Янка Лучына: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 62: Радок 62:
Дэбютаваў вершам на расейскай мове «Не ради славы иль расчёта…», апублікаваным у першым нумары газэты «[[Минский листок]]» у 1886 г. Першае выступленьне Неслухоўскага ў тым жа [[1886]] годзе ў польскім друку — публікацыя верша «Раскоша натхненьня» ў часопісе «Kłosy» («Калосьсе»). Пазьней друкаваўся ў альманаху «Северо-Западный календарь», польскіх часопісах «Głos Polski», «Kłosy», «Kraj», «Prawda», «Życie» і іншых выданьнях. Зьбіраў фальклёр, супрацоўнічаў зь вядомым этнографам [[Павал Шэйн|Паўлам Шэйнам]] (дасылаў яму запісы народнага лялечнага тэатра — [[батлейка|батлейкі]]). Вёў перапіску з гісторыкам [[Мітрафан Доўнар-Запольскі|Мітрафанам Доўнар-Запольскім]], у лісьце да якога назваў свае вершы «стихоплётными начинаниями»<ref>[http://yankalychina.ru/stories/85.htm Да М. В. Доўнар-Запольскага] // http://yankalychina.ru/</ref>.
Дэбютаваў вершам на расейскай мове «Не ради славы иль расчёта…», апублікаваным у першым нумары газэты «[[Минский листок]]» у 1886 г. Першае выступленьне Неслухоўскага ў тым жа [[1886]] годзе ў польскім друку — публікацыя верша «Раскоша натхненьня» ў часопісе «Kłosy» («Калосьсе»). Пазьней друкаваўся ў альманаху «Северо-Западный календарь», польскіх часопісах «Głos Polski», «Kłosy», «Kraj», «Prawda», «Życie» і іншых выданьнях. Зьбіраў фальклёр, супрацоўнічаў зь вядомым этнографам [[Павал Шэйн|Паўлам Шэйнам]] (дасылаў яму запісы народнага лялечнага тэатра — [[батлейка|батлейкі]]). Вёў перапіску з гісторыкам [[Мітрафан Доўнар-Запольскі|Мітрафанам Доўнар-Запольскім]], у лісьце да якога назваў свае вершы «стихоплётными начинаниями»<ref>[http://yankalychina.ru/stories/85.htm Да М. В. Доўнар-Запольскага] // http://yankalychina.ru/</ref>.


На беларускай мове пачаў пісаць у 1887 годзе пад уражаньнем ад выступу ў Менску ўкраінскіх артыстаў трупы [[Міхайла Старыцкі|Міхайлы Старыцкага]]<ref name="РС">''Арлоў У.'' [http://www.svaboda.org/content/transcript/754116.html Імёны Свабоды: Янка Лучына] // Радыё Свабода. — 31.01.2007.</ref>. Першы яго беларускамоўны верш «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» зьмяшчала наступныя радкі «Сьпявайце ж, братцы, сьмела і звонка: ня згіне песьня і Ўкраіна! Будзьце здаровы! Янка Лучына»<ref name="РС"/>. Гэтым самым псэўданімам падпісаны і верш «Дабрадзею артысту Манько». Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў [[1889]] годзе, калі змясьціў у газэце «Минский листок» верш «Вясновай парой». Найвядомейшым яго творам стаў верш «[[Роднай старонцы]]».
На беларускай мове пачаў пісаць у 1887 годзе пад уражаньнем ад выступу ў Менску ўкраінскіх артыстаў трупы [[Міхайла Старыцкі|Міхайлы Старыцкага]]<ref name="РС">''Арлоў У.'' [http://www.svaboda.org/content/transcript/754116.html Імёны Свабоды: Янка Лучына] // Радыё Свабода. — 31.01.2007.</ref>. Першы яго беларускамоўны верш «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» зьмяшчала наступныя радкі «Сьпявайце ж, братцы, сьмела і звонка: ня згіне песьня і Ўкраіна! Будзьце здаровы! Янка Лучына»<ref name="РС"/>. Гэтым самым псэўданімам падпісаны і верш «Дабрадзею артысту Манько». Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў [[1889]] годзе, калі зьмясьціў у газэце «Минский листок» верш «Вясновай парой». Найвядомейшым яго творам стаў верш «[[Роднай старонцы]]».


Неслухоўскі зьяўляецца аўтарам паэм «[[Паляўнічыя акварэлькі з Палесься]]», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Большасьць твораў прысьвечаны тэмам зь сялянскага жыцьця. У сваёй творчасьці спалучаў элемэнты [[рэалізм (літаратура)|рэалізму]] і [[рамантызм]]у. Яго вершы лічацца адным зь першых узораў беларускай філязофскай лірыкі.
Неслухоўскі зьяўляецца аўтарам паэм «[[Паляўнічыя акварэлькі з Палесься]]», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Большасьць твораў прысьвечаны тэмам зь сялянскага жыцьця. У сваёй творчасьці спалучаў элемэнты [[рэалізм (літаратура)|рэалізму]] і [[рамантызм]]у. Яго вершы лічацца адным зь першых узораў беларускай філязофскай лірыкі.


У 1889 годзе ў [[Кракаў|Кракаве]] брашурай выйшаў публіцыстычны нарыс «З крывавых дзён: эпізод з паўстаньня 1863 году на Меншчыне», напісаны паводле ўспамінаў менчукоў пра [[паўстаньне 1863—1864 гадоў]]. Нарыс падпісаны крыптонімам «S» і, на думку дасьледнікаў [[Адам Мальдзіс|Адама Мальдзіса]] і [[Уладзімер Мархель|Ўладзімера Мархеля]], напісаны Янкам Лучынам<ref name="НВ">''Бузук У.'' [http://media.catholic.by/nv/n16/art8.htm Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Лучыны. Да 150-годдзя з дня нараджэння] // Наша вера. — 2001 — № 2 (16). </ref>.
У 1889 годзе ў [[Кракаў|Кракаве]] брашурай выйшаў публіцыстычны нарыс «З крывавых дзён: эпізод з паўстаньня 1863 году на Меншчыне», напісаны паводле ўспамінаў менчукоў пра [[паўстаньне 1863—1864 гадоў]]. Нарыс падпісаны крыптонімам «S» і, на думку дасьледнікаў [[Адам Мальдзіс|Адама Мальдзіса]] і [[Уладзімер Мархель|Ўладзімера Мархеля]], напісаны Янкам Лучынам<ref name="НВ">''Бузук У.'' [http://media.catholic.by/nv/n16/art8.htm Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Лучыны. Да 150-годдзя з дня нараджэння] // Наша вера. — 2001 — № 2 (16).</ref>.


Займаўся перакладамі з польскай на беларускую і расейскую твораў [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сырокомлі]], з польскай на расейскую [[Адам Аснык|Адама Асныка]], з расейскай на польскую [[Іван Крылоў|Івана Крылова]], [[Мікалай Някрасаў|Мікалая Някрасава]], [[Вольга Чуміна|Вольгі Чуміной]] і іншых паэтаў, зь нямецкай [[Гайнрых Гайнэ|Гайнрыха Гайнэ]], з старажытнагрэцкай перакладаў [[Гамэр]]а.
Займаўся перакладамі з польскай на беларускую і расейскую твораў [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сырокомлі]], з польскай на расейскую [[Адам Аснык|Адама Асныка]], з расейскай на польскую [[Іван Крылоў|Івана Крылова]], [[Мікалай Някрасаў|Мікалая Някрасава]], [[Вольга Чуміна|Вольгі Чуміной]] і іншых паэтаў, зь нямецкай [[Гайнрых Гайнэ|Гайнрыха Гайнэ]], з старажытнагрэцкай перакладаў [[Гамэр]]а.


Некалькі твораў Лучыны на расейскай мове і аповесьць «Верочка» апублікаваныя ў 1900 годзе. У 1903 годзе ў Санкт-Пецярбургу выйшаў яго зборнік лірыкі на беларускай мове «Вязанка». Дзеля таго, каб абысьці цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк, зборнік, складзены яшчэ ў 1891 годзе, быў выдадзены [[Круг беларускай народнай прасьветы і культуры|Кругам беларускай народнай прасьветы і культуры]] пад выглядам кнігі на [[баўгарская мова|баўгарскай мове]]<ref name="НН">''Содаль У.'' [http://www.lingvo.minsk.by/nn/2001/28/07.htm Рыбак і паляўнічы] // Наша Ніва. — № 28 (237) — 2001.</ref><ref name="РС"/><ref name="СБ"/>. Вершы Янкі Лучыны на польскай мове былі пасьмяротна апублікаваныя ў 1898 годзе ў [[Варшава|Варшаве]] ў зборніку «Паэзія» («Poezye»).
Некалькі твораў Лучыны на расейскай мове і аповесьць «Верочка» апублікаваныя ў 1900 годзе. У 1903 годзе ў Санкт-Пецярбургу выйшаў яго зборнік лірыкі на беларускай мове «Вязанка». Дзеля таго, каб абысьці цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк, зборнік, складзены яшчэ ў 1891 годзе, быў выдадзены [[Круг беларускай народнай прасьветы і культуры|Кругам беларускай народнай прасьветы і культуры]] пад выглядам кнігі на [[баўгарская мова|баўгарскай мове]]<ref name="СБ"/><ref name="РС"/><ref name="НН">''Содаль У.'' [http://www.lingvo.minsk.by/nn/2001/28/07.htm Рыбак і паляўнічы] // Наша Ніва. — № 28 (237) — 2001.</ref>. Вершы Янкі Лучыны на польскай мове былі пасьмяротна апублікаваныя ў 1898 годзе ў [[Варшава|Варшаве]] ў зборніку «Паэзія» («Poezye»).


=== Тэматыка ===
=== Тэматыка ===
Радок 84: Радок 84:
Янка Лучына як паэт працаваў у сілавым полі трох моўных рытмалягічных стыхіяў: беларускай народнай лірыкі (танічнай у сваёй аснове) польскага сылябічнага верша і расейскай паэзіі (сыляба-танічнай). Пры гэтым ён улічваў законы вершаваньня антычнай (мэтрычнай) паэзіі (у адным зь лістоў Я. Лучына разважае пра асаблівасьці мэтра і рытму «Іліяды»), а таксама рытмічныя пошукі сучаснай заходнеэўрапейскай творчасьці, што абумовіла выразную спэцыфіку і навізну нешматлікай паэтычнай спадчыны Я. Лучыны<ref name=rah1>{{артыкул|аўтар=[[Вячаслаў Рагойша|Рагойша В.]]|загаловак=«Папярэджваў развіццё беларускай версіфікацыі…» Янка Лучына — вершаскладальнік|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2001|выпуск=|том=|нумар=8|старонкі=24—27|isbn=}}</ref>.
Янка Лучына як паэт працаваў у сілавым полі трох моўных рытмалягічных стыхіяў: беларускай народнай лірыкі (танічнай у сваёй аснове) польскага сылябічнага верша і расейскай паэзіі (сыляба-танічнай). Пры гэтым ён улічваў законы вершаваньня антычнай (мэтрычнай) паэзіі (у адным зь лістоў Я. Лучына разважае пра асаблівасьці мэтра і рытму «Іліяды»), а таксама рытмічныя пошукі сучаснай заходнеэўрапейскай творчасьці, што абумовіла выразную спэцыфіку і навізну нешматлікай паэтычнай спадчыны Я. Лучыны<ref name=rah1>{{артыкул|аўтар=[[Вячаслаў Рагойша|Рагойша В.]]|загаловак=«Папярэджваў развіццё беларускай версіфікацыі…» Янка Лучына — вершаскладальнік|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2001|выпуск=|том=|нумар=8|старонкі=24—27|isbn=}}</ref>.


У адрозьненьне ад В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча, паэт аддаваў перавагу больш пэрспэктыўнаму для новай беларускай паэзіі вершу сыляба-танічнаму, прычым двухскладовым яго памерам. У гэтым выявіўся ўплыў на беларуска- і расейскамоўную творчасьць Я. Лучыны расейскай паэзіі, якую ён вывучаў у Менскай гімназіі і зь якою судакранаўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце<ref name=rah1/>.
У адрозьненьне ад В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча, паэт аддаваў перавагу больш пэрспэктыўнаму для новай беларускай паэзіі вершу сыляба-танічнаму, прычым двускладовым яго памерам. У гэтым выявіўся ўплыў на беларуска- і расейскамоўную творчасьць Я. Лучыны расейскай паэзіі, якую ён вывучаў у Менскай гімназіі і зь якою судакранаўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце<ref name=rah1/>.


Так, з 32 ягоных твораў, напісаных на беларускай і расейскай мовах, 27 (або 84%) належалі да сыляба-тонікі. Зь іх 12 напісаныя трох-, чатырох- і пяцістопным харэем, 8 — трох-, чатырох-, пяці- і шасьцістопным ямбам, 6 — двух-, трох- і чатырохстопным анапэстам, 1 — чатырохстопным дактылем<ref name=rah1/>.
Так, з 32 ягоных твораў, напісаных на беларускай і расейскай мовах, 27 (або 84%) належалі да сыляба-тонікі. Зь іх 12 напісаныя трох-, чатырох- і пяцістопным харэем, 8 — трох-, чатырох-, пяці- і шасьцістопным ямбам, 6 — двух-, трох- і чатырохстопным анапэстам, 1 — чатырохстопным дактылем<ref name=rah1/>.
Радок 104: Радок 104:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Лена Глагоўская. [http://niva.iig.pl/issue/2001/50/art_01.htm Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка] // Ніва № 50 (2379), 16 снежня 2001 г.
* Лена Глагоўская. [http://niva.iig.pl/issue/2001/50/art_01.htm Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка] // Ніва № 50 (2379), 16 сьнежня 2001 г.
* [http://slounik.org/145207.html Łučyna Janka] // Weißrussische Anthologie: Ein Lesebuch zur weißrussischen Literatur (mit deutschen Überzetzungen). — München: Verlag Otto Sagner, 1983. ISBN 3-87690-252-5
* [http://slounik.org/145207.html Łučyna Janka] // Weißrussische Anthologie: Ein Lesebuch zur weißrussischen Literatur (mit deutschen Überzetzungen). — München: Verlag Otto Sagner, 1983. ISBN 3-87690-252-5
* Уладзімір Мархель. [http://knihi.com/Uladzimir_Marchiel/Lucynava_adkryccio_Janka_Lucyna.html Лучынава адкрыццё (Янка Лучына)] // [[Беларуская Палічка]]
* Уладзімір Мархель. [http://knihi.com/Uladzimir_Marchiel/Lucynava_adkryccio_Janka_Lucyna.html Лучынава адкрыццё (Янка Лучына)] // [[Беларуская Палічка]]

Вэрсія ад 02:57, 24 ліпеня 2013

Янка Лучына
Герб «Дамброва»
Герб «Дамброва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 ліпеня 1851(1851-07-06)[1]
Памёр 16 ліпеня 1897(1897-07-16)[1] (46 гадоў)
Пахаваны
Жонка Ганна Грыневіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык
Мовы беларуская, польская, расейская
Дэбют «Не ради славы иль расчёта…» // «Минский листок», №1, 1886
Значныя творы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесься»
Творы ў Вікікрыніцах
http://yankalychina.ru

Я́нка Лучы́на (сапр. — Іван Люцыянавіч Неслухоўскі; 18 ліпеня 1851, Менск — 28 ліпеня 1897, Менск) — беларускі паэт-дэмакрат, мысьляр.

Біяграфія

Паходжаньне

Паходзіў з шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Адзін з далёкіх продкаў Івана Неслухоўскага — Пшэбыслаў Дамброва — у сярэдзіне XIII стагодзьдзя вызначыўся ў бітвах з татара-манголамі і атрымаў ад князя Конрада Мазавецкага Цеханавецкае графства ў Драгічынскай зямлі, дзе быў маёнтак Неслухі. Адсюль, на думку У. Мархеля, і пайшло прозьвішча Неслухоўскія, а яго носьбіты свой родавы герб назвалі Дамброва. У XVII стагодзьдзі Неслухоўскія мелі ўладаньні ў Пінскім павеце — спачатку маёнткі Моладава, Косава, Сакаловая Воля, а затым Марочнае і Завідчыцы, што належалі раней продкам Ф. М. Дастаеўскага (цяпер гэта ў межах Іванаўскага і Івацэвіцкага раёнаў). Вайсковую службу продкі паэта адбывалі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прадзед паэта, Іван Неслухоўскі, быў ротмістрам Наваградзкага ваяводзтва, а дзед, Юры Іванавіч, — межавым судзьдзёю Слуцкага павету. У паэтавага дзеда і бабкі, Варвары Рымашкаўны, была вялікая сям’я — шэсьць сыноў: Іван, Іясафат, Валяр’ян, Юры, Юльян і Люцыян.

Бацька паэта, Люцыян Неслухоўскі (9 сакавіка 18161880), пачынаў службовую кар’еру канцылярыстам у Менскім губэрнскім праўленьні, куды паступіў 10 кастрычніка 1853 году; потым ён працаваў там пісцом, калескім рэгістратарам і, нарэшце, памочнікам столаначальніка[2]. 5 жніўня 1840 яго прызначылі столаначальнікам Менскай палаты цывільнага суда. У сьпіс чыноўнікаў Менскай губэрні за 1842 год ён трапіў як чыноўнік X клясы. У 1857 Люцыян Неслухоўскі быў ўжо сакратаром Менскай палаты, меў чын калескага асэсара і разам зь мншымі чыноўнікамі быў узнагароджаны бронзавым мэдалём у памяць вайны 18531856[2].

У 18711880 гадах Люцыян Юр’евіч прадстаўляў Слуцкі павет у Менскай шляхецкай дэпутацыі і быў павераным князёў Радзівілаў у атрыманьні выкупных пазык за маёнткі.

Жыцьцяпіс

Янка Лучына ў атачэньні сваякоў на ганку маёнтка Зацярэва (парафія Сьвержань Менскага павету), які арандавалі Неслухоўскія. Праўдападобна, 1895 год. Першы справа сядзіць Антон Неканда-Трэпка, сын роднай сястры Янкі Лучыны — Антаніны[3].

Нарадзіўся ў сям’і Люцыяна Неслухоўскага і Антаніны Мікалаеўны з Лукашэвічаў. Меў братоў Антона, Юліяна, Генрыха і сясьцёр Антаніну-Аліну і Вікторыю. Сям’я Неслухоўскіх жыла ў Менску ва ўласным доме, які стаяў на вуліцы Юр’еўскай пад нумарам 23 (таксама з 1863 году сям’я арандавала ў князёў Радзівілаў фальваркі Мархачоўшчына і Зацэржаў). Сярод іншага, Соф’я Кавалеўская ў сваёй кнізе «Менскія абразкі» адзначала, што дом Неслухоўскіх належаў «да вельмі вядомых, неадлучных ад горада» дамоў, дзе зьбірался менская інтэлігенцыя[4].

У 1860 Ян быў аддадзены ў прыватны пансіён настаўніка Ціля. Там, у дзевяцігадовым узросьце, засумаваўшы па бацькоўскім доме, напісаў свой першы верш. Пасьля паступіў адразу ў трэцюю клясу Менскай клясычнай гімназіі (186519 чэрвеня 1870), якую, паводле зьвестак Л. Бэндэ, скончыў пасрэдна і толькі па трыганамэтрыі, фізыцы і касмаграфіі меў адзнакі «весьма удовлетворительно»[5]. Наадварот, як адзначае Я. Бравер, пра выдатныя посьпехі І. Неслухоўскага ў вучэньні паведамляла газэта «Минские губернские ведомости» за 8 кастрычніка 1866. У перадавым артыкуле газэты за 18 ліпеня 1870 году паведамлялася, што сярод вучняў, якія пасьпяхова скончылі гімназію, быў і Іван Неслухоўскі[2].

У жніўні 1870 году паехаў у Санкт-Пецярбург і з 31 жніўня стаў студэнтам матэматычнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту, дзе правучыўся толькі адзін год. Быў вызвалены ад аплаты ў сувязі зь бедным становішчам. Недзе пасьля 7 траўня 1871 году Ян Неслухоўскі з дазволу рэктара выехаў у Менск. Вяртаючыся ў Пецярбург 14 жніўня таго ж году будучы паэт падаў прашэньне аб выключэньні з унівэрсытэту[5].

Увосень 1871 паступіў на мэханічнае аддзяленьне Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага тэхналягічнага інстытута, які скончыў 10 верасьня 1877 году (вучобу ў інстытуце перапыняў на год, служыў на Варонескай чыгунцы). Атрымаўшы дыплём па спэцыяльнасьці «інжэнэр-тэхноляг чыгуначнага транспарту», працаваў начальнікам чыгуначных складоў[6] у Тыфлісе да 1879 году. На Каўказе пазнаёміўся з Максімам Горкім (пра іх асабістае знаёмства Горкі згадваў у цягніку, на шляху з Італіі ў СССР у гутарцы зь беларускімі пісьменьнікамі[7] на перагоне МенскНегарэлае[8]).

Падчас апошняга прыезду ў родны Менск (у канцы 1879 — пачатку 1880 году) на выхадзе з канцэрта яго нечакана разьбіў параліч. Пасьля падзеньня мог хадзіць толькі з дапамогай мыліц, якія служылі яму апорай, але пры гэтым наведваў тэатры і нават хадзіў на паляваньне, што давала падставу для чутак пра тое, што ён сымуляваў хваробу[8]. Па прыезьдзе ўладкаўваўся ў тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі. Улетку 1889 знаходзіўся на лячэньні ў Буску. У 1890 годзе рабіў захады, каб наладзіць у Менску выданьне беларускай газэты[9]. У 1891 ажаніўся з Ганнай Грыневіч.

Памёр у 1897 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Творчасьць

Вокладка зборніка вершаў «Вязанка» (1903)

Дэбютаваў вершам на расейскай мове «Не ради славы иль расчёта…», апублікаваным у першым нумары газэты «Минский листок» у 1886 г. Першае выступленьне Неслухоўскага ў тым жа 1886 годзе ў польскім друку — публікацыя верша «Раскоша натхненьня» ў часопісе «Kłosy» («Калосьсе»). Пазьней друкаваўся ў альманаху «Северо-Западный календарь», польскіх часопісах «Głos Polski», «Kłosy», «Kraj», «Prawda», «Życie» і іншых выданьнях. Зьбіраў фальклёр, супрацоўнічаў зь вядомым этнографам Паўлам Шэйнам (дасылаў яму запісы народнага лялечнага тэатра — батлейкі). Вёў перапіску з гісторыкам Мітрафанам Доўнар-Запольскім, у лісьце да якога назваў свае вершы «стихоплётными начинаниями»[10].

На беларускай мове пачаў пісаць у 1887 годзе пад уражаньнем ад выступу ў Менску ўкраінскіх артыстаў трупы Міхайлы Старыцкага[11]. Першы яго беларускамоўны верш «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» зьмяшчала наступныя радкі «Сьпявайце ж, братцы, сьмела і звонка: ня згіне песьня і Ўкраіна! Будзьце здаровы! Янка Лучына»[11]. Гэтым самым псэўданімам падпісаны і верш «Дабрадзею артысту Манько». Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889 годзе, калі зьмясьціў у газэце «Минский листок» верш «Вясновай парой». Найвядомейшым яго творам стаў верш «Роднай старонцы».

Неслухоўскі зьяўляецца аўтарам паэм «Паляўнічыя акварэлькі з Палесься», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Большасьць твораў прысьвечаны тэмам зь сялянскага жыцьця. У сваёй творчасьці спалучаў элемэнты рэалізму і рамантызму. Яго вершы лічацца адным зь першых узораў беларускай філязофскай лірыкі.

У 1889 годзе ў Кракаве брашурай выйшаў публіцыстычны нарыс «З крывавых дзён: эпізод з паўстаньня 1863 году на Меншчыне», напісаны паводле ўспамінаў менчукоў пра паўстаньне 1863—1864 гадоў. Нарыс падпісаны крыптонімам «S» і, на думку дасьледнікаў Адама Мальдзіса і Ўладзімера Мархеля, напісаны Янкам Лучынам[12].

Займаўся перакладамі з польскай на беларускую і расейскую твораў Уладзіслава Сырокомлі, з польскай на расейскую Адама Асныка, з расейскай на польскую Івана Крылова, Мікалая Някрасава, Вольгі Чуміной і іншых паэтаў, зь нямецкай Гайнрыха Гайнэ, з старажытнагрэцкай перакладаў Гамэра.

Некалькі твораў Лучыны на расейскай мове і аповесьць «Верочка» апублікаваныя ў 1900 годзе. У 1903 годзе ў Санкт-Пецярбургу выйшаў яго зборнік лірыкі на беларускай мове «Вязанка». Дзеля таго, каб абысьці цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк, зборнік, складзены яшчэ ў 1891 годзе, быў выдадзены Кругам беларускай народнай прасьветы і культуры пад выглядам кнігі на баўгарскай мове[8][11][13]. Вершы Янкі Лучыны на польскай мове былі пасьмяротна апублікаваныя ў 1898 годзе ў Варшаве ў зборніку «Паэзія» («Poezye»).

Тэматыка

На думку Л. М. Канаплянік, адметнымі рысамі мастацкай творчасьці Я. Лучыны зьяўляюцца гуманістычная накіраванасьць, дэмакратызм і арганічнае зьліцьцё жыцьця аўтара з жыцьцём народа. Псыхалягізм і лірызм аўтара супрацьстаяў натуралістычна-бурлескнай традыцыі ў беларускай літаратуры і адкрываў шлях да паглыбленага інтэлектуалізму.

На думку крытыка, Я. Лучына фактычна стварыў сацыяльна-філязофскі і антрапалягічна абумоўлены тып беларуса XIX стагодзьдзя зь яго тонкім складам душы і псыхалягічнай адметнасьцю асобы (лясьнік Грышка ў паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесься»). Паводле разуменьня аўтара, супярэчлівасьць сьвятаполгяду беларуса (вера ў сваю сілу і вера ў прадвызначанасьць свайго лёсу) характарызуе яго вялікія духоўныя магчымасьці і інтэлектуальныя здольнасьці, яго разуменьне суб’ектыўнасьці і адноснасьці чалавечай свабоды. Усеагульны недахоп духоўнасьці паэт зьвязваў зь людзкой нядоляю, з вынішчэньнем старога ўкладу і нечакана агрэсіўным поступам навукова-тэхнічнага прагрэсу. Тым ня менш, аўтар не пагаджаўся з пэсымізмам і абстрактным гуманізмам Шапэнгаўэра, праяўляючы цікаўнасьць да асьветніцкага і дэмакратычнага бакоў пазытывізму[14].

У творчасьці паэта таксама закраналася тэма няздольнасьці грамадзтва ўспрымаць чульлівую народную песьню праз тыя маральныя страты, якія непазьбежна ўзьнікаюць у буржуазным сьвеце. Лучына асуджаў мэркантыльнасьць сучасьнікаў, якія не адчувалі сувязі з айчыннымі традыцыямі[15].

Аўтар насьледаваў эпічным творам А. Міцкевіча і паэтычнай традыцыі У. Сыракомлі. Паводле словаў Р. Зямкевіча, Лучына «заўсёды трымаў пад рукою на бібліятэчнай паліцы Сыракомлю і Някрасава»[9]. На думку Ул. Мархеля, вернасьць сыракомлеўскім традыцыям утрымала Лучыну ад празьмернага захапленьня як польскім пазытывізмам, так і праявамі мадэрнізму. Таму ў тагачаснай крытыцы замацавалася думка, што «Неслухоўскі быў сапраўды паэтам несучасным: новыя кірункі паэзіі на яго зусім не ўплывалі; яго настаўнікамі былі Міцкевіч і перш за ўсё Сыракомля»[16].

Вэрсыфікацыйнае наватарства

Янка Лучына як паэт працаваў у сілавым полі трох моўных рытмалягічных стыхіяў: беларускай народнай лірыкі (танічнай у сваёй аснове) польскага сылябічнага верша і расейскай паэзіі (сыляба-танічнай). Пры гэтым ён улічваў законы вершаваньня антычнай (мэтрычнай) паэзіі (у адным зь лістоў Я. Лучына разважае пра асаблівасьці мэтра і рытму «Іліяды»), а таксама рытмічныя пошукі сучаснай заходнеэўрапейскай творчасьці, што абумовіла выразную спэцыфіку і навізну нешматлікай паэтычнай спадчыны Я. Лучыны[17].

У адрозьненьне ад В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча, паэт аддаваў перавагу больш пэрспэктыўнаму для новай беларускай паэзіі вершу сыляба-танічнаму, прычым двускладовым яго памерам. У гэтым выявіўся ўплыў на беларуска- і расейскамоўную творчасьць Я. Лучыны расейскай паэзіі, якую ён вывучаў у Менскай гімназіі і зь якою судакранаўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце[17].

Так, з 32 ягоных твораў, напісаных на беларускай і расейскай мовах, 27 (або 84%) належалі да сыляба-тонікі. Зь іх 12 напісаныя трох-, чатырох- і пяцістопным харэем, 8 — трох-, чатырох-, пяці- і шасьцістопным ямбам, 6 — двух-, трох- і чатырохстопным анапэстам, 1 — чатырохстопным дактылем[17].

Разам з тым паэтычныя творы Я. Лучыны паказваюць веданьне прасадычных уласьцівасьцяў беларускай мовы (рухомы націск, поўнагалосьсе), для якой больш арганічна сылябатоніка. Схільнасьць паэта да ўсходнеславянскай мэтрыкі ў значнай ступені абумовіла рытма-інтанацыйны малюнак і ягоных польскіх вершаў, сабраных у пасьмяротнай кнізе «Poezye Jana Niesluchowskiego» (Варшава, 1898). Большасьць твораў у гэтай кнізе вытрыманыя ў кадэнцыі сыляба-тонікі, што нехарактэрна для клясычнай польскай паэзіі і што надзвычай складана для ўвасабленьня праз асаблівасьці польскай прасодыі (фіксаваны націск на перадапошнім складзе). Так, верш «Калыханка» напісаны сыляба-танічным вершам з мужчынскімі рыфмамі, якія амаль не сустракаюцца ў польскай паэзіі[17].

Акрамя арыгінальнай творчай практыкі, свае погляды на паэтыку Я. Лучына ўвасабляў і ў арыгінальных тэарэтычных развагах. Напрыклад, актыўна абараняў мажлівасьць перакладу гамэраўскай «Іліяды» мэтрычным вершам. Таксама, апярэджваў свой час у поглядах на інтанацыялёгію, сьцьвярджаючы, што: «...сёньня ніхто ня будзе чытаць вершы скандуючы, чытаюць жа іх звычайна так, як гавораць»[18]. Перакананасьць аўтара ў вядучай ролі ў вершы рытму, а ня мэтру супадае з сучасным разуменьнем паэтычнай інтанацыі. Адсюль — вольнае карыстаньне пірыхіямі, анакрузамі, шматлікія зьявы пераакцэнтуацыі, характэрныя для нямногіх паэтаў другой паловы XX ст[17].

Ушанаваньне памяці

Імя Янкі Лучыны носіць адна з вуліцаў Менску (мікрараён Лошыца).

Цікавыя факты

Крыніцы

  1. ^ а б Jan Niesłuchowski // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ а б в Бравер Я. Архівы расказваюць. Новыя матэрыялы да біяграфіі Янкі Лучыны // Полымя. — 1971. — № 7. — С. 226.
  3. ^ а б Глагоўская Л. Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка // Ніва. — 2001. — В. 2379. — № 50.
  4. ^ Kowalewska Z. Obrazki mińskie: 1850—1863. — Wilno, 1912, s. 35
  5. ^ а б Бэндэ Л. Новыя матэрыялы аб Янку Лучыне // Полымя. — 1945. — № 9. — С. 155—161.
  6. ^ Бас І. Янка Лучына на Каўказе // Літаратура і Мастацтва. — 1977. — В. 2848. — № 9. — С. 13.
  7. ^ Садоўскі Я. Яго ведаў Максім Горкі // Вячэрні Мінск. — 1971. — В. 1157. — № 192. — С. 3.
  8. ^ а б в Рублевская Л. Не ради славы иль расчета… // Советская Белоруссия. — 30.08.2006.
  9. ^ а б Зямкевіч Р. Ян Неслухоўскі (Янка Лучына) і яго невядомыя творы // Нёман. — 1932. — № 2. — С. 59.
  10. ^ Да М. В. Доўнар-Запольскага // http://yankalychina.ru/
  11. ^ а б в Арлоў У. Імёны Свабоды: Янка Лучына // Радыё Свабода. — 31.01.2007.
  12. ^ Бузук У. Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Лучыны. Да 150-годдзя з дня нараджэння // Наша вера. — 2001 — № 2 (16).
  13. ^ Содаль У. Рыбак і паляўнічы // Наша Ніва. — № 28 (237) — 2001.
  14. ^ Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 479—480. — 671 с.
  15. ^ Мархель У. І. Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні / Рэд. А. І. Мальдзіс. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. — С. 161—162. — 192 с.
  16. ^ Chrzanowski I. Z poezyj pośmiertnych // Słowo. — 1899. — № 107. — С. 1.
  17. ^ а б в г д Рагойша В. «Папярэджваў развіццё беларускай версіфікацыі…» Янка Лучына — вершаскладальнік // Роднае слова. — 2001. — № 8. — С. 24—27.
  18. ^ Лучына Янка. Творы. — С. 198
  19. ^ Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды: Янка Лучына (6.7.1851, Менск — 16.7.1897, Менск. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках) // Радыё Свабода, 31 студзеня 2007

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Янка Лучынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў