнтэ» атрымаў паразу з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твэнтэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твэнтэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў, які стаў першым трафэем клюбу пасьля зьліцьця дзьвюх камандаў у 1965 годзе.

Пасьля паразы ў Кубку УЭФА «Твэнтэ» сэзон за сэзонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клюб пакінуў вышэйшы дывізіён Нідэрляндаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твэнтэ» вярнуўся ў эліту нідэрляндзкага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твэнтэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на ​​гэта клуб здолеў кваліфікавацца ў эўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 году.

У пачатку 1990-х гадоў клюб спадкала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнэра прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра «Твэнтэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 1996—1997 гадоў і дайсьці да трэцяга раўнда Кубка УЭФА сэзону 1997—1998 гадоў. 24 траўня 2001 году «Твэнтэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрляндаў праз дваццаць чатыры гады пасьля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твэнтэ» ў сэрыі пэнальці быў мацнейшы за «ПСВ» зь лікам 3:1.

Стадыён

Трыбуна стадыёну «Дэ Грольс Вэстэ»

«Твэнтэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вэстэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вэстэ» месьціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхэдэ побач з унівэрсытэтам Твэнтэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Пляны на пашырэньне й мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаныя й стадыён быў зьнесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёна на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сымбалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 года.

Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 траўня 1998 года ў рамках чэмпіянату Нідэрляндаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твэнтэ» зь лікам 3:0. Вядомая песьня You'll Never Walk Alone у запісе музыкаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.

У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцаў. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.

Склад

Па стане на 2 верасьня 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Сандэр Босхкер 1970
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Нікі Кёйпэр 1989
3 Сьцяг Даніі Аб Андрэас Б’елян 1988
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Пэтэр Вісгергоф 1979
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Робэрт Схільдэр 1986
6 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Вут Брама (капітан) 1986
7 Сьцяг Марока Нап Юнэс Махтар 1991
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кайл Эбэсыліё 1994
9 Сьцяг Чарнагорыі Нап Лука Джорджэвіч (ар. «Зэніт») 1994
10 Сьцяг Сэрбіі Нап Душан Тадзіч 1988
11 Сьцяг Мэксыкі ПА Хесус Карона 1993
12 Сьцяг Нямеччыны Нап Тым Гёльшэр 1995
13 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Соні Стэвэнс 1992
15 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Рабэрта Расалес 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Тым Брокерс 1987
17 Сьцяг Швэцыі Аб Расмус Бэнгтсан 1986
18 Сьцяг Кюрасао Аб Куко Мартына 1989
19 Сьцяг Ганы ПА Шадрач Эгган 1994
20 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Глінар Плет 1987
21 Сьцяг Чылі ПА Фэліпэ Гут’ерэс 1990
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Нік Марсман 1990
23 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Джой Пэлюпэсі 1993
24 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кёнсі Промэс 1992
25 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Нікі Койпэр 1989
26 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Фэлітсыяна Схусхэн 1992
30 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Люк Кастайньнёс 1992
34 Сьцяг Славаччыны Нап Андрэй Рэндла 1990

Вонкавыя спасылкі