Махдзі Базарган: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Махдзі Базарган''' ({{мова-fa|مهدی بازرگان}}) – нарадзіўся 1 верасьня 1907 года ...'
 
tagged non-categorized.
Радок 25: Радок 25:


Базарган памёр ад сардэчнага ўдара 21 студзеня 1995 года ў [[Швайцарыя|Швайцарыі]]. Ён памёр у бальніцы ў [[места]] [[Цюрых]]у пасьля авіякатастрофы, калі ён ляцеў [[ЗША]], каб лячыць сэрца.
Базарган памёр ад сардэчнага ўдара 21 студзеня 1995 года ў [[Швайцарыя|Швайцарыі]]. Ён памёр у бальніцы ў [[места]] [[Цюрых]]у пасьля авіякатастрофы, калі ён ляцеў [[ЗША]], каб лячыць сэрца.

{{Няма катэгорыяў}}

Вэрсія ад 13:22, 10 ліпеня 2013

Махдзі Базарган (па-пэрсыдзку: مهدی بازرگان‎) – нарадзіўся 1 верасьня 1907 года памёр 20 студзеня 1995 года. Быў вядомым у Іране навукоўцам, акадэмікам, першым прэм’ер-міністрам часовага ўрада Йрана пасьля ісламскага перавароту ў Іране 1979 года.

Ранняе жыцьцё й вучоба

Базарган у маладосьці

Базарган нарадзіўся 1 верасьня 1907 года ў сямьі азэрбайджанцаў на паўночным-захадзе Йрана. Вырас Базарган у Тэгеране. Айцец Хач Абасолі Табрызі (памёр у 1954 годзе) быў купцом паважаным у Тэгеране. Базаргана паслалі вучыцца ў Францыю, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. За вучобу плаціў урад Ірана. У Парыжы ён вучыў уласьцівасьці цеплыні й будову мэханізмаў.

Службовы рост

Пасьля заканчэньня вучобы, ваяваў за Францыю супраць нацыскай Нямеччыны. У канцы 1940-х гадоў ачоліў аддзел будовы мэханізмаў у Тэгеранскім унівэрсітэце Йрана. У 1951 годзе пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Махамат Масадыка ачоліў першае Йранскае дзяржаўнае нафтаздабываючае прадпрыемтва. Пасьля разгону ўрада Масадыка Базарган заснаваў грамаду – Рух Ірана да волі. Гэты рух быў бліскі да Народнага фронту – грамады Махамата Масадыка. Некалькі разоў Базарган быў арыштаваны.

Падзеньне шаха й ісламскі пераварот

4 лютага 1979 года пад ціскам народных хваляваньняў шах адляцеў за межы Йрана. Аятала Хамэйні прызначыў Махдзі Базаргана прэм’ер-міністрам часовага ўрада Йрана. Базарган быў адзіным прыхільнікам заходняга ладу жыцьця, які супрацоўнічаў з Хамэйні. Аднак прага Базаргана да заходняга жыцьця прывяла да рознагалосьсяў з сьвятарамі, які ўсё болей захоплівалі ўладу. Гэта прывяло да таго, што Базарган падаваў заявы да Хамэйні аб звальненьні ад выкананьняў абавязкаў прэм’ер-міністра. Астатняй кропляй для Базаргана былі падзеі з пасольствам ЗША, якое было захоплена прыхільнікамі Хамэйні. 4 лістапада 1979 года Хамэйні ўхваліў вызваленьне Базаргана ад кіраўніцтва ўрадам.

Базарган прадзтаўлены ў якасьці прэм’ер-міністра каля Хамэйні ў мачлісе

Базарган быў выбраным паслом у мачліс, які быў створаны паводле устаўной граматы новай Ісламскай рэчпаспалітай. Там ён выступаў супраць увядзеньня правілаў шарыяту – ісламскага права – ва ўсе галіны жыцьця Йрана. У лістападзе 1982 года Базарган напісаў адкрыты ліст да старшыні мачлісу Рафсанджані, дзе выказаў незадаволенасьць крывавымі расправамі над праціўнікамі ісламскай рэчпаспалітай.

Базарган з Ясэрам Арафатам

Базарган быў паслом да 1984 года. За гэты час ён толькі абмяжоўваўся вуснымі выступамі супраць тагачаснага ўрада. У гэты час Базарган уваходзіў у Рух Ірана да волі, які ён засанаваў у 1961 годзе й распусьціў яго ў 1990 годзе. У 1985 годзе спрабаваў высунуць сябе на выбары ў прэзыдэнта Йрана, але Рада старажоў шарыяту адхіліла яго ад удзелу ў выбарах.

Сьмерць Базаргана

Базарган памёр ад сардэчнага ўдара 21 студзеня 1995 года ў Швайцарыі. Ён памёр у бальніцы ў места Цюрыху пасьля авіякатастрофы, калі ён ляцеў ЗША, каб лячыць сэрца.