Дабравесьце: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Кнігі Новага Запавету; дададзеная Катэгорыя:Эвангельлі з дапамогай [...
Радок 1: Радок 1:
{{Кнігі Новага Запавету}}
{{Кнігі Новага Запавету}}
[[Файл:P52 recto.jpg|thumb|174px|right|<center>II]]
[[Файл:P52 recto.jpg|thumb|174px|right|<center>II]]
'''Дабравесьце''' (''Эвангельле'') — жыцьцеапісаньне [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].
'''Дабравесьце''' (''Эвангельле'') — ({{lang-el|euaggelion}} добрая вестка) — агульная назва першых чатырох кніг [[Новы Запавет|Новага Запавету]] пра зямное жыцьцё і вучэньне [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].


== Агульнае ==
== Вонкавыя спасылкі ==
[[Файл:Шарашоўскае Евангелле Лука.jpg|thumb|left|[[Шарашоўскае Евангелле]] (XVI ст.). Апостал Лука]]
{{Commonscat|Gospels}}
У канон кніг [[Біблія|Бібліі]] ўваходзяць: [[Евангелле ад Мацвея]], зь ліку [[12 вялікіх апосталаў]] Ісуса Хрыста; [[Евангелле ад Марка]], зь ліку [[70 меншых апосталаў]], які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; [[Евангелле ад Лукі]], зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; [[Евангелле ад Іаана]], зь ліку вялікіх апосталаў.


Тры першыя кнігі Чацьвераевангельля (ад Мацьвея, ад Марка, ад Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазыцыяй і зьместам. Ад сінаптычных евангельляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыцьцё Хрыста і цуды, створаныя ім у [[Галілея|Галілеі]], адрозьніваецца Евангельле ад Іаана, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у [[Іудзея|Іудзеі]]. Рукапісы-першакрыніцы Чацьвераевангельля напісаны старажытнагрэчаскай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям [[Рымская імперыя|Рымскай імпэрыі]] і суседніх дзяржаў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што першае Евангельле ад Мацьвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Евангельлі, узаемадапаўняльныя паводле зьместу, адзіныя паводле хрысталягічнай канцэпцыі, прызнаны [[хрысціянства|хрысьціянскай царквою]] кананічнымі ў адрозьненьне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацый евангельскага зьместу (евангельлі ад Пятра, ад Андрэя, ад Філіпа і інш.; гл. [[Апокрыфы]]). Кананічныя Евангельлі складаюць асноўную крыніцу і крытэрый хрысьціянскай веры, таінстваў і догматаў, сымбалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Евангельля, пераўтварэньне асабістага і грамадзкага жыцьця паводле Хрыстовага закону свабоды — асноўнае прызначэньне хрысьціянскай царквы.
{{Накід:Рэлігія}}


== Час стварэньня ==
[[Катэгорыя:Эвангельлі| ]]
[[Файл:P52 recto.jpg|left|thumb|Папірус 125 г. з тэкстам Евангельля]]
Паводле царкоўнай традыцыі, Евангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I ст. Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца [[Евангелле ад Марка]], паколькі ў ім ёсьць намёкі на іудзейскае паўстаньне [[66]]-[[70-я|70-х]] гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Евангельля паслужыў крыніцай для евангельляў ад Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову [[Клімент Александрыйскі|Кліменту Александрыйскаму]] (2-3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесьціны, магчыма, у [[Рым]]е. Узьнікненьне ж Евангельля ад Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з [[Сірыя]]й, як і тэкст Евангельля ад Іаана, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да [[Эфес]]а. Запісы ж Евангельля ад Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня [[Евангелле ад Іаана]] адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у [[4 ст.]] хрысьціянскай царквою евангельлям.

== Крытыка ==
Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі [[гістарычная крыніца|крыніцамі]] і магчыма скампанаваныя ў [[2 ст.|2]]-[[3 ст.]] у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да евангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра [[Майсей|Майсея]], [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] і іншых прароцтваў са [[Стары Запавет|Старога Запавету]]. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных евангельляў — адзначана, што аўтары кананічных евангельляў праявілі дрэннае веданьне гісторыі і геаграфіі [[Палесціна|Палесьціны]] пачатку [[наша эра|н. э.]] Так, евангелісты сьцьвярджаюць, што нараджэньне Хрыста адбылося ў часы панаваньня іудзейскага цара Ірада, хоць апошні памёр у [[4 да н.э.]] Недарэчнымі зьяўляюцца і ўпамінаньні евангелістамі [[Назарэт]]а, [[Капернаум]]а і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў [[1 ст.]], калі, паводле сьцьверджаньня хрысьціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных евангельляў. Падобныя факты даюць падставу сьцьвярджаць, што кананічныя евангельлі ствараліся ў розны час і зьяўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.

Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства — матэрыялістычнага (францускія філёзафы-асьветнікі 2-й пал. 18 ст.) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; 19 ст.) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны зьмест Евангельля, бачылі ў ім міфы і легенды 2—4 ст., аднак ацэньвалі міфалёгію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асьветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя зь іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю евангельскага вучэньня; пасьлядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалягічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасьць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленьне гістарычнасьці евангельскіх падзей і аднабаковая крытыка евангельскіх маральных установак, у выніку чаго г. зв. навуковы атэізм у 1920—30-я гады набыў вульгарна-сацыялягічны кірунак. У сучасным эўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сынтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міфалягічнай інтэрпрэтацый Евангельля, спалучэньня экзегетыкі і філасофскай герменеўтыкі. У полі зроку гэтай філасофіі евангельская гісторыя бачыцца як тоеснасьць рэальнасьці і міфа. На думку [[М. Бярдзяеў|М. Бярдзяева]], міф ня ёсьць адмаўленьне рэальнасьці, наадварот, ён сьведчыць пра найглыбейшае быцьцё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасьць.

== Літаратура ==
* Евангельле // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн.: БелЭн, 1996.
* Евангельле // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
* {{крыніцы/СкарынаТв|133—134}}

== Вонкавыя Спасылкі ==
{{commonscat|Gospels}}
[[Катэгорыя:Біблія]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянства]]

Вэрсія ад 09:57, 21 ліпеня 2013

Кніга Новага Запавету

Дабравесьце


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі
II

Дабравесьце (Эвангельле) — (па-грэцку: euaggelion — добрая вестка) — агульная назва першых чатырох кніг Новага Запавету пра зямное жыцьцё і вучэньне Ісуса Хрыста.

Агульнае

Файл:Шарашоўскае Евангелле Лука.jpg
Шарашоўскае Евангелле (XVI ст.). Апостал Лука

У канон кніг Бібліі ўваходзяць: Евангелле ад Мацвея, зь ліку 12 вялікіх апосталаў Ісуса Хрыста; Евангелле ад Марка, зь ліку 70 меншых апосталаў, які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; Евангелле ад Лукі, зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; Евангелле ад Іаана, зь ліку вялікіх апосталаў.

Тры першыя кнігі Чацьвераевангельля (ад Мацьвея, ад Марка, ад Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазыцыяй і зьместам. Ад сінаптычных евангельляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыцьцё Хрыста і цуды, створаныя ім у Галілеі, адрозьніваецца Евангельле ад Іаана, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у Іудзеі. Рукапісы-першакрыніцы Чацьвераевангельля напісаны старажытнагрэчаскай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям Рымскай імпэрыі і суседніх дзяржаў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што першае Евангельле ад Мацьвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Евангельлі, узаемадапаўняльныя паводле зьместу, адзіныя паводле хрысталягічнай канцэпцыі, прызнаны хрысьціянскай царквою кананічнымі ў адрозьненьне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацый евангельскага зьместу (евангельлі ад Пятра, ад Андрэя, ад Філіпа і інш.; гл. Апокрыфы). Кананічныя Евангельлі складаюць асноўную крыніцу і крытэрый хрысьціянскай веры, таінстваў і догматаў, сымбалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Евангельля, пераўтварэньне асабістага і грамадзкага жыцьця паводле Хрыстовага закону свабоды — асноўнае прызначэньне хрысьціянскай царквы.

Час стварэньня

Папірус 125 г. з тэкстам Евангельля

Паводле царкоўнай традыцыі, Евангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I ст. Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца Евангелле ад Марка, паколькі ў ім ёсьць намёкі на іудзейскае паўстаньне 66-70-х гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Евангельля паслужыў крыніцай для евангельляў ад Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову Кліменту Александрыйскаму (2-3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесьціны, магчыма, у Рыме. Узьнікненьне ж Евангельля ад Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з Сірыяй, як і тэкст Евангельля ад Іаана, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да Эфеса. Запісы ж Евангельля ад Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня Евангелле ад Іаана адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у 4 ст. хрысьціянскай царквою евангельлям.

Крытыка

Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў 2-3 ст. у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да евангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра Майсея, Ісуса Навіна і іншых прароцтваў са Старога Запавету. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных евангельляў — адзначана, што аўтары кананічных евангельляў праявілі дрэннае веданьне гісторыі і геаграфіі Палесьціны пачатку н. э. Так, евангелісты сьцьвярджаюць, што нараджэньне Хрыста адбылося ў часы панаваньня іудзейскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4 да н.э. Недарэчнымі зьяўляюцца і ўпамінаньні евангелістамі Назарэта, Капернаума і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў 1 ст., калі, паводле сьцьверджаньня хрысьціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных евангельляў. Падобныя факты даюць падставу сьцьвярджаць, што кананічныя евангельлі ствараліся ў розны час і зьяўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.

Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства — матэрыялістычнага (францускія філёзафы-асьветнікі 2-й пал. 18 ст.) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; 19 ст.) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны зьмест Евангельля, бачылі ў ім міфы і легенды 2—4 ст., аднак ацэньвалі міфалёгію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асьветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя зь іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю евангельскага вучэньня; пасьлядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалягічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасьць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленьне гістарычнасьці евангельскіх падзей і аднабаковая крытыка евангельскіх маральных установак, у выніку чаго г. зв. навуковы атэізм у 1920—30-я гады набыў вульгарна-сацыялягічны кірунак. У сучасным эўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сынтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міфалягічнай інтэрпрэтацый Евангельля, спалучэньня экзегетыкі і філасофскай герменеўтыкі. У полі зроку гэтай філасофіі евангельская гісторыя бачыцца як тоеснасьць рэальнасьці і міфа. На думку М. Бярдзяева, міф ня ёсьць адмаўленьне рэальнасьці, наадварот, ён сьведчыць пра найглыбейшае быцьцё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасьць.

Літаратура

  • Евангельле // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн.: БелЭн, 1996.
  • Евангельле // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
  • Шаблён:Крыніцы/СкарынаТв

Вонкавыя Спасылкі

Дабравесьцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў