Ўільям Тындэйл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, стыль, катэгорыя
isolated cluster сіраціна0 replaced by сіраціна2.
Радок 42: Радок 42:
* [http://www.pbs.org/wnet/secrets/case_bible/index.html Documentary about Tyndale]. Secrets of the Dead {{ref-en}}
* [http://www.pbs.org/wnet/secrets/case_bible/index.html Documentary about Tyndale]. Secrets of the Dead {{ref-en}}
* [http://www.npg.org.uk/collections/search/person.php?LinkID=mp04576 Portraits of William Tyndale]. National Portrait Gallery, London {{ref-en}}
* [http://www.npg.org.uk/collections/search/person.php?LinkID=mp04576 Portraits of William Tyndale]. National Portrait Gallery, London {{ref-en}}

{{Ізаляваны артыкул}}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Тындэйл, Ўільям}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Тындэйл, Ўільям}}

{{Ізаляваны артыкул|сіраціна2}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1494 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1494 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глостэршыры]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глостэршыры]]

Вэрсія ад 17:20, 17 ліпеня 2013

Ўільям Тындэйл
William Tyndale
Род дзейнасьці рэфармацыйны дзяяч, перакладчык
Дата нараджэньня 1494
Месца нараджэньня Глостэршыр, Ангельшчына
Дата сьмерці 6 кастрычніка 1536
Месца сьмерці Вільвоордэ, Брабант, 17 правінцыяў
Прычына сьмерці катаваньні[d]
Грамадзянства ангелец
Месца вучобы
Занятак тэоляг, мовазнаўца, перакладнік, пісьменьнік, перакладнік Бібліі
Навуковая сфэра хрысьціянства[1] і пераклад Бібліі[d][1]

Ўі́льям Ты́ндэйл (па-ангельску: William Tyndale; 1494, Глостэршыр, Ангельшчына6 кастрычніка, 1536, Вільвоордэ, Брабант, 17 правінцыяў) — ангельскі навуковец, які стаў выбітнай фігурай пратэстанцкіх рэформаў у гады, якія папярэднічалі ягонаму сьмяротнаму пакараньню. Вядомы як перакладчык Бібліі на ангельскую мову, знаходзячыся пад уплывам працаў Эразма Ратэрдамскага й Мартына Лютэра[2].

Біяграфія

Ўільям займаўся філялёгіяй у Кембрыдзкім унівэрсытэце неўзабаве пасьля таго, як там працаваў Эразм Ратэрдамскі. Вывучыўшы сачыненьні Эразма, ён апынуўся пад моцным іхным уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасьць чытаць Біблію на роднай мове. Пасьля таго як ангельскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на ангельскую, ён пачаў працаваць у Сьвятой Рымскай імпэрыі на сродкі, атрыманыя ад лёнданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Ўільям абраў Біблію на грэцкай мове й іўрыце.

Да 1525 году Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу апынуўся запатрабаваным у Ангельшчыне. Пасьля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лёнданскі біскуп скупіў вялікую колькасьць асобнікаў і зладзіў іхняе ўрачыстае спаленьне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой ​​пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаваньню, а да 1566 году выйшла саракавое па ліку выданьне.

У 1536 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антвэрпэне ў Бэльгіі й спалены на вогнішчы як герэтык недалёка ад Брусэля 6 кастрычніка таго ж году. Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысячаў асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі.

Крыніцы

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ A.C. Partridge, English Biblical Translation (London: Andrè Deutsch Limited, 1973),38–39, 52–52.

Вонкавыя спасылкі

Ўільям Тындэйлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў