Дабравесьце: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
стыль
Радок 1: Радок 1:
{{Кнігі Новага Запавету}}
{{Кнігі Новага Запавету}}
[[Файл:P52 recto.jpg|міні|174пкс|справа|<center>II]]
'''Дабравесьце''' (''Эвангельле'') — ({{мова-el|euaggelion}} — добрая вестка) — агульная назва першых чатырох кніг [[Новы Запавет|Новага Запавету]] пра зямное жыцьцё і вучэньне [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].

== Агульнае ==
== Агульнае ==
[[Файл:P52 recto.jpg|міні|174пкс|зьлева|Папірус 125 г. з тэкстам Эвангельля]]
[[Файл:Шарашоўскае Эвангельле — Šarašowskaje Evangelle.jpg|міні|зьлева|[[Шарашоўскае Эвангельле]] (XVI стагодзьдзе), разварот.]]
[[Файл:Шарашоўскае Эвангельле — Šarašowskaje Evangelle.jpg|міні|зьлева|[[Шарашоўскае Эвангельле]] (XVI стагодзьдзе), разварот.]]
У канон кніг [[Біблія|Бібліі]] ўваходзяць: [[Эвангельле паводле Мацьвея]], зь ліку [[12 вялікіх апосталаў]] Ісуса Хрыста; [[Эвангельле паводле Марка]], зь ліку [[70 меншых апосталаў]], які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; [[Эвангельле паводле Лукі]], зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; [[Эвангельле паводле Яна]], зь ліку вялікіх апосталаў.

Радок 10: Радок 10:

== Час стварэньня ==
== Час стварэньня ==
[[Файл:P52 recto.jpg|зьлева|міні|Папірус 125 г. з тэкстам Эвангельля]]
Паводле царкоўнай традыцыі, Эвангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I стагодзьдзя Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца [[Эвангельле паводле Марка]], паколькі ў ім ёсьць намёкі на юдэйскае паўстаньне [[66]]-[[70-я|70-х]] гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Эвангельля паслужыў крыніцай для эвангельляў паводле Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову [[Клімэнт Александрыйскі|Клімэнту Александрыйскаму]] (2-3 стагодзьдзі) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесьціны, магчыма, у [[Рым]]е. Узьнікненьне ж Эвангельля паводле Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з [[Сырыя]]й, як і тэкст Эвангельля паводле Яна, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да [[Эфэс]]у. Запісы ж Эвангельля паводле Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня [[Эвангельле паводле Яна]] адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у 4 стагодзьдзі хрысьціянскай царквою эвангельлям.

Радок 25: Радок 24:
== Вонкавыя Спасылкі ==
== Вонкавыя Спасылкі ==
{{commonscat|Gospels}}
{{commonscat|Gospels}}
[[http://www.belapc.org/litaratura/biblia-bible-in-belarusan Біблія ў перакладзе В. Сёмухі]]
* [http://www.belapc.org/litaratura/biblia-bible-in-belarusan Біблія ў перакладзе В. Сёмухі]

[[Катэгорыя:Біблія]]
[[Катэгорыя:Біблія]]

Вэрсія ад 19:21, 21 ліпеня 2013

Кніга Новага Запавету

Дабравесьце

Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Дабравесьце (Эвангельле) — (па-грэцку: euaggelion — добрая вестка) — агульная назва першых чатырох кніг Новага Запавету пра зямное жыцьцё і вучэньне Ісуса Хрыста.

Агульнае

Папірус 125 г. з тэкстам Эвангельля
Шарашоўскае Эвангельле (XVI стагодзьдзе), разварот.

У канон кніг Бібліі ўваходзяць: Эвангельле паводле Мацьвея, зь ліку 12 вялікіх апосталаў Ісуса Хрыста; Эвангельле паводле Марка, зь ліку 70 меншых апосталаў, які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; Эвангельле паводле Лукі, зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; Эвангельле паводле Яна, зь ліку вялікіх апосталаў.

Тры першыя кнігі Чацьвераэвангельля (паводле Мацьвея, паводле Марка, паводле Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазыцыяй і зьместам. Ад сынаптычных эвангельляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыцьцё Хрыста і цуды, створаныя ім у Галілеі, адрозьніваецца Эвангельле паводле Яна, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у Юдэі. Рукапісы-першакрыніцы Чацьвераэвангельля напісаны старажытнагрэцкай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям Рымскай імпэрыі і суседніх дзяржаў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што першае Эвангельле паводле Мацьвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Эвангельлі, узаемадапаўняльныя паводле зьместу, адзіныя паводле хрысталягічнай канцэпцыі, прызнаны хрысьціянскай царквою кананічнымі ў адрозьненьне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацый эвангельскага зьместу (эвангельлі паводле Пятра, паводле Андрэя, паводле Піліпа і іншыя; гл. Апокрыфы). Кананічныя Эвангельлі складаюць асноўную крыніцу і крытэрый хрысьціянскай веры, таінстваў і догматаў, сымбалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Эвангельля, пераўтварэньне асабістага і грамадзкага жыцьця паводле Хрыстовага закону свабоды — асноўнае прызначэньне хрысьціянскай царквы.

Час стварэньня

Паводле царкоўнай традыцыі, Эвангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I стагодзьдзя Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца Эвангельле паводле Марка, паколькі ў ім ёсьць намёкі на юдэйскае паўстаньне 66-70-х гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Эвангельля паслужыў крыніцай для эвангельляў паводле Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову Клімэнту Александрыйскаму (2-3 стагодзьдзі) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесьціны, магчыма, у Рыме. Узьнікненьне ж Эвангельля паводле Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з Сырыяй, як і тэкст Эвангельля паводле Яна, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да Эфэсу. Запісы ж Эвангельля паводле Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня Эвангельле паводле Яна адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у 4 стагодзьдзі хрысьціянскай царквою эвангельлям.

Крытыка

Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі гістарычнымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў 2—3 стагодзьдзях у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да эвангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міты ўсходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра Майсея, Ісуса Навіна і іншых прароцтваў са Старога Запавету. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных эвангельляў — адзначана, што аўтары кананічных эвангельляў праявілі дрэннае веданьне гісторыі і геаграфіі Палесьціны пачатку н. э. Так, эвангелісты сьцьвярджаюць, што нараджэньне Хрыста адбылося ў часы панаваньня юдэйскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4 стагодзьдзі да н.э. Недарэчнымі зьяўляюцца і ўпамінаньні эвангелістамі Назарэту, Капернауму і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў 1 стагодзьдзі калі, паводле сьцьверджаньня хрысьціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных эвангельляў. Падобныя факты даюць падставу сьцьвярджаць, што кананічныя эвангельлі ствараліся ў розны час і зьяўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.

Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства — матэрыялістычнага (францускія філёзафы-асьветнікі 2-й пал. XVIII стагодзьдзя) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; XIX стагодзьдзе) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны зьмест Эвангельля, бачылі ў ім міты і лягенды 2—4 стагодзьдзяў, аднак ацэньвалі міталёгію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асьветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя зь іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю эвангельскага вучэньня; пасьлядоўнікі ідэалістычнай плыні «міталягічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасьць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленьне гістарычнасьці эвангельскіх падзей і аднабаковая крытыка эвангельскіх маральных установак, у выніку чаго г. зв. навуковы атэізм у 192030-я гады набыў вульгарна-сацыялягічны кірунак. У сучасным эўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сынтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міталягічнай інтэрпрэтацый Эвангельля, спалучэньня экзэгэтыкі і філязофскай гэрмэнэўтыкі. У полі зроку гэтай філязофіі эвангельская гісторыя бачыцца як тоеснасьць рэальнасьці і міту. На думку М. Бярдзяева, міт ня ёсьць адмаўленьне рэальнасьці, наадварот, ён сьведчыць пра найглыбейшае быцьцё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасьць.

Літаратура

  • Евангелле // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн.: БелЭн, 1996.
  • Евангелле // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя Спасылкі

Дабравесьцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў