Татуін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 40: Радок 40:
* [[людзі]] — насельнікі
* [[людзі]] — насельнікі
* [[хаты (Зорныя войны)|хаты]] — сьлімакападобныя злодзеі
* [[хаты (Зорныя войны)|хаты]] — сьлімакападобныя злодзеі
* явы — маларосьлікі, займаюцца зборам утылю ды гандлем
* джавы — маларосьлікі, займаюцца зборам утылю ды гандлем
* [[пясочныя людзі]] — лютыя гуманоідныя бадзягі, абарыгенныя насельнікі Татуіну
* [[пясочныя людзі]] — лютыя гуманоідныя бадзягі, абарыгенныя насельнікі Татуіну



Вэрсія ад 00:10, 4 верасьня 2013

Татуін
Плянэта «Зорных войнаў»
Астраграфічныя зьвесткі
РэгіёнЗьнешнія рубяжы(pl)
СэктарАрканіс
СыстэмаТату
Колькасьць сонцаў2
Колькасьць спадарожнікаў3
Адлегласьць ад ядра43 000 сьветлавых гадоў
Фізычныя зьвесткі
Вада1%
Грамадзкасьць
Насельніцтварозныя (збольшага людзі, явы ды пясочныя людзі)
Колькасьць200 000
Населеныя пунктыАнчархэд, Бэстын, Мос Эйсьлі, Мос Эспа
Прыналежнасьцьхаты, Галяктычная імпэрыя, Новая рэспубліка

Татуі́н (па-ангельску: Tatooine, ˌtætuːˈiːn) — плянэта ў сьвеце «Зорных войнаў», цэнтральнае месца шматлікіх падзеяў у сазе «Зорныя войны». Плянэта фігуруе ў кожнай сэрыі, акрамя «Імпэрыя наносіць удар у адказ», і нават у гэтым эпіізодзе прынамсі згадваецца. Адной са знакавых плянэтаў сусьвету «Зорных войнаў» яна стала таксама і дзякуючы таму, што зьяўляецца роднай плянэтай Энакіна і Люка Скайўокераў.

Апісаньне

Татуін — пустынная плянэта ў сыстэме з двума зоркамі Тату I і Тату II. Абарыгенныя жывёлы плянэты, такія як вомп-пацук, банты, сарлакі і крайт-цмокі, добра прыставаныя да сьпякотнага засушлівага клімату, а людзі вымушаныя здабываць вільгаць з паветра і жыць у падземных сховішчах. Скупасьць на прыродныя рэсурсы, сьпёка і раскіданасьць насельніцтва зрабілі кіраваньне плянэтай амаль немагчымым, і гэтым скарысталіся хаты, клан гангстэраў і крымінальных аўтарытэтаў, што аблюбавалі плянэту ў адсутнасьць увагі з боку Галяктычнае рэспублікі. Пасьля таго, як на зьмену рэспубліцы прыйшла імпэрыя, новы рэжым усталяваў на Татуіне толькі сымбалічную ўладу, і фактычным кіраўніком плянэты зьяўляўся Джаба Хат да самай сваёй гібелі ў бітве ля Каркуна.

Разумныя насельнікі

  • людзі — насельнікі
  • хаты — сьлімакападобныя злодзеі
  • джавы — маларосьлікі, займаюцца зборам утылю ды гандлем
  • пясочныя людзі — лютыя гуманоідныя бадзягі, абарыгенныя насельнікі Татуіну

Мясьціны

Анчархэд

Анчархэд — мястэчка, якое знаходзіцца за некалькі кілямэтраў на ўсход ад хаты сям’і Ларсаў, на поўдзень ад касмадрому Мос Эйсьлі. У асноўным населенае здабывальнікамі вільгаці.

Бэстын

Бэстын, «сталіца» Татуіну, знаходзіцца на захад ад Мос Эйсьлі ля паўднёва-заходняга Дзюннага мора. Гэта адно зь першых паселішчаў на плянэце. У Бэстыне абсталявала сваю апэрацыйную базу Галяктычная імпэрыя, у ратушы знаходзілася сядзіба мясцовага губэрнатара. Гэта падрабязна прадстаўлена ў «Star Wars Galaxies».

Дзюннае мора

Дзюннае мора — вялікая пясочная раўніна ля Анчархэду, Моса Эйсьлі і станцыі Тошы. Населеная пясочнымі людзьмі, явамі, рэйдамі, д’юбакамі і крайт-цмокамі. Водаздабыўцы разьмяшчаюць у Дзюнным моры свае апараты для здабываньня вільгаці з паветра.

Вялікая западзіна каркуна

Глядзіце таксама: Сарлак

Вялікая западзіна каркуна знаходзіцца ў Дзюнным моры. Гэта вырытая сарлакам глыбокая адтуліна ў пяску, якую ён выкарыстоўвае, каб лавіць ахвяры. Ля вялікай западзіны каркуна адбываецца сутычка Люка Скайўокера з аховай Джабы дэ Хата. Большасьць прыслужнікаў і сам Джаба гінуць у гэтай западзіне.

Палац Джабы

Палац Джабы знаходзіцца ў пустыні пад назвай Дзюннае мора. З падзеяў у гэтай рэзыдэнцыі ватагі злодзеяў пачынаецца VI эпізод «Вяртаньне джэдая». Першапачаткова палац быў манастыром, збудаваным загадкавымі мніхамі б’амарамі, якія дагэтуль жывуць там.

Юндлэндзкія штрэкі

Юндлэндзкія штрэкі займаюць большую частку ўмеранай зоны Татуіну. Гэта скалісты рэгіён, вядомы сваімі шматлікімі уцёсамі і мноствам утоеных пагрозаў. На краі юндлэндзкіх штрэкаў у маленькай хаціне жыў Обі-Ван Кенобі ў той пэрыяд, калі ён сустрэў маладога Люка Скайўокера, што працаваў на вільгацездабыўчай фэрме сваіх родных.

Водаздабыўчыя фэрмы

Водаздабыўчыя фэрмы — маленькія сельскагаспадарчыя паселішчы ў пустынях Татуіну, якія здабываюць вільгаць з паветра і накапляюць яе ў калектарах, усталяваных на вялікай плошчы. Менавіта гэтым займаюцца сваякі Люка Скайўокера дзядзька Оўэн і цётка Бэру, якія ўзялі яго на выхаваньне.

Мос Эйсьлі

Асноўны артыкул: Мос Эйсьлі

Мос Эйсьлі — горад-касмапорт. У «Эпізодзе IV: Новая надзея» Обі-Ван Кенобі апісвае Мос Эйсьлі як «гнюсны вулей мярзоты і падступнасьці.» У Мосе Эйсьлі разьмяшчаюцца бар «Мос Эйсьлі Кантына» і аркестар «Figrin D’an and the Modal Nodes».

Мос Эйсьлі Кантына

Асноўны артыкул: Мос Эйсьлі Кантына

«Мос Эйсьлі Кантына», афіцыйная назва Шынок Халмуна — бар у Мосе Эйсьлі, прытулак пілётаў-фрахтоўнікаў і іншых падазроных асобаў розных расаў. У «Star Wars Holiday Special» «Кантынай» кіруе Акмэна (Бэа Артур).

Мос Эспа

Мос Эспа — места, вядомае своеасаблівымі купальнымі будынкамі. У «Эпізодзе I: Цьмяная пагроза» тут тусуюцца хуткасныя гоншчыкі і жывуць Энакін Скайўокер са сваёй маці Шмі. У горадзе шырока практыкуецца гандаль рабамі.

Паходжаньне назвы

Плянэта атрымала назву ад места Татавін у Тунісе, ля якога адбываліся здымкі пустынных пэйзажаў IV эпізоду[1][2][3][4]. У самім Татавіне здымкі ня ладзіліся, аднак адбываліся ў некаторых іншых туніскіх мясцовасьцях: у Матмаце, Таўзары і на востраве Джэрба.

Па-бэрбэрску «Тытавін» літаральна азначае «вочы», а фігуральна — «водныя струмені». Назва места Тэтуан у паўночным Марока таксама мае падобнае паходжаньне.

Крыніцы

Літаратура

  • George Lucas, Leigh Brackett, Lawrence Kasdan, Laurent Bouzereau. Star Wars: The Annotated Screenplays. — 1997. — ISBN 0-345-40981-7
  • Star Wars: Tales from the Mos Eisley Cantina / Kevin J. Anderson (editor of anthology). — 1st paperback printing. — 1995. — ISBN 0-553-56468-4
  • Star Wars: Tales from Jabba’s Palace / Kevin J. Anderson (editor). — 1st edition. — 1995. — ISBN 0-553-56815-9
  • Daniel Wallace, Scott Kolins. The Essential guide to Planets and Moons (Star Wars). — 1st edition. — 1998. — ISBN 0-345-42068-3

Вонкавыя спасылкі