Сымбалізм (мастацтва): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д + Interwikis
д Changing namespaces
Радок 11: Радок 11:
— [[Гюстаў Маро|Г. Маро]], [[Адылон Рэдон|А. Рэдон]], [[Анры Фантэн-Латур|А. Фантэн-Латур]], [[Лявон Бакст|Л. Бакст]]... Да сымбалізму часам адносяць скульптуру [[Агюст Радэн|А. Радэна]] і жывапіс [[Эдуард Мунк|Э. Мунка]]. У музыцы адбітак сымбалізму нясуць творы [[Клод Дэбюсі|К. Дэбюсі]], [[Рыхард Вагнэр|Р. Вагнэра]]. У першыя гады [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] сымбалізм паступова губляе папулярнасьць, і да пачатку [[першая сусьветная вайна|першай сусьветнай вайны]] ([[1914]]) фактычна саступае месца новым, [[мадэрнізм|мадэрністычным]] мастацкім плыням.

[[Category:Мастацтва]]
[[Катэгорыя:Мастацтва]]

[[da:Symbolisme]]
[[da:Symbolisme]]

Вэрсія ад 02:46, 22 сакавіка 2005

Сымбалі́зм:

  1. у шырокім сэнсе — мастацкі мэтад, які заключаецца ў сыстэматычным карыстаньні дзеля выражэньня пэўнае ідэі вобразамі ці знакамі (сымбаламі), асацыяванымі з гэтай ідэяй (у гэтым сэнсе сымбалізм распаўсюджаны, напрыклад, у мастацтве Сярэднявечча ды Рэнэсансу);
  2. у больш вузкім сэнсе — напрамак у літаратуры й выяўленчым мастацтве другой паловы XIX стагодзьдзя, ў якім мэтад сымбалізму зьяўляецца базавым.

Сымбалізм як мастацкі стыль узьнік у сярэдзіне XIX стагодзьдзя як альтэрнатыва рэалізму ды натуралізму. Непасрэднымі яго папярэднікамі лічацца Ш. Бадлэр ды Э. По, першымі сымбалістамі — французскія паэты П. Верлэн, А. Рэмбо, С. Малярмэ. У 1886 годзе Жан Марэа апублікаваў «Маніфэст сымбалізму», у якім дэкляруе непрыманьне простага апісаньня фактаў, імкненьне адлюстраваць ідэальнае, знайсьці форму, якая здолее максымальна раскрыць гэты ідэал. Тэксты паэтаў-сымбалістаў багатыя на мэтафары, шматзначныя, у іх часта сустракаюцца містычныя матывы, тэмы сьмерці, нематэрыяльнага сьвету. Першым сымбалістам уласьцівая дэкадэнцкая эстэтыка, у пазьнейшых аўтараў гэта менш прыметна.

Да сымбалізму належыць, альбо адчула яго моцны ўплыў, творчасьць такіх аўтараў, як М. Метэрлінк, Э. Верхэрн, П. Адам, Ў. Блэйк, О. Ўайльд, Ў. Ейтс, Т. Эліат, К. Бальмонт, В. Брусаў, Д. Меражкоўскі, А. Блок і шмат іншых. Рысы сымбалізму можна заўважыць у творчай спадчыне беларускіх паэтаў — Я. Купалы, М. Багдановіча, А. Гаруна.

Нарадзіўшыся ў межах літаратуры, сымбалізм пранік і ў іншыя галіны мастацтва. Вядомыя мастакі-сымбалісты — Г. Маро, А. Рэдон, А. Фантэн-Латур, Л. Бакст... Да сымбалізму часам адносяць скульптуру А. Радэна і жывапіс Э. Мунка. У музыцы адбітак сымбалізму нясуць творы К. Дэбюсі, Р. Вагнэра. У першыя гады XX стагодзьдзя сымбалізм паступова губляе папулярнасьць, і да пачатку першай сусьветнай вайны (1914) фактычна саступае месца новым, мадэрністычным мастацкім плыням.