Віленскія замкі: розьніца паміж вэрсіямі
д робат выдаліў: lt:Gedimino pilis (strongly connected to be-x-old:Вежа Гедыміна) |
д робат выдаліў: pl:Zespół Zamkowy w Wilnie (strong connection between (2) be-x-old:Комплекс віленскіх замкаў and pl:Zespół zamkowy w Wilnie) |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
[[en:Vilnius Castle Complex]] |
[[en:Vilnius Castle Complex]] |
||
[[pl:Zespół Zamkowy w Wilnie]] |
Вэрсія ад 08:41, 30 ліпеня 2013
Комплекс віленскіх замкаў | |
Файл:Vilnius Castle Complex around 1530.jpg Комплекс віленскіх замкаў каля 1530 году | |
Месцазнаходжаньне | Вільня, Летува |
---|---|
Пабудаваны | Часткі замка — у 10 стагодзьдзі |
Матэрыялы | Камень, цэгла, дрэва |
Час выкарыстаньня | Для абароны — з 10 да 17 стагодзьдзяў |
Кіраваўся | Вялікае Княства Літоўскае, Расейская імпэрыя |
Каардынаты | 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. / 54.68667° пн. ш. 25.29083° у. д.Каардынаты: 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. / 54.68667° пн. ш. 25.29083° у. д. |
Комплекс віленскіх замкаў |
Комплекс віленскіх замкаў (па-летувіску: Vilniaus pilių kompleksas або Vilniaus pilys) — група культурных і гістарычных пабудоваў, разьмешчаных на левым беразе Вяльлі, каля яе злучэньня з ракой Вільняй, у Вільні. Збудаваньні, якія ўзводзіліся цягам 10—18 стагодзьдзяў, зьяўляліся аднымі з асноўных абарончых збудаваньняў Вялікага Княства Літоўскага[1].
Комплекс складаўся з трох замкаў: Верхняга, Ніжняга і Крывога (па-летувіску: Kreivoji pilis). Крывы замак быў спалены дашчэнту Тэўтонскім Ордэнам у 1390 годзе і больш ніколі не аднаўляўся[2]. Пасьля 1390 году на віленскія замкі некалькі разоў ажыцьцяўляў напады Тэўтонскі ордэн, але ніводны зь іх ня скончыўся ўзяцьцем усяго комплексу. Упершыню замкі былі заваяваныя цалкам ў 1655 годзе ў выніку бітвы пад Вільняй.[3] У хуткім часе пасьля гэтага замкі, якія былі істотна разбураныя, страцілі сваю значнасьць, а шмат будынкаў сталі закінутымі. За час анэксіі земляў Расейскай імпрэрыяй[4][5] некалькі гістарычных будынкаў комплексу былі зьнішчаныя; шмат іншых былі пашкошжаныя падчас будыўніцтва крэпасьці ў 19 стагодзьдзі.
Сёньня ўцалелая вежа Гедыміна зьяўляецца сымбалем Вільні.[6][7] Штогод 1 студзеня сьцяг Летувы ўздымаюць над вежай ў гонар Дня сьцяга Летувы. Комплекс замкаў зьяўляецца часткай Нацыянальнага музэю Летувы, аднаго з найбуйнейшых музэяў краіны.
Гісторыя
- ХІ ст. заснаваньне паселішча і драўлянага замку крывічамі.
- 1323 — першае узгадваньне мураванага замку Гедыміна. Пач. XIV ст. — Дольны замак абнесены мураванымі сьценамі і вежамі. 1419 — моцны пажар, пасьля якога Горні замак быў капітальна перабудаваны Вітаўтам. XVI ст. — у Дольным замку на месцы гатычнага вялікакняскага палаца збудаваны шыкоўны гмах у стылі рэнэсанс.
- 1655 — замкі занчна пашкоджаны маскоўскім войскам. 1800—1801 — вялікакняскі палац зьнесены расейскімі ўладамі. 1831 — муры і шмат пабудоў Дольняга замку разбурана у выніку будаўніцтва расейскімі уладамі фартэцыі.
- 1864 — на тэрыторыі Горняга замку, дзе месьціўся расейскі гарнізон пасьля павешаньня быў таемна пахаваны Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гг. на Літве (Беларусі).
- пач. ХХ ст. — кансэрвацыя руінаў Горняга замка, вежы Гедыміна. 1948—1950 — рэстаўрацыя вежы Гедыміна, адкрыцьцё музэя
Горні замак
Узьвядзеньне мураванага замку ў Вільні распачаў Гедымін, адначасова зь пераносам сюды сталіцы ВКЛ. Першай была збудавана магутная вежа на ўсходнім баку замкавай гары, якая пазьней атрымала назву вежа Гедыміна.
У час Вітаўта быў збудаваны шыкоўны гатычны палац і скончана будаўніцтва мураваных абарончых муроў і вежаў, зь якіх толькі вежа Гедыміна захавалася да сёньня, ад усіх астатніх збудаваньняў засталіся толькі рэшткі.
Дольны замак
Віленскі Дольны, або Ніжні замак — самы разьвіты абарончы і прэзэнтабельны комплекс ВКЛ. Вялікакняскі палац, Трыбунал ВКЛ, палац Віленска архібіскупа, катэдральны касьцёл, якія месьціліся на яго тэрыторыі, падкрэсьлівалі яго цэнтральнае значэньне ў палітычным жыцьці ВКЛ.
Дольны замак уяўляў сабою чскладаны комплекс абарончых, сакральных і цывільных пабудоў, абнесены амаль кілямэтровай сьцяною з магутнымі вежамі. Да нашага часу ад яго захаваліся будынкі старога і новага арсэналаў а таксама адна з абарончых вежаў прыстасаваная пазьней пад званіцу катэдральнага касьцёлу.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ XIV-XVII a. Vilniaus pilių istorija (лет.)
- ^ Lietuvos pilys ir jų panaudojimo kultūriniam turizmui galimybės // Lietuvos muziejų asocijacija (лет.)
- ^ Adolfas Šapoka. Lietuvos istorija. Vilnius, 1989, ISBN 5420006316. p. 326 (лет.)
- ^ Vilniaus Žemutinės pilies Valdovų rūmai // Voruta, 2003 (лет.)
- ^ Lenore Grenoble. Language Policy in the Soviet Union. Kluwer Academic Publishers, 2003, ISBN 1402012985, p. 104 (анг.)
- ^ Daniel J. Walkowitz, Lisa Maya Knauer. Memory and the impact of political transformation in public space, Duke University Press, 2004, pp. 174–175. ISBN 9780822333647 (анг.)
- ^ Visiting Vlinius // Lithuanian Department of Statistics (анг.)
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
Віленскія замкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў