Зборная Славаччыны па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
д Renessaince перанёс старонку Зборная Славаччыны па футболе у Мужчынская зборная Славаччыны па футболе: Разьвязаньне неадназначнасьці
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:42, 19 жніўня 2013

Славаччына
Фэдэрацыя Славацкі футбольны саюз
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Станіслаў Грыга
Міхал Гіп
Капітан Марцін Шкртэл
Найбольш гульняў Міраслаў Карган (107)
Найлепшы бамбардзір Робэрт Вітэк (23)
Першая гульня
Славаччына 2:0 Нямеччына Сьцяг Трэцяга райху
(Браціслава, 27 жніўня 1939)
Самая буйная перамога
Славаччына 7:0 Сьцяг Ліхтэнштайну Ліхтэнштайн
(Браціслава, 8 верасьня 2004)
Славаччына 7:0 Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына
(Дубніца-над-Вагам, 13 кастрычніка 2007)
Славаччына 7:0 Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына
(Браціслава, 6 чэрвеня 2009)
Самая буйная параза
Сьцяг Аргентыны Аргентына 6:0 Славаччына
(Мэндоса, Аргентына; 22 чэрвеня 1995)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 1 (упершыню: 2010)
Дасягненьні 1/8 фіналу (2010)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Збо́рная Слава́ччыны па футбо́ле (па-славацку: Slovenské národné futbalové mužstvo) — прадстаўляе Славацкую Рэспубліку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Узьнікла пасьля распаду Чэхаславаччыны. Сталы ўдзельнік усіх адборачных турніраў да чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Лепшы вынік да 2010 году — другое месца ў групе і стыкавыя матчы супраць Гішпаніі за права ўдзельнічаць у ЧС-2006. У гэтых матчах Славаччына ня здолела прабіцца на турнір. Пры гэтым у сваёй адборачнай групе Славаччына апярэдзіла па дадатковых паказчыках зборную Расеі.

Найбольш прынцыповым для зборнай Славаччыны зьяўляецца суперніцтва са зборнай Чэхіі. У апошнім адборачным турніры да чэмпіянату сьвету славакі здолелі абыграць чэхаў у Празе (2:1), а дома ў Браціславе згулялі ўнічыю (2:2), хоць двойчы вялі ў ліку.