Дыярыюш Філіповіча: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Mr. Sрock перанёс старонку Дыярыюш (Філіповіч) у Дыярыюш Філіповіча
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13: Радок 13:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Вікікрыніцы|Діаріуш - Навіны}}
* [http://starbel.narod.ru/razn/fil_diar.htm Старабеларускі арыгінал] «Дыярыюша»
* [http://starbel.narod.ru/razn/fil_diar.htm Старабеларускі арыгінал] «Дыярыюша»
* [http://sppsobor.by/bractva/vilna/publish/belcalendar/5316 Беларускі пераклад]
* [http://sppsobor.by/bractva/vilna/publish/belcalendar/5316 Беларускі пераклад]

Вэрсія ад 13:52, 3 верасьня 2013

«Дыярыюш» (па-руску: Діаріушъ) — публіцыстычны звод (паводле М. Дабрыніна — аўтабіяграфічная палемічная аповесьць[1], паводле С. Гараніна — споведзь-пропаведзь[2]) берасьцейскага ігумена Афанасія Філіповіча, які складаецца зь сямнаццаці інфармацыйных фрагмэнтаў, два зь якіх напісаныя пасьля сьмерці сьвятара[3]. Тэкст самога Афанасія складаецца зь дзесяці самастойных твораў, напісаных у 16381646 гадах і аб’яднаных пяцьцю ўстаўкамі[3].

У ім аб’яднаныя ў адно цэлае дарожныя і тлумачальныя запіскі аўтара, яго ўспаміны, дзёньнікі і аўтабіяграфічны нарыс аб пражытым і перажытым, легенды і містычныя прывіды, пасланьні і лісты А. Філіповіча, яго выкрывальныя прамовы, канспэктыўныя накіды асобных артыкулаў, філязофскія трактаты багаслоўскага характару, вершы, прысьвечаныя барацьбе, і нават напеў гімнападобнага канта — аднаго з найбольш раньніх нотных запісаў у беларускай музыцы[4].

У тэкст уваходзяць творы: «Гісторыя падарожжа ў Маскву», «Першая супліка», «Тлумачальная запіска суду духоўнай кансісторыі», «Навіны прававерным пажаданыя…», «Падмурак непарадку рымскага касьцёла», «Трэцяя супліка», «Падрыхтоўка да суда», «Парада каралю», «Пра царкоўны фундамэнт», «Прычыны ўчынку». У дадатку зьмешчаны творы, напісаныя пасьля сьмерці А, Філіповіча манахамі берасьцейскага Сімяонаўскага манастыра: «Пра слаўную сьмерць… Афанасія Філіповіча» і «Надгробак Афанасію Філіповічу».

«Дыярыюш» А. Філіповіча напісаны ў пераходны і пераломны для рэлігійнай барацьбы час і стаіць на памежжы палемічнай і мэмуарнай літаратуры. Твор вызначаецца адкрытай тэндэнцыйнасьцю, палітычнай і рэлігійнай завостранасьцю, пафаснасьцю, насычанасьцю грамадзка-палітычным зьместам і агітацыйнасьцю[3]. У «Дыярыюшы» спалучаюцца элемэнты барока, гатычнай паэтыкі і рэалізму, неаднародная кампазыцыя і мова твору — месцамі амаль размоўная, месцамі ўскладнёная і заблытаная са шматлікімі паланізмамі і стараславянізмамі[1].

На беларускую мову «Дыярыюш» перакладалі Івана Саверчанка (Роднае слова, № 1, 2003) і С. Вераціла (Полымя, № 1, 2002).

Крыніцы

  1. ^ а б Дабрынін М. К. Беларуская літаратура. Старажытны перыяд. Мн., 1952. С. 220
  2. ^ Хрысціянства і беларуская культура: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.) / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — С. 98—99. — 208 с.
  3. ^ а б в Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 595—611
  4. ^ 410 год з дня нараджэння Афанасія Брэсцкага (Філіповіча Афанасія; каля 1595 ці каля 1596 ці 1597(?) - 1648), святога беларускай праваслаўнай царквы, грамадскага, палітычага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка-публіцыста. Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 11 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі