Арыстафан: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 66 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q43353 (translate me) |
д робат дадаў: fy:Aristofanes |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкія драматургі]] |
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкія драматургі]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Атэнах]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Атэнах]] |
||
[[fy:Aristofanes]] |
Вэрсія ад 05:28, 8 жніўня 2013
Арыстафа́н (па-грэцку: Ἀριστοφάνης, Aristophanes, нар. 466 г да н.э. - пам. 385 г. да н.э.) – выбітны старажытнагрэцкі камэдыёграф. Яго творы мелі вострыя грамадзкія і палітычныя акцэнты. У іх апісана жыцьцё старажытных Афінаў. Сам Арыстафан быў праціўнікам багацьця і абаронцам агульнаграмадзкіх каштоўнасьцяў а так сама правоў звычайных людзей.
Першую сваю камэдыю Арыстафан паставіў у 427 годзе да н.э., пад чужым імем. У наступным годзе ён высьмяяў у камэдыі «Бабіланяне» вядомага афіняніна Кляёна, які абвінаваціў Арыстафана ў тым што ён выставіў у непрыглядным выглядзе палітыку Афінаў, а праз некаторы час Кляён высунуў абвінавачваньне ў пазазаконным прысваеньні афінскага грамадзянства. Як кажуць, Арыстафан абараняўся перад судом вершамі Гамэра. Арыстафан адпомсьціў Кліёну, высьмяяўшы яго ў камэдыі «Вершнікі». Аднак уплыў Кліёна ў Афінах быў вельмі значны і акторы адмаўляліся браць гэтую ролю. Ніхто не згаджаўся нават зрабіць маску падобную на Кліёна і Арыстафан сам граў гэту ролю, размаляваўшы свой твар.
З яго 45 твораў да нашых дзён дайшлі толькі 11:
- «Ахарняне»,
- «Вершнікі»,
- «Аблокі»,
- «Восы»,
- «Мір»,
- «Птушкі»,
- «Лісыстрата»,
- «Жанчыны на сьвяце Тэсмасфорый»,
- «Жабы»,
- «Жанчыны на народным сходзе»,
• «Плутас».
Камэдыі "Жабы" і "Лісыстрата" на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.
Літаратура
- Арыстафан. Жабы (фрагмент у пер. Лявона Баршчэўскага) // Крыніца. 1999. № 9 (55).
- Жлутка, А. Арыстафанавы "Жабы" - драма жыцця і смерці ў атэнскім тэатры Дыёніса // Тамсама.
- Ратабыльская Т.А. Гісторыя сусветнага тэатра. Старажытная камедыя і творчасць Арыстафана // Народная асвета. 1996. № 5.
Вонкавыя спасылкі
Арыстафан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў