Род-Айлэнд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 134 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1387 (translate me)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 30: Радок 30:
|Паводле заснаваньня = 13
|Паводле заснаваньня = 13
|Дата заснаваньня = [[29 траўня]] [[1790]]
|Дата заснаваньня = [[29 траўня]] [[1790]]
|Губэрнатар = Дональд Карч'еры
|Губэрнатар = Лінкальн Чэпіл
|Сэнатары =
|Сэнатары =
|Часавы пас = Усходні час: [[час грынвіцкага мэрыдыяну|UTC]]-5/[[летні час|-4]]
|Часавы пас = Усходні час: [[час грынвіцкага мэрыдыяну|UTC]]-5/[[летні час|-4]]

Вэрсія ад 03:55, 4 жніўня 2013

Род-Айлэнд
Сьцяг Род-Айлэнду Герб Род-Айлэнду
Сьцяг Род-Айлэнду Герб Род-Айлэнду
Штат Род-Айлэнд на мапе ЗША
Мянушка «Акіянскі штат»
Сталіца Правідэнс
Найбуйнейшы горад Правідэнс
Плошча
50-я па ЗША
- агулам 4005 км²
- сушы 2709 км²
- вады 1296 км²
- % вады 32,4
- шырата 41° 18' пн. ш. па 42° 1' пн. ш.
- даўгата 71° 8' з. д. па 71° 53' з. д.
Насельніцтва
43-е па ЗША
- агулам 1 048 319
- шчыльнасьць 387,35/км²
Дата заснаваньня 29 траўня 1790 (13-ы)
Губэрнатар Лінкальн Чэпіл
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4

Род-А́йлэнд (па-ангельску: The State of Rhode Island and Providence Plantations) — самы маленькі па плошчы штат ЗША, разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна. Род-Айлэнд быў адной з 13 амэрыканскіх калёніяў, паўсталых супраць Англіі. Першапачаткова штат складаўся зь дзьвюх частак: Правідэнскія плантацыі (мацерыковая частка штата, найбуйнейшы горад — Правідэнс) і Абток Род (астраўная частка, найбуйнейшы горад — Ньюпорт).

Гісторыя штата

Калёнія Род-Айлэнд была заснаваная ў 1636 годзе Роджэрам Вільямсам, пасьля таго, як ён быў выгнаны з Калёніі Масачусэтскага заліва з-за яго рэлігійных поглядаў. Ён пасяліўся на мысе, які агароджвае заліў Нарагасэт поруч рэкі Машасак, назваўшы гэтае месца Правідэнс і абвясьціўшы там свабоду веравызнаньня для баптысцкіх пасяленцаў.

18 траўня 1652 Род-Айлэнд прыняў першы ў Паўночнай Амэрыцы закон, які забараніў рабства.

Кароль Англіі Карл II дараваў Джону Кларку Каралеўскую Грамату для Роду-Айлэнда. Адзіны з 13 калёніяў, Род-Айлэнд атрымаў поўную свабоду веравызнаньня. Права голасу было прадстаўлена толькі землеўласьнікам, што было даволі дэмакратычна для таго часу, паколькі большасьць пасяленцаў былі фэрмэрамі. З пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі ў калёніі ўтварыўся вялікі кляс працоўных, якія ня мелі права голасу. Да 1829 году 60% вольных белых мужчын прыналежылі да гэтай катэгорыі. У 1841 годзе Род-Айлэнд быў адзіным штатам ЗША, у якім ня ўсе вольныя мужчыны мелі права голасу. Асамблея штата адмовілася прыняць неабходныя папраўкі, што выклікала ўзброеныя беспарадкі ў штаце. Беспарадкі былі падушаныя, але асамблея была змушаная прыняць новую канстытуцыю штата, якая давала права голасу ўсім мужчынам, якія маглі заплаціць выбарчы падатак у 1 даляр.

Род-Айлэнд быў апошняй з пачатковых 13 калёніяў, якая прыняла Канстытуцыю ЗША (29 траўня 1790).

Законы і адміністрацыя

Сталіца Род-Айлэнда — горад Правідэнс, яго губэрнатар — Дональд Карч'еры (Рэспубліканец). Два сэнатары ад Род-Айлэнда: Джон (Джэк) Рыд і Шэлдан Уайтхаўз (абодва дэмакраты). Два прадстаўнікі ў кангрэсе: Патрык Дж. Кэнэдзі (акруга 1) і Джым Ланджэвен (акруга 2), абодва дэмакраты. Штат як правіла падтрымлівае дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

Дэмаграфічная інфармацыя

6,1% насельніцтва штата ва ўзросце да 5 гадоў, 23,6% да 18, 14,5% старэй 65. Жанчыны складаюць 52% насельніцтва.

Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва:

Асноўныя пратэстанцкія дэнамінацыі штата: баптысты (6% ад насельніцтва штата), Епіскапальная царква (5%), мэтадысты (2%).

Адукацыя

У Род-Айлэндзе находзяцца некалькі ўнівэрсытэтаў, у тым ліку сусьветна вядомы Браўнаўскі ўнівэрсытэт і набіраючы папулярнасць Johnson & Wales University, а таксама Школа Дызайну Род-Айлэнда і Правідэнскі Каледж. Акрамя таго, у штаце маецца дзяржаўны ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Род-Айлэнда.

Вонкавыя спасылкі

Род-Айлэндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA