Нафта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 99 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q22656 (translate me)
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: cbk-zam:Petrolio
Радок 51: Радок 51:
{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}
{{Link GA|zh}}
{{Link GA|zh}}

[[cbk-zam:Petrolio]]

Вэрсія ад 15:57, 7 жніўня 2013

Здабыча нафты

На́фта (праз турэцкае neft, ад пэрсыдзкага нефт) — гаручая алеістая вадкасьць са спэцыфічным водарам, распаўсюджаная ў асадачнай абалонцы Зямлі, зьяўляецца важнейшым карысным выкапнем. Утвараецца разам з газападобнымі вугляродамі на глыбіні 1,2—2 км. Паблізу ад паверхні нафта пераўтвараецца ў густую мальту, паўцвёрды асфальт і іншыя.

Нафта складаецца з розных вуглявадародаў (алканаў, цыклаалканаў, арэнаў — араматычных вуглевадародаў — і іх гібрыдаў) і злучэньняў, якія ўтрымліваюць акрамя вугляроду і вадародкісларод, серу і азот. Нафта моцна розьніцца па колеры (ад сьветла-карычневай, амаль бескаляровай, да цёмна-бурай, амаль чорнай) і па гаматнасьці — ад лёгкай (0,65—0,7 г/см3) да цяжкай (0,98—1,05 г/см3).

Сусьветная здабыча нафты падвойваецца прыкладна кожнае дзесяцігодзьдзе. У 1938 годзе яна складала каля 280 млн т, у 1950 — каля 550 млн т, у 1960 — звыш за 1 млрд т, у 1970 — звыш за 2 млрд т. Па прагнозных паказчыках штогадовае спажываньне нафты ў 2018 годзе можа дасягнуць 3 млрд т.

Сусьветныя запасы нафты складаюць (млрд тон):
Рэгіён Вядомыя запасы
Блізкі Ўсход 82
Краіны СНД 51
Афрыка 34
Лацінская Амэрыка 31
Далёкі Ўсход і Акіянія 27
ЗША 27
Кітай 17
Канада 13
Заходняя Эўропа 3
Усяго 285

Нафта — вадкая гідрафобная фаза прадуктаў пахаваньня арганічнага рэчыва ў асадкавых адкладах. Нафтаўтварэньне — доўгі працэс (некалькі мільёнаў гадоў). Выдзяляюць некалькі этапаў утварэньня нафты: падрыхтоўчы, пад час якога пад уздзеяньнем біяхімічных і біякаталітычных чыньнікаў утвараецца рассеяная ў мацярынскай пародзе нафта (мікранафта); галоўная, калі ў выніку бітумізацыі ўтвараецца асноўная маса мікранафты, адбываецца яе “высьпяваньне”, збліжэньне па складу са звыклай нафтай і міграцыя ў калектары, а потым у пасткі; пастумная, калі ўзмацняецца назапашваньне нізкамалекулярных вуглявадародаў, што садзейнічае ўтварэньню лёгкай газарастворанай нафты — газакандэнсата; паступова газы становяцца ўсё больш «сухімі» (г. зн. багатымі на СН4).

Лічыцца, што асноўным зыходным рэчывам нафты зьяўляецца плянктон, які забяспечвае найбольшую біяпапуляцыю ў вадзе і назапашваньне ў адкладах арганічнага рэчыва, характэрызуючагася высокім утрыманьнем вадароду. Пароды, якія ўтварыліся з адкладаў, утрымліваючых такое арганічнае рэчыва, патэнцыяльна нафтавыя.

Нафта знаходзіцца ў нетрах у выглядзе скапленьняў рознага аб’ёму ад некалькіх мм³ да некалькіх дзясяткаў млрд. м³. Прамысловы інтарэс маюць паклады нафты з масай ад некалькіх тыс. т і больш, якія знаходзяцца ў порыстых пародах-калектарах.

Пачатак ужываньня нафты чалавекам археолагі адносяць да 6 тыс. да н. э. У 3 тыс. да н. э. у дзяржавах Мэсапатаміі і Эгіпце асфальт ужывалі як злучаючае і вадастойкае рэчыва разам зь пяском і вапнай для выпрацоўкі мастыкі, ужываемай пры збудаваньні будынкаў з цэглы і каменя, дамб, і дарог. Нафту палілі ў ліхтарах і ўжывалі ў якасці лекаў. Яе выкарыстоўвалі і ў вайсковай справе як гаручае рэчыва разам з салетрай, серай і смалой для вытворчасьці «вогненных стрэлаў» і «вогненных гаршкоў». У Сярэднявеччы ўспаміны аб нафце сустракаюцца ў пісьменьнікаў Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, Сярэдняй Азіі і Заходняй Эўропы. У 18 стагодзьдзі зьяўляюцца першыя навуковыя працы аб нафце.

Прадукты нафтапераапрацоўкі ў 1990-я гады склалі болей за палову сусьветнага аб’ёму вытворчасьці арганічных рэчываў і болей за траціну прадукцыі ўсёй хімічнай прамысловасьці. Нафта замяніла такую сыравіну для хімічнай прамысловасьці як каменны вугаль, зерне, дрэва. Нафтахімічныя прадукты выкарыстоўваюць для атрыманьня растваральнікаў, лекаў, фарбаў, інсектыцыдаў, пластыку, гумы, тэкстылю і г. д.

На міжнародным рынку нафту прынята вымяраць барэлямі.

Вонкавыя спасылкі

Нафтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA