Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 41: Радок 41:


=== Стыль і мова===
=== Стыль і мова===
Як адзначыў акадэмік [[Яўхім Карскі|Я. Карскі]], творы Максіма Гарцэкага «адразу зьвярнулі на яго ўвагу сваім самабытным стылем, асаблівым складам пры паказе чалавечай душы і мясцовымі магілёўскімі асаблівасьцямі ў мове»<ref name=buh6/>.
Як адзначыў акадэмік [[Яўхім Карскі|Я. Карскі]], творы Максіма Гарцэкага «адразу зьвярнулі на яго ўвагу сваім самабытным стылем, асаблівым складам пры паказе чалавечай душы і мясцовымі магілёўскімі асаблівасьцямі ў мове»<ref name=buh6/>. Мясцовы калярыт мовы М. Гарэцкага выяўляецца найперш у разнастайных дыялектызмах і рэгіяналізмах усіх узроўняў: «аборак» — лужок, «грузьдзілы» — цуглі, «зюклівы» — гаваркі, «кукобіцца» — цешыцца, «фарботы» — карункі і інш<ref>{{артыкул|аўтар=Абабурка, М.|загаловак=Мова твораў Максіма Гарэцкага|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=М.|выдавецтва=|год=1993|выпуск=|том=|нумар=7|старонкі=33|isbn=}}</ref>. Я. Карскі таксама заўважыў, што пісьменьнік умее стварыць «цудоўны аповед паводле зьместу і паводле натуральнасьці выкладу» і што рэалізм у яго «даходзіць да дэталёвай анатомікі, да фатаграфаваньня фактаў»<ref>Карский Е. Белорусы. — Пг., 1922. — С. 372—373</ref>.


Беларускі пісьменьнік [[Міхась Стральцоў|М. Стральцоў]] у артыкуле «Чалавек з Малой Багацькаўкі» адзначаў, што: «Проза Гарэцкага ня ведае шырокай, разгалінаванай фразы са складанай сыстэмай кіраваньня, падпарадкаваньня, сузалежнасьці... Фраза Гарэцкага эканомная, бо перадае найперш рух, яна дзеяслоўная, калі можна так сказаць... Строгасьць, дынамізм, падкрэсьленая функцыянальнасьць сынтаксісу — характэрныя адзнакі фразы Гарэцкага. У ёй няма сырамяціцы, ня месца тут ні пустазвонству, ні сюсюканьню<ref>Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 484. — 607 с.</ref>.»
Аналізуючы фразавы склад мовы пісьменьніка, [[Міхась Стральцоў|М. Стральцоў]] у артыкуле «Чалавек з Малой Багацькаўкі» адзначаў, што: «Проза Гарэцкага ня ведае шырокай, разгалінаванай фразы са складанай сыстэмай кіраваньня, падпарадкаваньня, сузалежнасьці... Фраза Гарэцкага эканомная, бо перадае найперш рух, яна дзеяслоўная, калі можна так сказаць... Строгасьць, дынамізм, падкрэсьленая функцыянальнасьць сынтаксісу — характэрныя адзнакі фразы Гарэцкага. У ёй няма сырамяціцы, ня месца тут ні пустазвонству, ні сюсюканьню<ref>Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 484. — 607 с.</ref>.»


[[Кузьма Чорны|К. Чорны]] ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» (Узвышша, 1928, № 5) ставіў у прыклад мову Міхалкі-маскоўца з драматычнай аповесьці М. Гарэцкага «Антон» як узор стылізацыя мастацкай мовы пад жаргонную гаворку<ref>Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., «Маст. літ.», 1975. — С. 83. — 616 с.</ref>.
[[Кузьма Чорны|К. Чорны]] ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» (Узвышша, 1928, № 5) ставіў у прыклад мову Міхалкі-маскоўца з драматычнай аповесьці М. Гарэцкага «Антон» як узор стылізацыя мастацкай мовы пад жаргонную гаворку<ref>Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., «Маст. літ.», 1975. — С. 83. — 616 с.</ref>.

Вэрсія ад 14:51, 4 ліпеня 2013

Максім Гарэцкі
Максім Гарэцкі, 1937 год.
Максім Гарэцкі, 1937 год.
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсьціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура, Лявон Задума і інш.
Жонка Леаніла Чарняўская-Гарэцкая
Дзеці Леанід (пам. 1944),
Галіна (1921—2006)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярыст
Гады творчасьці 19121937
Кірунак рэалізм
Жанр раман, апавяданьне, эсэ
Мова беларуская
Дэбют «У лазьні», 1913 // «Наша Ніва»
Творы на сайце Knihi.com

Максім Іванавіч Гарэцкі (6 (18) лютага 1893, в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня — 10 лютага 1938, Вязьма) — беларускі пісьменьнік, пачынальнік сучаснай нацыянальнай прозы, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст, пэдагог, арганізатар літаратурнага руху, лексыкограф, перакладчык, зьбіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасьці.

Пісьменьнік прыкметна пашырыў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псыхалягічнага апавяданьня[1]. М. Гарэцкі ўвёў у беларускую літаратуру новы тып героя — вясковага інтэлігента, які пачаў ўсьведамляць дваістасьць уласнага становішча як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасіньні Міхайлаўны Гарэцкіх. Меў трох братоў — Гаўрылу, Парфіра, Івана і сястру Ганну.

Першая адукацыя

Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка (19011903). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую[2]. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыць другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат Г. Гарэцкі: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў мастацкую літаратуру, навучыўся сьпяваць і добра граць на скрыпцы»[2]. Скончыўшы царкоўна-прыходзкую (1903—1905) і настаўніцкую (1905—1908) школы, Максім Гарэцкі атрымаў права вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, працаваць па прафэсіі практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім).

Увосень 1909 году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.

Творчасьць

Ацэнкі

Яшчэ да выхаду сваёй першай кнігі «Рунь» М. Гарэцкі быў заўважаны як таленавіты і шматабяцальны празаік. У сваім артыкуле «За тры гады. Агляд беларускай краснай пісьменнасьці 1911—1913 гг.» М. Багдановіч даў станоўчую ацэнку творчасьці аўтара: «Шмат хто вялікія надзеі пакладае на маладога пісьменьніка Максіма Беларуса»[3] (у 1913 г. «Наша Ніва» пасьпела надрукаваць сем апавяданьняў аўтара). Праз два гады ў артыкуле «Белорусское возрождение» («Украинская жизнь», 1915, №1—2) М. Багдановіч ставіць М. Гарэцкага ў адзін шэраг зь людзьмі, якія ўжо тады займалі прыкметнае месца ў беларускай культуры: «Менавіта дзякуючы іх стойкасьці і самадданасьці беларускі рух, які знайшоў цяпер цьвёрдую апору ў шырокіх кадрах народнай інтэлігенцыі, вытрымаў увесь цяжар першых гадоў свайго існаваньня, набыў сваё цяперашняе ідэйнае аблічча і невялікімі, але глыбокімі, несьціральнымі літарамі ўрэзаў сваё імя на скрыжалях сусьветнага прагрэсу»[4].

Стыль і мова

Як адзначыў акадэмік Я. Карскі, творы Максіма Гарцэкага «адразу зьвярнулі на яго ўвагу сваім самабытным стылем, асаблівым складам пры паказе чалавечай душы і мясцовымі магілёўскімі асаблівасьцямі ў мове»[2]. Мясцовы калярыт мовы М. Гарэцкага выяўляецца найперш у разнастайных дыялектызмах і рэгіяналізмах усіх узроўняў: «аборак» — лужок, «грузьдзілы» — цуглі, «зюклівы» — гаваркі, «кукобіцца» — цешыцца, «фарботы» — карункі і інш[5]. Я. Карскі таксама заўважыў, што пісьменьнік умее стварыць «цудоўны аповед паводле зьместу і паводле натуральнасьці выкладу» і што рэалізм у яго «даходзіць да дэталёвай анатомікі, да фатаграфаваньня фактаў»[6].

Аналізуючы фразавы склад мовы пісьменьніка, М. Стральцоў у артыкуле «Чалавек з Малой Багацькаўкі» адзначаў, што: «Проза Гарэцкага ня ведае шырокай, разгалінаванай фразы са складанай сыстэмай кіраваньня, падпарадкаваньня, сузалежнасьці... Фраза Гарэцкага эканомная, бо перадае найперш рух, яна дзеяслоўная, калі можна так сказаць... Строгасьць, дынамізм, падкрэсьленая функцыянальнасьць сынтаксісу — характэрныя адзнакі фразы Гарэцкага. У ёй няма сырамяціцы, ня месца тут ні пустазвонству, ні сюсюканьню[7]

К. Чорны ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» (Узвышша, 1928, № 5) ставіў у прыклад мову Міхалкі-маскоўца з драматычнай аповесьці М. Гарэцкага «Антон» як узор стылізацыя мастацкай мовы пад жаргонную гаворку[8].

Крыніцы

  1. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 381—382. — 583 с.
  2. ^ а б в Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.
  3. ^ Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993. — С. 228. — 600 с.
  4. ^ Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993. — С. 283—284. — 600 с.
  5. ^ Абабурка, М. Мова твораў Максіма Гарэцкага // Роднае слова. — М.: 1993. — № 7. — С. 33.
  6. ^ Карский Е. Белорусы. — Пг., 1922. — С. 372—373
  7. ^ Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 484. — 607 с.
  8. ^ Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., «Маст. літ.», 1975. — С. 83. — 616 с.